2020 Кузьміч, М. Вогненнае мастацтва XII стагоддзя

Кузьміч, М. Вогненнае мастацтва XII стагоддзя / [Мікалай Кузьміч ;гутарыла] Дар’я Смірнова // Літаратура і мастацтва. – 2020. – 4 снежня (№ 46). – С. 16.

Размова з мастаком-ювелірам М. П. Кузьмічам.

Вогненнае мастацтва XII стагоддзя

Імя Мікалая Кузьміча мы ўпершышо сустракаем у падручніках па гісторыі Беларусі. Самая галоўная праца ўнікальнага мастака-ювеліра з Брэста — адноўлены крыж Еўфрасінні Полацкай. Праца доўжылася чатыры гады і была завершана ў 1998-м. Годам раней ювелір атрымаў прэмію «За духоўнае адраджэнне» і званне «Чалавек года». З 2005-га пяць гадоў узначальваў Брэсцкае абласное аддзяленне Саюза мастакоў. А ў 2010-м майстар вярнуўся да сваёй самай маштабнай і вядомай працы — з часам захацелася ўдасканаліць вынік, прыйшло больш дакладнае разуменне, як павінен выглядаць знакаміты крыж.

У размовах з журналістамі Мікалай Кузьміч адмаўляецца ад гучнага тыту- ла «другога Лазара Богшы», кажучы пра сябе проста: мастак, які працуе з металам. Майстар адзначае, што ў працы яму спадарожнічае адчуванне шчасця. Ён стварае розныя ювелірныя вырабы: і ўпрыгажэнні, і іконы. Але замаўляюць яму рэчы даволі рэдка — мастак лічыць, што куды прасцей прадаць ужо створанае.

Мікалай Кузьміч быў адзіным у Беларусі майстрам, які валодае тэхнікай перагародкавай эмалі XII стагоддзя. Але цяпер у яго ёсць паслядоўнікі. Адзін з іх — сын Пётр, які таксама працуе ва ўнікальнай тэхніцы. Пра яе асаблівасці і ўласныя падыходы да жыцця і творчасці Мікалай Кузьміч распавёў карэспандэнту «ЛіМа».

З чаго пачалося ваша захапленне мастацтвам?

— Хацелася б верыць, што яно мае нябачныя духоўныя сувязі і перада- ецца ў спадчыну. Мой дзед Нікіфар быў вядомым кавалём, ліцейных спраў майстрам, капаў студні, меў сталярную майстэрню і быў уладальнікам раскошных вусоў. А ўвогуле — майстрам ва ўсіх справах. Меў вялікі хутар. Мая мама Ніна валодала вытанчаным густам, добра вышывала і вязала круч- ком. У дзяцінстве займалася роспісам на сценах. I хочацца думаць, што іх імкненне да прыгожага перадалося і мне.

— Што самае складанае ў тэхніцы перагародкавай эмалі, у якой у Беларусі  працуеце толькі вы?

— Сама па сабе тэхніка перагародкавай эмалі не такая ўжо і складаная. Патрэбна ўсяго толькі школа і культура часу, у якім вы працуеце. Але так адбылося, што ў XII стагоддзі тэхніка згасла. Так, гэта самая карпатлівая і дарагая тэхніка. Тут цэлая філасофія: праца з перагародкай, прыпайка перагародкі, кладка эмалі, праца з колерам, з малюнкам і, самае галоўнае, маштаб (памер работы) — усё залежыць ад энергіі майстра і пастаўленай задачы, ну і, вядома, школы, якую даводзіцца напрацоўваць самому. Мне пашчасціла мець зносіны з Таццянай Іванаўнай Макаравай, доктарам навук, мастацтвазнаўцам РАН, якая вывучыла ўсю спадчыну Старажытнай Русі. Дзесьці дапамагло і гэта. Царства ёй нябеснае і Вечная памяць.

— Як змяніўся падыход да мастацтва пасля вашай самай вядомай работы — Крыжа Еўфрасінні Полацкай?

— Крыж прападобнай Еўфрасінні Полацкай і Лазар Богша… 3 яго майстэрні выйшаў твор, што лічыцца вяршыняй старажытна-візантыйскай перагародкавай эмалі Старажытнай Русі. У мяне была толькі нясмелая спроба дакрануцца да гэтага часу. Паступова з’явілася любоў да матэрыялу і спадчыны, якую мы страцілі.

— Ці лічыце вы крыж галоўнай работай для сябе, для свайго творчага шляху?

— Крыж вядомы, пра яго гавораць, і гэта адпраўная кропка ўсяго майго жыцця.

— Ці ёсць нейкая тэма, да якой вы вяртаецеся ў творчасці? Над чым працуеце цяпер?

— Для сябе нечакана адкрыў мастацтва выемчатай эмалі, мастацтва ліній, малюнка і плямы. Мне аднолькава цікава працаваць і з упрыгажэннямі, і з іконай, хоць яны абсалютна розныя па духу.

— Ваша праца напаўняе энергіяй або больш змушае яе аддаваць?

— У працы з матэрыялам прысутнічае ўзаемасувязь. Ты дапаўняеш матэрыял, матэрыял дапаўняе цябе. Эмаль — гэта вогненнае мастацтва, а агонь — сімвал жыцця.

—Ці аказала прафесія ўплыў на ваш характар?

— Цяжка адказаць на гэтае пытанне. Для маёй працы патрэбна вялікая самадысцыпліна і самаўдасканаленне.

— Летась у інтэрв’ю казалі, што ваша мара — каб у Мінску адкрылі невялікую галерэю, дзе выстаўлялі б творы ювеліраў. Як лічыце, наколькі гэта магчыма цяпер? Наколькі людзі цікавяцца мастацтвам?

— Сегмент аўтарскага ювелірнага мастацтва ў нас абсалютна не развіты. Пра гэта застаецца толькі марыць.

— Многія інтэрв’ю вы заканчвалі сповамі аб тым, што вы шчаслівы чала- век. На ваш погляд, што такое шчасце?

— Шчасце — што ты жывеш, узаемадзейнічаеш з навакольным светам, а ў цябе ў душы гармонія і любоў.

Дар’я Смірнова

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.