Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941-1945

Сандалаў Леанід Міхайлавіч // Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941-1945 : энцыклапедыя. – Мінск, 1990. – С. 554-555.

САНДАЛАЎ Леанід Міхайлавіч (н. 10.4.1900, г. Вічуга Іванаўскай вобл.), ген.-палк. (1944). Чл. КПСС з 1925. У Чырв. Арміі з 1919. Удзельнік грамадз. вайны. Скончыў ваен. акадэміі імя Фрунзе (1934), Генштаба (1937). 3 вер. 1937 у БВА, удзельнік вызвалення Зах. Беларусі ў 1939. 3 1940 нач. штаба 4-й арміі, у ліп. — жн. 1941 — Цэнтр. фронту. У пач. вайны ўдзельнічаў у абарончых баях у раёне Брэста, Баранавічаў, Прапойска. У 1941-45 нач. штаба Бранскага фронту, 20-й арміі, 2-га Прыбалт., 4-га Укр. франтоў. Да 1953 на адказных пасадах у Сав. Арміі. Аўтар кніг «Пагарэла-Гарадзішчанская аперацыя» (1960), «Цяжкія рубяжы» (1963), «Перажытое» (1966), «На маскоўскім напрамку» (1970), «Пасля пералому» (1983).

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.