Беларуская савецкая энцыклапедыя

Ратайка Пётр Іванавіч // Беларуская савецкая энцыклапедыя : у 12 т. — Мінск, 1972. – Т. 9. – С. 132.

РАТАЙКА Пётр Іванавіч [н. 1(13).1898, в. Пескі Кобрынскага пав. Гродзенскай губ.], дзярж. дзеяч БССР. З сялян. Чл. КПСС з 1920. Скончыў Камуніст. ун-т Беларусі імя Леніна (1930), Цэнтр. ін-т рыбнай прамысловасці (1958). Удзельнік грамадз. вайны, узнаг. ордэнам Чырв. Зоркі. У 1921-39 старшыня Заслаўскага і Самахвалавіцкага валасных выканкомаў, нам. старшыні Бел. Насенняводчага цэнтра, старшыня Чэрыкаўскага і Крычаўскага райвыканкомаў. У 1939-41 старшыня Гродзенскага гарвыканкома. Удзельнік Айч. вайны. З 1943 нам. старшыні СНК БССР. У 1944-48 старшыня Гродзенскага аблвыканкома. З 1948 да 1953 нач. Гал. ўпраўлення рыбнай прамысл. пры Савеце Міністраў БССР. Дэп. Вярх. Савета БССР 1-3-га скл. Ганаровы грамадзянін Гродна. Узнаг. 6 ордэнамі, медалямі. Жыве ў Мінску.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.