Краязнаўца, даследчык з Вялікай літары. А. М. Мартынаў : з матэрыялаў да рэспубліканскага конкурсу «Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры» / склад. : гал. бібліёграф аддзела абслугоўвання і інфармацыі Святлана Курачук. – Кобрын : Цэнтральная раённая бібліятэка, 2015. – С. 5-10.
Краязнаўца, даследчык з Вялікай літары
А.М. Мартынаў
Мощь интеллекта, сердца чистота –
В них красота величия его.
Хранителем истории он стал,
Лелея память края своего.
Э. Сушко
Горад Кобрын уваходзіць у лік найстаражытнейшых гарадоў рэспублікі, а Кобрынскі раён — адзін з найбуйнейшых рэгіёнаў не толькі ў вобласці, але і ў рэспубліцы. Цікавасць да самабытнай гісторыі нашага горада, раёна была заўсёды ўласціва яе жыхарам.

Але па ўкладу ў вывучэнне гісторыі Кобрынскага краю і яе прапагандзе ў сродках масавай інфармацыі ніхто іншы з кабрынчан не можа вытрымаць параўнання з Аляксеем Міхайлавічам Мартынавым. Невыпадкова яго артыкулы, нарысы сталі першакрыніцамі па вывучэнні і асэнсаванні мінулага роднага краю. Можна ўявіць, як цяжка быць перша-праходцам, і тым важнейшыя і каштоў-нейшыя яго працы. Па шматлікіх публіка-цыях А.М. Мартынава ў рэспубліканскіх і мясцовых сродках друку сучаснікі вывучаюць мінулае, адкрываюць для сябе свет гісторыі нашага горада, вучацца любіць і паважаць сваю малую радзіму. Імя А.М. Мартынава добра вядома не толькі ў нашым раёне, яго ведаюць і ў рэспубліцы і далека за яе межамі.
Краязнаўца з вялікай літары — такі тытул паправу носіць старэйшы даследчык Кобрыншчыны. А.М. Мартынаў пакінуў багатую спадчыну, глыбокі след у гісторыі горада і ў душах кабрынчан.
Асабліва каштоўна тое, што веды гэтага чалавека — патрыёта заснаваны не толькі на годных увазе кніжных публікацыях, а першым чынам, на першакрыніцах — дакументах, архіўных матэрыялах, музейных экспанатах, помніках. Яго публікацыі ў друку гістарычна аргументаваны, заснаваны на пэўных крыніцах, і ў гэтым іх вялікая каштоўнасць.
Пяру А.М. Мартынава былі падуладны ўсе тэмы гісторыі Кобрын-шчыны, пачынаючы з падзей першых летапісаў і заканчваючы рэаліямі сучаснага жыцця. Па крупінках сабраныя факты, падзеі, легенды і ўспаміны склалі аснову шматлікіх артыкулаў і нарысаў краязнаўцыпра родны край. Можна адзначыць, што краязнаўчая дзейнасць А. Мартынава дазволіла запоўніць «белыя» старонкі гісторыі горада. Не сакрэт, што па спрэчных пытаннях гісторыі да Аляксея Міхайлавіча звярталіся, як у своеасаблівае даведкавае бюро.
У Аляксея Міхайлавіча не было ні навуковай ступені, ні навуковага звання, ні нават вышэйшай адукацыі, але ён быў чалавекам энцыклапедычных ведаў. Асновы сваёй сапраўды выключнай эрудыцыі А. Мартынаў набыў ва ўпартай працы над кнігамі, часопісамі, архіўнымі дакументамі.
Здзіўляе і ўражваеглыбіня яго таленту, шырыня спектру даследаванняў краязнаўцы, працаздольнасць, апантанасць даследчыка. Пры гэтым кожны гістарычны факт скрупулёзна правяраўся і ўдакладняўся, а любое напісанае слова было ўзважана, абдумана.Сціплы, але мудры, стрыманы, але настойлівы, А.М. Мартынаў падымаў такія пласты гістарычнага матэрыялу, што могуць пазайздросціць і прафесіяналы-гісторыкі.
Ён быў поўны жыццёвых памкненняў. Добра ведаў шматлікіх людзей, цікавіўся жыццём і побытам горада, пісаў пра радавых працаўнікоў і знакамітасцяў, збіраў матэрыял па гісторыі і этнаграфіі, археалогіі і тапаніміцы краю — усяго і не пералічыць.Сам маляваў, сам пісаў, прасочваў лёсы. Ён быў сведкам і летапісцам будаўніцтва нашага горада. Краязнаўцам, як нікому, вядома простая ісціна: прагрэс нацыі заснаваны на прыярытэце духоўна-маральных каштоўнасцей і беражлівых адносінах да гістарычнага мінулага сваёй Айчыны.
Цікавы факт: улетку 1947 г. А.М. Мартынаў быў у месячнай камандзіроўцы ў Маскве і Ленінградзе з мэтай збору ў цэнтральных бібліятэках матэрыялаў па гісторыі Брэста і Кобрына, неабходных для распрацоўкі генпланаў гэтых гарадоў. Але трэба адзначыць, што А.М. Мартынаў не толькі збіральнік матэрыялаў пра свой край, але яшчэ і выдатны папулярызатар гэтых ведаў. Веды і імкненне падзяліцца сваімі знаходкамі заахвоцілі Аляксея Міхайлавіча ўзяцца за пяро. Гісторыя нашага горада багата падзеямі, якія ў свой час даследаваў А. Мартынаў і з уласцівай яму лёгкасцю выказваў на бумазе. У яго больш за сотню газетных публікацый, мноства рукапісных сшыткаў. А.М. Мартынаў адлюстроўваў гісторыю краю ў сваіх публікацыях, якія змяшчаў у рэспубліканскіх і мясцовых сродках друку. Было лёгка і проста рыхтаваць яго нарысы, артыкулы да апублікавання, бо ў Аляксея Міхайлавіча была і яшчэ адна яркая грань краязнаўцы — літаратурная. Шматгадовая карпатлівая праца ў архівах, уласныя назіранні, зносіны са старажыламі, шырокія веды ў вобласці лінгвістыкі зрабілі вынікі яго краязнаўчых даследаванняў цікавымі, пазнавальнымі, папулярнымі і карыснымі.

Яго архівы, якія ён карпатліва збіраў, дапамаглі ў выданні кнігі «Памяць: гісторыка-дакументальнай хронікі Кобрынскага раёна». У кнізе шмат артыкулаў А.М. Мартынава (гл. Дадатак 1). Нездарма гараджане называлі Мартынава “жывой гісторыяй г. Кобрына”. Усё, што адбывалася ў горадзе, не праходзіла міма яго, ён быў сведкам усяму. Да дробных падрабязнасцей А.М. Мартынаў ведаў гісторыю Кобрына, кожнай вулачкі, кожнага старэнькага дома, сам таго не ведаючы, паступова станавіўся захавальнікам гісторыі горада. Аляксей Міхайлавіч унёс вялікі ўклад у гісторыю і культуру роднага горада.
А.М. Мартынаў сам стаў часткай гісторыі Кобрына, легендай яшчэ пры жыцці. Цяпер ужо немагчыма ўявіць наш горад без многіх устаноў, якія з’явіліся пры непасрэдным удзеле і намаганнях гэтага чалавека. Гэта і Кобрынскі ваенна-гістарычны музей імя А.В. Суворава, які стаў сапраўды справай усяго жыцця А.М. Мартынава, і гарадская бібліятэка, і пошта. Па ініцыятыве Аляксея Міхайлавіча ў 1948 г. быў заснаваны парк культуры і адпачынку імя А.В. Суворава. Пры яго непасрэдным удзеле ўстаноўлены24 абеліскі з мемарыяльнымі дошкамі, прысвечанымі падзеям Вялікай Айчыннай вайны. (гл. Дадатак 2).
Заслугі А.М. Мартынава высока ацэнены. За актыўную краязнаўчуюработу Аляксей Міхайлавіч узнагароджаны медалём імя Н.К. Крупскай, мноствам грамат, імяннымі падарункамі. У 1997 годзе А.М. Мартынаў удастоены звання “Ганаровы грамадзянін г.Кобрына”. У 2014 годзе ўся грамадскасць Кобрыншчыны адзначыла 110-годдзе з дня нараджэння Аляксея Міхайлавіча Мартынава (гл. Дадатак 2 А).
У Кобрынскім ваенна-гістарычным музеі імя А.В. Суворава адбылося святочнае мерапрыемства “У нагу з ХХ стагоддзем”, пры-свечанае гэтай даце. Ушанаваць памяць неардынарнага чалавека, захавальніка гісторыі Кобрыншчыны прыйшлі людзі, якія ведалі яго асабіста, прыхільнікі яго дзейнасці.


Успаміналі юбіляра і ў цэнтральнай раённай бібліятэцы, дзе да асобы А. Мартынава ставяцца з асаблівай павагай. Справа ў тым, што ў 2014 г. цэнтральная раённая бібліятэка, першым загадчыкам якой быў А.М. Мартынаў, таксама адзначыла юбілей – 75 год з дня заснавання бібліятэкі.
На базе СШ № 1 г. Кобрына адбылася важная падзея для краязнаўцаў Кобрыншчыны — раённыя краязнаўчыя чытанні. Аляксей Міхайлавіч і яго сям’я у свой час мелі самае прамое дачыненне да гэтай ўстановы: тут у свой час працаваў яго бацька, тут вучыўся ён сам і яго будучая жонка.



На ўсіх святочных мерапрыемствах прысутнічалі супрацоўнікі бібліятэкі, якія выступілі з прапановай падрыхтаваць і выдаць асобнай кнігай публікацыі А.М. Мартынава, што было б добрай памяццю пра апантанага краязнаўцу, гісторыка і неацэнным падарункам жыхарам горада.Пачаткам гэтай патрэбнай справы можа паслужыць створаная ў цэнтральнай бібліятэцы электронная паўнатэкставая база даных «Асоба ў гісторыі Кобрыншчыны», якая ўключае працы А. М. Мартынава, літаратуру пра яго жыццё і дзейнасць, фотаздымкі. Утрымоўвае БД амаль 200 крыніц.
Памяць пра А. М. Мартынава не згасла. На доме, дзе ён жыў, усталя-вана мемарыяльная дошка.

Імем Мартынава названа адна з новых вуліц горада. Працуюць у горадзе арганізацыі, у вытокаў якіх стаяў наш герой, — установа сувязі, бібліятэка. Паспяхова развіваецца ваенна-гістарычны музей імя А.В. Суворава, якому А. Мартынаў даў жыццё і доўгія гады кіраваў ім, і які сёння шырока вядомы ў Рэспубліцы Беларусь і далёка за яе межамі. Але лепшая ўзнагарода — добрая памяць пра яго ў сэрцах кабрынчан.

Жыхары Кобрына ўдзячны лёсу за тое, што ў горадзе жыў такі ўнікальны даследчык і летапісец, як А.М. Мартынаў. На такіх людзях, як ён, неабыякавых, якія заўсёды знахозяцца ў пошуку, трымаецца наша зямля.
Ганаровы грамадзянін горада Кобрына, Ганаровы член рэспублі-канскага грамадства аховы помнікаў гісторыі і культуры, публіцыст, краязнаўца, гісторык, выдатны кіраўнік… Вялікі інтэлектуал, найцікавейшы субяседнік, найстарэйшы жыхар Кобрына, проста добры, сціплы, з тонкім гумарам і тонкім густам чалавек.
Легендарны для нас, кабрынчан, чалавек. Пажадаем жа, каб і наступныя пакаленні таксама любілі і вывучалі наш край, як Аляксей Міхайлавіч Мартынаў.