2009 Каб не абарвалася нітка памяці…

Асоба ў гісторыі Кобрыншчыны. Аляксей Міхайлавіч Мартынаў // Каб не абарвалася нітка памяці…:нарыс аб краязнаўцах Кобрыншчыны / УК «Кобрынская цэнтральная раённая бібліятэка», аддзел абслугоўвання і інфармацыі ; склад. С. Д. Курачук. – Кобрын, 2009. – С. 5-20.

Асоба ў гісторыі Кобрыншчыны

Аляксей Міхайлавіч Мартынаў

У кожнага горада ёсць свае запаветныя імёны, якія ніколі не забываюцца. Яны, як зоркі на небасхіле, ззяюць доўга і шчодра, асвятляюць гістарычны шлях людзям, з’яўляюцца ўзорам служэння Айчыне і бліжняму. Для кабрынчан такой пуцяводнай зоркай стаў Аляксей Міхайлавіч Мартынаў.

У нашым рэгіёне, увогуле на Брэстчыне і ў рэспубліцы, яго імя добра вядома як імя чалавека — даследчыка гісторыі Кобрыншчыны, збіральніка рэдкіх дакументаў аб яе мінулым, першага і шматгадовага дырэктара музея імя А.В. Суворава, арганізатара і першага загадчыка гарадской бібліятэкі.

Шматлікія публікацыі А. Мартынава выявілі яго як яркага публіцыста, улюблёнага ў родны край, яго гісторыю, прыроду і чалавека працы, абуджалі гэтыя высакародныя пачуцці ў падрастаючых пакаленняў.

Аляксей Міхайлавіч Мартынаў (1904-1999) нарадзіўся 7 жніўня (20 жніўня па новым стылі) 1904 года ў горадзе Кобрыне ў сям’і народнага настаўніка. З самага ранняга дзяцінства адаронасць хлопчыка мела натуральнае і багатае выйсце. З 1911 г. яго аддалі вучыцца ў Кобрынскае прыходскае вучылішча.

А. Мартынаў прадоўжыў навучанне ў рэальным вучылішчы. У 1920-1921 г. Аляксей Міхайлавіч стаў выкладчыкам лікбеза, а потым працаваў настаўнікам.

Пасля смерці бацькі клопат пра маці і малодшых дзяцей, пастаянная цяжкасць са сродкамі не дазволілі маладому чалавеку пайсці вучыцца далей… Аляксей Мартынаў працаваў горнарабочым пераважна на сезонных работах і на лесазаводзе, потым займаўся садоўніцтвам на прысядзібным участку. Але імкненне стаць пісьменным было настолькі моцным, што ён заняўся самаадукацыяй. Яго цікавасць і захапленні былі выключна шырокімі, ахоплівалі розныя галіны ведаў.

Аляксей Міхайлавіч самастойна вывучаў і добра валодаў англійскай, французскай, нямецкай, польскай і ўкраінскай мовамі, асвоіў эсперанта, добра маляваў. Апрача мовазнаўства, захапляўся чытаннем твораў класікаў сусветнай літаратуры. Самастойныя пробы пяра ўвянчаліся з’яўленнем шэрагу цікавых апавяданняў і аповесці. Літаратурная і публіцыстычная спадчына Аляксея Міхайлавіча і сёння не пакідае сумленняў у аўтарстве. Нам, бібліятэкарам, асабліва прыемна тое, што А.М. Мартынаў быў арганізатарам і першым загадчыкам гарадской бібліятэкі г. Кобрына. І гэта, безумоўна, зусім невыпадкова. У 1939 годзе, а потым у першыя дні вызвалення Кобрына ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў А. Мартынаў многа зрабіў для таго, каб у найкарацейшы тэрмін наладзіць адпаведную работу бібліятэкі.

Са жніўня 1946 г. Аляксей Міхайлавіч быў прызначаны дырэктарам Кобрынскага ваенна-гіста-рычнага музея імя А.В. Суворава.Толькі дзякуючы старанням і энтузіязму Мартынава домік Суворава, які дастаўся яму ў даволі сумным стане, не толькі ацалеў, але і стаў візітнай карткай Кобрына, атрымаў вядомасць за межамі Беларусі

Трыццаць два гады Аляксей Міхайлавіч аддаваў сябе любімай справе, даследаваў мінулае роднага горада, напісаў больш за 70 артыкулаў, публікаваўся ў рэспубліканскіх і мясцовых органах друку. Мартынаў пабываў у шэрагу краін (больш чым у 150 гарадах), выкарыстоўваў здабытыя звесткі і экспанаты для папаўнення музея. Бясцэнныя рэквізіты, дакументы, экспанаты дырэктар музея прывозіў у рэчавых мяшках, чамаданах у агульных вагонах поезда.

З 1965 па 1972 г. Мартынаў на грамадскіх пачатках узначаліў Коб-рынскае аддзяленне добраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры. Ён не толькі вёў работу па захаванні наяўных помнікаў, але таксама ініцыіраваў работу па ўвекавечанні месцаў, звязаных з гістарычнымі падзеямі на тэрыторыі Кобрыншчыны.

У 1974 г. да трыццацігоддзя вызвалення Беларусі па ініцыятыве Аляксея Міхайлавіча і пры яго непасрэдным удзеле было ўстаноўлена 24 абеліскі з мемарыяльнымі дошкамі, прысвечанымі падзеям Вялікай Айчыннай вайны.

Па яго ініцыятыве ў 1948 г. у Кобрыне быў заснаваны парк культуры і адпачынку імя А.В. Суворава, першы дырэктар якога В.І. Харытанюк быў блізкім сябрам Аляксея Міхайлавіча. Дзякуючы актыўнай дзейнасці А.М. Мартынава ў 1964 г. у Кобрыне быў устаноўлены помнік А.В. Сувораву работы Чабатарова.

Мартынаў дасканала ведаў сусветную гісторыю і гісторыю Кобрыншчыны. Нездарма яго артыкулы сталі першакрыніцай па вывучэнні і асэнсаванні мінулага роднага краю. Аляксей Міхайлавіч правёў вялікую работу па ўстанаўленні даты першага пісьмовага ўпамінання аб горадзе Кобрыне.

А. М. Мартынаў памёр у 1999 г. За актыўную краязнаўчую работу ён узнагароджаны медалём імя Н.К. Крупскай, мноствам грамат, імяннымі падарун-камі, стаў Ганаровым грамадзянінам Кобрына. Але лепшая ўзнагарода — добрая памяць пра яго ў сэрцах кабрынчан.

Гісторыя нашага горада багата падзеямі, якія ў свой час даследаваў А.М. Мартынаў і з уласцівай яму лёгкасцю выказваў на бумазе. Аб гэтым яскрава сведчыць дадзены ў канцы спісак крыніц, які ўключае работы А.М. Мартынава і матэрыялы аб яго жыцці і дзейнасці.

Спіс крыніц

Мартынаў, А.М. Бежанская эпапея: [лёс бежанцаў 1-й Сусветнай вайны] / А.М. Мартынаў // Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка. Кобрынскі раён. — Мінск: БЕЛТА, 2002. — С. 78-79.

Мартынаў, А.М. Мартыролаг кобрынскага яўрэйства: [аб палітыцы генацыда на Кобрыншчыне] / А. М. Мартынаў // Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка. Кобрынскі раён. — Мінск: БЕЛТА, 2002. — С. 152-154.

Мартынов, А.М. Беженская эпопея: [О том, что выпало на долю кобринчан в Первую Мировую войну] / А.М. Мартынов // Кобрин-информ.- 2009. — 2 июля,13 авг.

Мартынов, А.М. Войны в истории Кобринщины / А. М. Мартынов // Кобрин-информ. — 2009. — 12 февр.

Мартынов, А.М. Кобрин в 1920-м / А.М. Мартынов // Кобрин-иинформ.- 2009.- 10 сент. — С. 6

Мартынов, А.М. Кобринщина на географических картах / А.М. Мартынов // Кобрин-информ. — 2009. — 8 янв.

Мартынов, А.М. На переломе веков: [Кобрин в начале 20 в.] / А.М. Мартынов // Кобрин-информ.- 2009.- 11 июн.- С.26

Мартынов, А.М.  Помнит Брестчина 1812г.: [в Кобрине о событиях 1812г. напомин. две мемориал. доски] / А.М. Мартынов //Кобрин-информ.- 2009.- 14 мая. — С. 26

Мартынов, А.М. Потерянное двадцатилетие: [особен. духовн. и соц. жизни населения Кобринщины в период белопольск. власти] /А. М. Мартынов // Кобрынскі веснік. — 2009. — 8 крас.; Кобрин-информ. — 2009.- 15 окт.

Мартынов, А.М. Кому дарили Кобрин? / А.М. Мартынов // Кобрынскі веснік. — 2002. — 14 жн.- С. 3.

Мартынов, А.М. Под огнём свастики: [Кобрин во время фашистской оккупации] / А.М. Мартынов // Кобрынскі веснік. — 2002. — 20 ліп.- С. 3.

Мартынов, А.М. “…Припомним, как билися деды в двенадцатый памятный год” / А. Мартынов // Кобрынскі веснік. — 2002. — 3 жн.- С. 6.

Мартынов, А.М. Что в имени твоём, улица?: [о назв. улиц Кобрина] / А.М. Мартынов // Кобрынскі веснік. — 2002.- 27 ліп.

Мартынов, А.М. За сухими цифрами / А. Мартынов // Кобрынскі веснік.- 1998.- 11 сак. — С. 4.

Мартынов, А.М. Кобрынские гербы / А. Мартынов // Кобрынскі веснік. — 1998.- 23 вер.- С. 4.

Мартынов, А.М. Кобринское действо: [Суворов в Кобрине (1797)] / А. Мартынов // Кобрынскі веснік. — 1997. — 14 мая. — С. 3.

Мартынов, А.М. О земле-кормице / А. Мартынов // Кобрынскі веснік. — 1997. — №91, 93, 97, 100.

Мартынов, А.М. Сумбурные заметки о земле-кормилице Кобринщины / А. Мартынов // Кобрынскі веснік.- 1997. — 6 вер., 10 вер., 15 кастр.

Мартынов, А.М. Старые казармы / А. Мартынов // Кобрынскі веснік.- 1996. — 21 жн. — С. 3.

Мартынов, А.М. Полонизация, русификация и прочие “зации”/ А. Мартынов // Кобрынскі веснік. — 1996. — №13-18, 23-24, 27, 28.

Мартынов, А.М. У истоков: [к 50-летию музея А.Суворова] /А.М. Мартынов // Кобрынскі веснік.- 1996.- 9 кастр., 30 кастр.

Мартынов, А.М. Умершие и умирающие профессии: (страницы истории) / А. Мартынов // Кобрынскі веснік. — 1995. — № 1-4, 14.

Мартынов, А.М. Оккупационные будни: [о перв. днях Великой Отечеств. войны на Кобринщине] / А. Мартынов // Кобрынскі веснік. — 1995.- № 29, 31-34.

Мартынов, А.М. Воинствующее эпигонство: [суждение о Т. Костюшко, А. Суворове] / А. Мартынов // Кобрынскі веснік. — 1994.- 26 лют.- С. 2.

Мартынов, А.М. Занятия горожан в прошлом / А. Мартынов // Кобрынскі веснік. — 1994.- №13-14

Мартынов, А.М. Памятник Т. Костюшко в Кобрине / А. Мартынов // Кобрынскі веснік. — 1994. — 7 мая.- С. 2.

Мартынов, А.М. Умолчание зазорно или Загубленный мемориал: [о воинск. кладбищах на Кобринщине] / А. Мартынов // Кобрынскі веснік.- 1994. — 23 ліст.

Мартынов, А.М. Конец мещанских улиц: [конец 20 века в Кобрине] / А. Мартынов // Кобрынскі веснік. — 1993.- 5 чэрв.,  9 чэрв.

Мартынов, А.М. “Мещанская улица”: [из истории улиц города] / А. Мартынов//Кобрынскі веснік. — 1993.-17 крас., 21 крас.

Мартынов, А.М. Памяти Кобринского еврейства / А. Мартынов // Кобрынскі веснік. — 1993. — № 8-9.

Мартынов, А.М. Так создавался музей / А. М. Мартынов // Кобрынскі веснік. — 1993.-10 сак.- С. 3.

Мартынув, А. Кобрын: нарыс / А. Мартынув // Збулінне. — 1992.- № 1-15.

Мартынов, А.М. Это – наша история : [о восстановл. могилы польск. солдат в Кобрине / А.М. Мартынов // Кобрынскі веснік. — 1991. — 22 студз. –

С. 3.

Мартынов, А.М. Ещё был мир…: [воспомин. о первых днях  в Кобрине] / А. Мартынов // Заря. — 1991.- 21 июня.

Мартынаў, А.М. На паверхні і ў глыбіні: [ці будуць у Кобрыне археал. раскопкі] / А. Мартынаў // Камуністычная праца. — 1990.- 26 мая.

Мартынаў, А.М. У Кобрыне 70 гадоў назад : [падзеі сав.- польск. вайны 1920г. на Кобрыншчыне] / А.М. Мартынаў // Камуністычная праца. — 1990.- 31 ліп.- С. 3.

Мартынаў, А.М. Уладатрымальнікі:формы ўлады, якія функцыянавалі ў розныя часы існавання Кобрына / А. Мартынаў // Камуністычная праца.- 1990. — 27 сак.

Мартынаў, А.М. Унія на Кобрыншчыне / А. Мартынаў // Камуністычная праца. — 1990.- 6 студз.

Мартынов, А.М. Быль глыбокага тылу : [дзейнасць гарадск. антыфаш. камітэту, 1942г.] / А. Мартынаў // Камуністычная праца. — 1989.- 8 ліп.

Мартынов, А.М. Где эта улица? : [почему в Бресте и Кобрине нет улицы им. А. Грибоедова] / А. Мартынов // Заря. — 1989. — 23 авг.

Мартынаў, А.М. Кобрын: ліпень 1944 / А. Мартынаў // Камуністычная праца. — 1989.- 20 ліп.- С. 2-3.

Мартынаў, А.М. Вялікі спіс крывавы: зверствы фашыстаў на тэрыторыі раёна / А. Мартынаў // Камуністычная праца. — 1988. — 19 крас.

Мартынаў, А.М. Музею – 40 гадоў / А. Мартынаў // Камуністычная праца. — 1988. — 9 мая.

Мартынаў, А.М. Пад гнётам свастыкі: [да месячніка помнікаў] / А.М. Мартынаў // Камуністычная праца. — 1988. — 7 мая.

Мартынаў, А.М. Так пачыналася вайна : [першыя дні вайны на Кобрыншчыне] / А. Мартынаў // Камуністычная праца. — 1988. — 12 крас.

Мартынов, А.М. Во славу русского оружия : [к 175-летию Отечеств.1812г., воен. действия на Кобринщине] / А. М. Мартынов // Заря.- 1987. — 6 авг.

Мартынаў, А.М. Войны у гісторыі нашага горада / А. Мартынаў // Камуністычная праца. — 1987. — 7 сак., 10 сак.

Мартынаў, А.М. Год, які прынёс новы лёс: [Кобрын у 1939г.] / А. Мартынаў // Камуністычная праца. — 1987. — 9ліп.

Мартынаў, А.М. Страчанае 20-годдзе пад уладай буржуазна-капіталістычнай Польшчы / А. Мартынаў // Камуністычная праца. — 1987.- 23, 26 мая

Мартынов, А.М. Бунтари свободы : [события Перв. русск. рев. на Кобринщине] / А. Мартынов //Заря. — 1986. — 26 сент.

Мартынаў, А.М. А.В. Сувораў у Кобрыне / А. Мартынаў // Камуністычная праца. — 1980.- 22 ліп.

Мартынаў, А.М. Мармуравыя вехі гісторыі: [памятн. знакі, звязан. з уз’яднан. бел. народа у 1939г. у Кобр.] / А. Мартынаў //Камуністычная праца.- 1979.-13 вер.

Мартынаў, А.М. У памятным 39-м /А. Мартынаў //Камуністычная праца.- 1979.- 20 кастр.

Мартынаў, А.М. Дом Суворава рэстаўрыруецца / А.М. Мартынаў // Камуністычная праца. — 1978. — 3 жн.

Мартынов, А.М. Музею – 30 лет: [Кобр. военно-ист. музей] / А.М. Мартынов // Заря. — 1978. — 9 июн.

Мартынаў, А.М. Юбілей музея / А.М. Мартынаў // Камуністычная праца.- 1978.- 1 мая.

Мартынаў, А.М. Галоўная плошча / А. Мартынаў // Камуністычная праца. — 1977.- 25 ліп.

Мартынаў, А.М. Гэта было у Кобрыне / А. Мартынаў // Камуністычная праца. — 1977.- 31 мая.

Мартынаў, А.М. Родны, старажытны /А. Мартынаў // Камуністычная праца. — 1977.- 12 мая.

Мартынов, А.М. Суворовский маневр через годы: [ист. Кобр. военно-ист. музея] / А. Мартынов // Буг. — 1977.- № 4.- С. 46.

Мартынов, А.М. Здесь жил Суворов / А. Мартынов // Заря. — 1976.- 6 июля.

Мартынаў, А.М. Першыя органы Савецкай улады ў Кобрыне ў 1920 г. / А.М. Мартынаў // Камуністычная праца. — 1976. — 17 лют.

Мартынаў, А.М. Рэха рэвалюцыі ў Кобрыне : [да 70-годдзя першай руск. рэв. / А. Мартынаў // Камуністычная праца.-  1975.- 4 снеж.

Мартынаў, А.М. Пра Кобрынскі замак / А.М. Мартынаў // Помнікі гісторыі і культуры Беларусі. — 1974.- № 1.- С. 21-22.

Мартынаў, А.М. Музею імя А.В. Суворава – 25 гадоў / А. Мартынаў // Камуністычная праца. — 1973.- 9 мая.

Мартынаў, А.М. У памяці навечна / А. Мартынаў // Камуністычная праца. — 1972.- 20 ліп.

Мартынаў, А.М. Кобрынскія чыгуначнікі ў рэвалюцыі 1905 года / А. Мартынаў // Камуністычная праца.- 1971. — 30 ліст.

Мартынаў, А.М. Наш сярэбраны юбілей : [Кобр. ваен.-гіст. музею імя Суворава – 25 гадоў] / А. Мартынаў // Чырвоная змена. — 1971. — 24 жн.

Мартынаў, А.М. Помнікі Кобрыншчыны / А.М. Мартынаў // Помнікі гісторыі і культуры Беларусі. — 1971.- № 4.- С. 48-52.

Мартынов, А.М. Суворовский домик / А. Мартынов // Советская Белоруссия. — 1971.- 3 сент.

Мартынаў, А.М. Гістарычныя помнікі на Кобрыншчыне / А.М. Мартынаў // Камуністычная праца. — 1970. — 30 ліп.

Мартынов, А.М. Материалы о Суворове / А. Мартынов // Заря. — 1970. — 29 окт.

Мартынов, А.М. Кобринский музей имени А.В. Суворова / А. Мартынов // Военно-исторический журнал. — 1969. — № 6.- С. 116-119.

Мартынаў, А.М. Сувораў на Брэстчыне / А. Мартынаў // Заря. — 1969.- 21 ноябр.

Мартынов, А.М. Суворов в Кобрине / А. Мартынов // Нёман. — 1968.- № 11.- С. 184-188.

Мартынаў, А.М. Кобрынскі гарадскі герб / А. Мартынаў // Камуністычная праца. — 1967. — 3 кастр.

Мартынов, А.М. Кобринское действие: [о пребывании Суворова в Кобрине] / А. Мартынов // Нёман. — 1967.- № 6.- С. 187-191.

Мартынаў, А.М. Новыя паступленні музея імя Суворава / А. Мартынаў // Камуністычная праца. — 1967. — 9 вер.

Мартынов, А.М. Вехи истории: [охрана памятн. на Кобринщине] / А.М. Мартынов // Заря. — 1966.- 7 июня.

Мартынаў, А.М. Помнікі баявой славы на Коб-рыншчыне / А.М. Мартынаў // Камуністычная праца. — 1965.- 18 мая.

Мартынаў, А.М. Новыя музеі імя Суворава / А.М. Мартынаў // Камуністычная праца. — 1963.- 23 ліст.

Мартынаў, А.М. Помнікі русскай славы / А.М. Мартынаў // Маладосць. — 1962. — № 9.- С. 113-115.

Мартынов, А.М. Сооружён потомками героев: памятник героям войны 1812г./ А.М. Мартынов // Советская Белоруссия. — 1962.- 26 ліп.

Мартынаў, А.М. Падрыўнікі групы К.Мячыкава: [па матэрыялах Кобр. ваен.-гіст. музея] / А.М. Мартынаў // Заря.- 1959.- 6 сак.

Мартынаў, А.М. Помнік рускай воінскай славы : [аб помніках героям вайны 1812г] / А.М. Мартынаў //Маладосць. — 1954.- №7.- С.11.

Мартынов, А.М. Кобринский бой в 1812г. / А. Мартынов // Заря. — 1952.- 26 июля; Советская Белоруссия. — 1952.- 26 июля.

Аб жыцці і  дзейнасці

Аб узнагароджанні А.М. Мартынава Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь : пастанова Савета Міністраўад 26 кастр. 1999 года // Рэспубліка. — 1999.- 2 ліст. – С. 4.

Долготович, Б.Д. Мартынов А. М. / Б.Д. Долготович // Почётные граждане белорусских городов / Б.Д. Долготович. — Мн., 2008.- С. 31.

Мартынаў, А.М. // Памяць: гісторыка-дакумен-тальная хроніка. Кобрынскі раён. — Мінск: БЕЛТА, 2002. — Мн., 2002.- С. 437-438 (ёсць фота).

Бабенко, Е.В. Историк, краевед, администратор : [20 авг. исполн. бы 105 лет со дня рожд. А.М. Мартынова] / Елена Бабенко // Кобрынскі веснік.- 2009. — 22 жн.- С. 2.

Бабенко, Е.В. Муза Клио глазами летописца / Е.В. Бабенко // Кобрин-информ. — 2009.-8 янв.- С. 6.

Вержбицкая, В. Личность в истории Кобрина: [о А.М. Мартынове] / В. Вержбицкая //Кобрин-информ. — 2004.- 11 ноябр.

Историку и краеведу посвящается: [к 100-летию со дня рожд. А. Мартынова] // Вечерний Брест. — 2004. — 27 авг. — С. 1.

Рысь, А. Захавальнік гісторыі: [А.М. Мартынову – 100 гадоў з дня нарадж.] / А. Рысь // Краязнаўчая газета. — 2004- №36 (вер.) — С. 7.

Рысь, Е. Хранитель истории: [к 100-летия со дня рожд. А.М. Мартынова] / Елена Рысь // Кобрынскі веснік. — 2004.- 18 жн.- С. 2.

Хильчук, М. И яшчэ пра Аляксея Мартынава / М. Хильчук // Кобрынскі веснік. — 2004. — 25 жн.

Макарук, О. Жасмин с ароматом истории: [об А.М. Мартынове] / О. Макарук // Заря. -2003. — 19 июн.

Жывой гісторыяй свайго горада называюць жыхара Кобрына А.М. Мартынава // Голас Радзімы. — 1995. — 7 снежн.

Кобяк, Р. А.М. Мартынов: [фото і тэкст] / Р. Кобяк // Белорусская нива.- 1995. — 22 ноябр. – С. 3.

Сущук, А. Слово о старшем товарище: [Мартынову – 90 лет] / А. Сущук // Кобрынскі веснік. — 1994. — 24 жн. — С. 1.Захавальнік гісторыі : [аб А.М. Мартынове] // Камуністычная праца.- 1989.- 16 вер.- С. 3.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.