Імі ганарыцца Кобрыншчына

Мароз Іван Паўлавіч // Імі ганарыцца Кобрыншчына. Ганаровыя грамадзяне кобрынскага краю : біябібліяграфічны даведнік / Кобрынская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма, цэнтральная раённая бібліятэка, аддзел абслугоўвання і інфармацыі ; склад.: гал. бібліёграф С. Д. Курачук ; дызайн вокладкі: інжынер П. С. Грыневіч. – 2-е выд., дап. – Кобрын, 2020. – С. 53-54 : фат. – (Серыя «Імёны на карце Кобрыншчыны»).

МАРОЗ

ІВАН ПАЎЛАВІЧ

МАРОЗ Іван Паўлавіч нарадзіўся 22 сакавіка 1945 года ў вёсцы Свішчы Жабінкаўскага раёна Брэсцкай вобласці.

Сваю працоўную дзейнасць пачаў ў 1966 годзе майстрам Кобрынскага рамонтнага завода. Пасля заканчэння Пружанскага сельгастэхнікума і Беларускага політэхнічнага інстытута 20 гадоў працаваў на рамонтным заводзе, з 1969 па 1986 год — на пасадзе начальніка вытворча-дыспетчарскага аддзела завода. У 1986 годзе Іван Мароз прызначаны кіраўніком Кобрынскай сельгастэхнікі. Пасля перайменавання ў адкрытае акцыянернае таварыства «Кобрынаграмаш» з 2003 года па жнівень 2014 года быў дырэктарам прадпрыемства. Без малога 30 гадоў ён кіраваў прадпрыемствам з колькасцю работнікаў каля 750 чалавек. Пад кіраўніцтвам Івана Паўлавіча калектыў ААТ дасягнуў высокіх эканамічных і вытворчых паказчыкаў.

прадпрыемства, якое два гады запар займала першае месца ва Усесаюзным спаборніцтве, вытрымала выпрабаванне і пасля развалу СССР.

За сваю працоўную дзейнасць, прафесіяналізм І. П. Мароз адзначаўся на самым высокім узроўні. У 1987 годзе Іван Паўлавіч узнагароджаны медалём «За працоўную доблесць», у 1989 годзе — медалём «Ветэран працы». У 1999 годзе І. П. Мароз удастоены ордэна Пашаны, у 2004 годзе — ордэна Айчыны III ступені.

Іван Паўлавіч сышоў на заслужаны адпачынак у 69 гадоў. Прымае актыўны ўдзел у грамадскім жыцці раёна. Неаднаразова выбіраўся дэпутатам Брэсцкага абласнога і Кобрынскага раённага Саветаў дэпутатаў. Па выніках працы за 2007 год занесены на раённую Галерэю Працоўнай Славы раёна ў прамысловасці.

Рашэннем Кобрынскага раённага Савета дэпутатаў № 37 ад 13 студзеня 2015 года за асабісты ўклад у развіццё эканомікі раёна Марозу Івану Паўлавічу прысвоена званне «Ганаровы грамадзянін Кобрынскага раёна».

Аб жыцці і дзейнасці

Мороз Иван Павлович // Кто есть Кто в Республике Беларусь : справочное издание / под ред. И. В. Чекалова. – Минск, 2005. – Т. 2. – С. 239.

Мароз Іван Паўлавіч // Імі ганарыцца Кобрыншчына. Ганаровыя грамадзяне кобрынскага краю : біябібліяграфічны даведнік з серыі «Імёны на карце Кобрыншчыны» / Кобрынская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма, цэнтральная раённая бібліятэка, аддзел абслугоўвання і інфармацыі ; склад. гал. бібліёграф С. Д. Курачук ; камп’ютарны дызайн вокладкі : інжынер П. С. Грыневіч. – Кобрын, 2018. – С. 45-47.

Мароз Іван Паўлавіч // Па працы — пашана : біябібліяграфічны даведнік з серыі «Імёны на карце Кобрыншчыны» / Кобрынская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма, цэнтральная раённая бібліятэка, аддзел абслугоўвання і інфармацыі ; склад.:

С. Д. Курачук, Л. С. Дардзюк. – Кобрын, 2020. – С. 62-63.

Савчук, М. Иван Мороз: «Скучать мне не приходится» / Маргарита Савчук // Кобрин-информ. – 2020. – 2 июля. – С. 4.

Почетный гражданин Кобринского района, бывший директор ОАО «Кобрин-агромаш» И. П. Мороз, находясь на пенсии, занимается садоводством и пчеловодством.

Кузина, С. Навечно сохраним / Светлана Кузина // Кобрынскі веснік. — 2018. — 6 кастрычніка. — С. 4.

Почетный гражданин Кобринского района И. Мороз подарил архиву свои документы.

Бакун, Е. Где дело само за себя говорит / Елена Бакун // Кобрынскі веснік. — 2017. — 5 красавіка. — С. 5.

Почетный гражданин Кобринского района И. П. Мороз прошел путь от рядового техника-механика до управляющего предприятия.

Лесик, И. Союз оказался прочным / Ирина Лесик // Кобрынскi веснiк. – 2015. – 14 студзеня. – С. 4.

Заслуги И. П. Мороза, 28 лет руководившего коллективом ОАО «Кобринагромаш», отмечены орденом, медалями и уважением коллег.

Савчук, М. Трудовой стаж длиной в полвека / Маргарита Савчук // Кобрин-информ. — 2015. — 5 февраля. — С. 4.

Трудовой путь И. П. Мороза, 28 лет возглавлявшего коллектив сельхозтехники, отмечен званием «Почетный гражданин Кобринского района».

Сталі грамадзянамі. Ганаровымі // Народная трыбуна. – 2015. – 23 студзеня. – С. 3.

Звання «Ганаровы грамадзянін Кобрынскага раёна» ўдастоены Марыя Клачковіч, Уладзімір Кузіч і Іван Мароз.

Мароз, І. «Гораду патрэбна наша праца» / Іван Мароз // Кобрынскі веснік. – 2012. – 21 ліпеня. – С. 4.

Мороз, И. Многовекторность как фактор стабильности / [Иван Мороз ; беседовал] Юрий Бехтерев // Директор. – 2011. – 30 мая.

Мельнік, Р. Іван Мароз: «Я заўсёды жыву праблемамі вёскі» / Раман Мельнік // Кобрынскі веснік. – 2010. – 24 лютага. – С. 2.

Мороз, И. «Нынешний финансовый кризис по сравнению с началом 90-х — мелочи» / Иван Павлович Мороз ; [беседовал] Сергей Волков // Заря. — 2010. — 27 марта. — C. 3.

Сацук, А. Треугольник успеха / Алексей Сацук // Кобрынскі веснік. – 2006. – 27 верасня. – С. 1, 2.

Более 20 лет возглавляет ОАО «Кобринский завод агропромышленного машиностроения» директор Иван Павлович Мороз.

А у нас такой земляк! // Кобрынскі веснік. – 2005. – 6 студзеня.

Директор ОАО «Кобринагромаш» И. П. Мороз награжден орденом Отечества III степени.

Почётные граждане. Мороз Иван Павлович [Электронный ресурс] // Кобринский районный исполнительный комитет. – Режим доступа: http:// kobrin. brest-region.gov.by. – Дата доступа: 01.03.2018.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.