Каранчук Павел Рыгоравіч // Імі ганарыцца Кобрыншчына. Ганаровыя грамадзяне кобрынскага краю : біябібліяграфічны даведнік / Кобрынская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма, цэнтральная раённая бібліятэка, аддзел абслугоўвання і інфармацыі ; склад. гал. бібліёграф С. Д. Курачук. – 2-е выд., дап. – Кобрын, 2020. – С. 41-44 : фат. – (Серыя «Імёны на карце Кобрыншчыны»).
КАРАНЧУК
ПАВЕЛ РЫГОРАВІЧ
КАРАНЧУК Павел Рыгоравіч (1924-2012) – Ганаровы грамадзянін Кобрынскага раёна.
Нарадзіўся 11 кастрычніка 1924 года ў вёсцы Магдалін Кобрынскага павета Гродзенскай губерні (цяпер Кобрынскі раён Брэсцкай вобласці) у сям’і сялян.
Да вайны атрымаў сямігадовую адукацыю. У 1936 годзе Павел закончыў чатыры класы Барысаўскай пачатковай школы, далей паступіў у пяты клас Кобрынскай польскай школы, дзе і закончыў сем класаў. Па заканчэнні рускамоўнай школы ў горадзе Кобрыне атрымаў у сельскім савеце накіраванне на вучобу ў г. Магілёў. Аднак вучыцца не прыйшлося: у самым пачатку лета памёр бацька, а праз два тыдні пачалася Вялікая Айчынная вайна.
Родная вёска стала зонай акупацыі, а каб выжыць, юнакам прыходзілася рабіць любую працу, у тым ліку капаць ямы для магіл расстраляных яўрэеў. Павел аказаўся ў спісах для адпраўкі на прымусовыя работы ў Германію, аднак змог збегчы ў лес. Тым часам фронт Чырвонай Арміі набліжаўся, у зоне акупацыі з’явілася ваенная разведка. Кемлівы юнак змог паказаць на ваеннай тапаграфічнай карце аб’екты фашыстаў.
Пасля вызвалення родных мясцін ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў Павел Каранчук быў адпраўлены на аднаўленне Дняпроўска-Бугскага канала. З 1947 па 1948 год ён сакратар камсамольскай арганізацыі Кіселявецкага сельскага Савета. У 1949 годзе ўступіў у рады камуністычнай партыі.
З 1948 года (у 23 гады) Павел Каранчук быў выбраны першым старшынёй калгаса «Новы шлях» Кобрынскага раёна, які нязменна ўзначальваў на працягу 36 гадоў. Калгас «Новы шлях» быў у ліку тых гаспадарак, на базе якіх праводзіліся рэспубліканскія семінары па сельскай гаспадарцы. Першы сакратар ЦК КПБ Пётр Міронавіч Машэраў неаднаразова бываў у гэтай гаспадарцы. Дарэчы, з лёгкай рукі П. М. Машэрава ў гаспадарцы быў пабудаваны кормазавод.
Павел Рыгоравіч неаднаразова выбіраўся дэпутатам Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў, чатыры скліканні выбіраўся дэпутатам Кобрынскага раённага Савета народных дэпутатаў, шмат разоў — дэпутатам Кіселявецкага сельскага Савета народных дэпутатаў. Яркі і плённы працоўны шлях П. Р. Каранчука адзначаны дзяржаўнымі ўзнагародамі: ордэнамі Леніна, «Знак Пашаны», медалём «За доблесную працу. У адзначэнне 100-годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Ільіча Леніна».
П. Р. Каранчук выйшаў на пенсію ў 1984 годзе, аднак шмат добрых спраў паспеў зрабіць за сваю кіраўніцкую дзейнасць.
На пенсіі Павел Рыгоравіч таксама не сядзеў без справы, займаўся краязнаўчай працай. Невычэрпная працавітасць і аўтарытэт набылі яму павагу сярод людзей. З 1987 па 1988 год ён працаваў старшынёй раённага Савета ветэранаў, з 1997 па 2001 год — старастам вёскі Магдалін.
У 1985 годзе Павел Рыгоравіч захапіўся тапанімікай – навукай пра паходжанне геаграфічных назваў. У мясцовай газеце «Кобрынскі веснік» апублікаваны шэраг артыкулаў пад рубрыкай «Деревенька моя»; пісаў ўспаміны пра сябе, якія цесна перапляталіся з гісторыяй яго роду, вёскі, утварэння і станаўлення роднага калгаса.
У час падрыхтоўкі збору матэрыялаў да кнігі «Памяць. Кобрынскі раён» П. Р. Каранчук прымаў актыўны ўдзел у яе выданні.
Рашэннем Кобрынскага раённага выканаўчага камітэта № 786 ад 18.08.2005 года Каранчуку Паўлу Рыгоравічу было прысвоена званне «Ганаровы грамадзянін Кобрынскага раёна».
9 красавіка 2012 года П. Р. Каранчук памёр. Жыццё і дзейнасць Паўла Рыгоравіча Каранчука ўвайшлі ў гісторыю Кобрыншчыны як яркі прыклад самаадданай працы, адданага служэння людзям, вернасці грамадзянскаму абавязку і сваёй Радзіме.
Працы
Коренчук, П. Деревенька моя… : [Дивин, Корчицы, Ор, Клетыще, Борисовка, Оса, Верхолесье, Ольховка, Забава, Бельск, Ходыничи] / Павел Коренчук // Кобрынскі веснік. — 2000. — 19 жніўня.- С. 2.
Коренчук, П. Деревенька моя… : [Топонимика: д. Босяч, Буховичи, Лепесы, Легаты, Дубовое, Лесково, Подолесье, Козище, Берёза, Залесье. Девятки, Селец, Закросница, Турная, Прилуки, Быстрица, Муховлоки, Колубели] / Павел Коренчук // Кобрынскі веснік. — 2000. — 26 жніўня. — С. 2.
Коренчук, П. Деревенька моя…: [Калюхи, Гирск, Болота, Заколнечье, Рыбна, Киселёвцы, Магдалин, Борисово, Брилёво] / Павел Коренчук // Кобрынскі веснік. — 2000. — 30 жніўня. — С. 2.
Коренчук, П. Деревенька моя…: [Новосёлки, Залесье, Девятки, Рынки, Тевли, Глинянки, Стригово, Стрижево, Литвинки, Литвиново, Мерница, Заужовье, Стасюки, Клещи, Батче. Тапаніміка] / Павел Коренчук // Кобрынскі веснік. — 2000. — 9 жніўня. — С. 3.
Коренчук, П. Деревенька моя…: [Шляхта, Остромичи, Ерёмичи, Жуховцы, Осовцы, Запруды, Подберье, Лука, Борки, Иловск, Шеметовка, Берёзно, Мазури, Смолярня, Плянта, Темра] / Павел Коренчук // Кобрынскі веснік. — 2000. — 16 жніўня. — С. 3.
Аб жыцці і дзейнасці
О присвоении звания«Почетный гражданин Кобринского района» Коренчуку Павлу Григорьевичу : решение Кобринского районного испонительного комитета, 18.08.2005 г., № 786 // Зональный государственный архив в г. Кобрине. — Ф. 4. Oп. 6. Д. 820. Л. 192.
О присвоении звания «Почетный гражданин Кобринского района» Коренчуку Павлу Григорьевичу : решение Кобринского районного Совета депутатов, 18.08.2005 г., № 99. – Кобрин, 2005.
О награждении Почетной грамотой и Грамотой Верховного Совета Белорусской ССР работников сельского хозяйства республики Коренчука Павла Григорьевича : Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР // Зональный государственный архив в г. Кобрине. — Ф. 4. Oп. 1. Д. 1103. Л. 4.
О награждении орденами и медалями СССР передовиков животноводства Белорусской ССР: выписка из Указа Президиума Верховного Совета СССР // Зональный государственный архив в г. Кобрине. — Ф. 4. Оп.Т. Д. 419. Лл. 38, 39, 41.
О награждении юбилейной медалью «За доблестный труд. В ознаменование 100-летия со дня рождения Владимира Ильича Ленина» Коренчука Павла Григорьевича : постановление Брестского обкома КПБ, исполкома Брестского областного Совета депутатов трудящихся, президиума областного Совета профсоюзов, 27 марта 1970 г., № 58-а // Зональный государственный архив в г. Кобрине. — Ф. 4. Oп. 1. Д. 594. Лл. 1, 8, 9, 54, 55, 78, 80, 88.
Ардэнаносцы. Каранчук Павел Рыгоравіч // Памяць. Кобрынскі раён : гісторыка-дакументальная хроніка. – Мінск, 2002. — С. 427. – (Вызначыліся працай).
Долготович, Б. Д. Коренчук Павел Григорьевич / Б. Д. Долготович // Почетные граждане белорусских городов / Б. Д. Долготович. — Минск, 2008. – С. 30-31.
Их доблестный труд отмечен орденом Ленина. Павел Григорьевич Коренчук // Они награждены орденом Ленина : альбом. — Кобрин, 1981.
Каранчук Павел Рыгоравіч // Па працы і пашана : біябібліяграфічны даведнік з серыі «Імёны на карце Кобрыншчыны» / Дзяржаўная ўстанова культуры «Кобрынская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма», цэнтральная раённая бібліятэка, аддзел абслугоўвання і інфармацыі ; склад.: С. Д. Курачук, Л. С. Дардзюк. – Кобрын, 2020. – С. 20-21 : фат.
Каранчук Павел Рыгоравіч // Імі ганарыцца Кобрыншчына. Ганаровыя грамадзяне кобрынскага краю:біябібліяграфічны даведнік з серыі «Імёны на карце Кобрыншчыны» / Кобрынская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма, цэнтральная раённая бібліятэка, аддзел абслугоўвання і інфармацыі ; склад. гал. бібліёграф С. Д. Курачук. – Кобрын, 2018. – С. 38-41.
95 гадоў з дня нараджэння П. Р. Каранчука // Зводны Каляндар дат і падзей Кобрыншчыны : краязнаўча-бібліяграфічны каляндар на 2016-2020 гг. / Дзяржаўная ўстанова культуры «Кобрынская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма», цэнтральная раённая бібліятэка, аддзел абслугоўвання і інфармацыі ; склад.: С. Д. Курачук, Л. С. Дардзюк. – Кобрын, 2018. – С. 99.
Ганарымся земляком. Павел Рыгоравіч Каранчук //Каб не абарвалася нітка памяці… :нарыс аб краязнаўцах Кобрыншчыны / УК «Кобрынская цэнтральная раённая бібліятэка», аддзел абслугоўвання і інфармацыі ; склад. С. Д. Курачук. – Кобрын, 2009. – С. 34-38.
Муха, Ф. По новому пути / Федор Муха ; фото Александра Шульгача // Заря. – 2020. – 13 июня (№ 48). – С. 17.
Под руководством П. Г. Коренчука колхоз «Новый путь» быстро стал одним из показательных на Брестчине.
Коренчук Павел Григорьевич // Кобрынскі веснік. – 2012. — 14 красавіка. – С. 12.
9 апреля ушел из жизни Почётный гражданин Кобринского района П. Г. Коренчук.
Сацук, А. Рождённый октябрём / Алексей Сацук // Кобрынскi веснiк. — 2010. — 6 лістапада. — C. 2.
Трудовая деятельность П. Г. Коренчука – это целая историческая эпоха в биографии нашей страны.
Шевченко, А. Судьба председателя / Алла Шевченко // Кобрин-информ. – 2007. — 3 мая. – С. 3.
Павел Григорьевич Коренчук — почетный гражданин Кобринского района, кавалер ордена Ленина и «Знак Почета».
Коренчук, П. «Не все умеют командовать…А руководить — это, знаете ли, искусство» / Павел Коренчук ; [беседовала] Валерия Корыстина // Кобрынскі веснік. – 2005. – 17 снежня. – С. 3.
Интервью с Почетным гражданином Кобринского района Павлом Григорьевичем Коренчуком.
Почётные граждане Кобринского района // Кобрынскі веснік. – 2005. – 24 жніўня.
О присвоении звание «Почётный гражданин Кобринского района» Коренчуку Павлу Григорьевичу, Сухареву Владимиру Ивановичу.
Петров, П. Из одного металла льют медаль за бой, медаль за труд / Петр Петров // Заря. — 2004. – 24 февраля.
Богата Кобринщина на людей, ставших ее гордостью и славой, в их числе и Павел Григорьевич Коренчук.
Коренчук Павел Григорьевич // Список почетных граждан города Кобрина, Кобринского района / Отдел идеологической работы Кобринского исполкома. – Кобрин, 2002. – С. 3.