Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне

Шавяла, Р. М. Брэсцкі падпольны абком ЛКСМБ / Р. М. Шавяла // Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне : энцыклапедыя. — Мінск, 1990. — С. 101–102.

Узгадваецца Ф. М. Алісіевіч.

Брэсцкі падпольны абком ЛКСМБ

Створаны Цэнтральным Камітэтам ЛКСМБ. Дзейнічаў з крас. 1943 да 15.7.1944 на тэр. Брэсцкай вобл., пад кіраўніцтвам ЦК ЛКСМБ і Брэсцкага падпольнага абкома КП(б)Б. Узначальваў дзейнасць Брэсцкага падпольнага гаркома ЛКСМБ, 18 райкомаў ЛКСМБ (гл. Раённыя падпольныя камітэты ЛКСМБ), 283 тэрытарыяльныя, 70 пярвічных камсам. арг-цый у партыз. фарміраваннях, усяго больш за 3,5 тыс. камсамольцаў. Сакратары абкома: Ф. Дз. Рома (з крас. 1943), М. М. Лыжын (1-ы сакратар з 2.2.1944); члены П. Ф. Круглоў, М. А. Лявонценка, К. М. Міранюк (усе з крас. 1943), М. К. Клімец (з мая 1943), Р. I. Архіпаў (са жн. 1943), Ф. М. Алісіевіч, Б. Ц. Шумілін (заг. аддзела прапаганды і агітацыі, абодва з 2.2.1944); інструктары па падп. рабоце: Б. М. Кот, П. А. Сямёнаў (абодва з 1.12.1943), Я. С. Волас (з 2.2.1944).

Для кіраўніцтва парт. і камсам. работай і партыз. рухам 4.11.1942 ЦК КП(б)Б зацвердзіў сакратара Брэсцкага абкома КП(б)Б С. I. Сікорскага ўпаўнаважаным ЦК КП(б)Б па Брэсцкай вобл., яго памочнікамі А. М. Драздова, С. П. Пацяруху, Рому, А. I. Федасюк. На тэр. вобласці ў 1943 працавалі сакратар ЦК ЛКСМБ К. Т. Мазураў, інструктары ЦК ЛКСМБ па падп. рабоце М. А. Карповіч і М. I. Сіманаў.

На месцы базіравання абкомаў КП(б)Б, ЛКСМБ і штаба Брэсцкага партызанскага злучэння ў в. Корачын Івацэвіцкага р-на ўзведзены мемар. комплекс (гл. Хаваншчына), створаны Музей партызанской славы.

Р. М. Шавяла.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.