Ганаровыя грамадзяне Кобрынскага раёна. Папроцкі Пётр Сяргеевіч // Імі ганарыцца Кобрыншчына. Ганаровыя грамадзяне кобрынскага краю : біябібліяграфічны даведнік. – 2-е выд., дап. / Кобрынская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма, цэнтральная раённая бібліятэка, аддзел абслугоўвання і інфармацыі ; склад. : гал. бібліёграф С. Д. Курачук ; дызайн вокладкі : інжынер П. С. Грыневіч. – Кобрын : Цэнтральная раённая бібліятэка, 2020. – С. 55-56. – (Серыя «Імёны на карце Кобрыншчыны»).

ПАПРОЦКІ
ПЁТР СЯРГЕЕВІЧ
ПАПРОЦКІ Пётр Сяргеевіч нарадзіўся 10 чэрвеня 1957 года ў вёсцы Мазуры Кобрынскага раёна Брэсцкай вобласці.
Пасля заканчэння Брэсцкага інжынерна-будаўнічага інстытута ў 1979 годзе пачаў сваю працоўную дзейнасць майстрам Ляхавіцкага ПМК-12.
З 1981 года працуе ў адкрытым акцыянерным таварыстве «Грушаўскі рамонтна-механічны завод». З 12 лютага 1999 года і па цяперашні час з’яўляецца дырэктарам прадпрыемства. Пад яго кіраўніцтвам на прадпрыемстве ўсе гэтыя гады высокі ўзровень працоўнай дысцыпліны і адказнасці работнікаў. Вядзецца мэтанакіраваная праца па ўмацаванні матэрыяльна-тэхнічнай базы арганізацыі, дасягненні прагнозных паказчыкаў.
Па ініцыятыве Пятра Сяргеевіча на прадпрыемстве вядзецца работа па пашырэнні асартыменту выпускаемай прадукцыі, рацыянальным выкарыстанні працоўнага часу. Надаецца ўвага эканомнаму выкарыстанню матэрыяльна-тэхнічных і паліўна-энергетычных рэсурсаў, энерга-зберажэнню, атрыманню запланаванага аб’ёму прыбытку, рэнтабельнасці вытворчасці, што спрыяе вырашэнню сацыяльных пытанняў у інтарэсах калектыву. Прадпрыемства пад кіраўніцтвам П. С. Папроцкага працуе стабільна, з добрымі вытворчымі паказчыкамі.
На прадпрыемстве праводзіцца работа па павышэнні якасці прадукцыі, укаранёна сістэма менеджменту якасці СТБ ISO 9001-2015.
Пётр Сяргеевіч прымае актыўны ўдзел у грамадскім жыцці Кобрынскага раёна. Неаднаразова выбіраўся дэпутатам раённага і сельскага Савета дэпутатаў. У цяперашні час выбраны дэпутатам Кобрынскага раённага Савета дэпутатаў XXVIII склікання.
П. С. Папроцкі ўзнагароджваўся ганаровымі граматамі Дэпартамента па меліярацыі і воднай гаспадарцы, ГА «Брэстмеліявадгас», Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта, Кобрынскага раённага выканаўчага камітэта.
Рашэннем Кобрынскага раённага Савета дэпутатаў № 86 ад 10 студзеня 2020 года за выдатны асабісты ўклад у развіццё эканомікі раёна Папроцкаму Пятру Сяргеевічу прысвоена званне «Ганаровы грамадзянін Кобрынскага раёна».
Аб жыцці і дзейнасці
Бялоў, Д. Слаўся, Кобрыншчына, працай людзей! / Дзмітрый Бялоў // Кобрынскі веснік. — 2020. – 22 студзеня (№ 5). – С. 1-2.
За выдатны асабісты ўклад у сацыяльна-эканамічнае развіццё раёна званне «Ганаровы грамадзянін Кобрыншчыны» прысвоена былому старшыні райвыканкама Мікалаю Кендзе і дырэктару ААТ «Грушаўскі рамонтна-механічны завод» Пятру Папроцкаму.
Семенов, С. Мы беремся за любую работу / Сергей Семенов // Брестский калейдоскоп. – 2020. – № 3 (март). – С. 3 : фот.
За неоценимый личный вклад в развитие экономики Кобринщины директороу «Грушевкого РМЗ» П. С. Папроцкому присвоено звание «Почетный гражданин Кобринского района».
Белов, Д. Петр Папроцкий: «За свое дело и свой регион нужно болеть душой!» / Дмитрий Белов // Кобрынскі веснік. — 2019. — 11 верасня. — С. 1-2 : фот.
За высокие достижения директор ОАО «Грушевский РМЗ» Пётр Папроцкий занесён на районную Доску почёта.
Папроцкий, П. С. Грушевский РМЗ: уникальность и перспективы / П. С. Папроцкий, беседовал Игорь Сидорук // Кобрынскі веснік. – 2015. — 7 лютага. – С. 3.
Гром, А. Авторитет подтверждается качеством / Анна Гром // Кобрынскi веснiк. — 2010. — 13 лістапада. — C. 2.
О работе ОАО «Грушевский РМЗ», директор Петр Попроцкий.