Кірмановіч Уладзімір Мікалаевіч // Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне. 1941-1945 : энцыклапедыя. – Мінск, 1990. – С. 264.
Кірмановіч Уладзімір Мікалаевіч
КІРМАНОВІЧ Уладзімір Мікалаевіч (н. 5.11.1919, г. Кобрын), Герой Сав. Саюза (1945). Чл. КПСС з 1943. Скончыў курсы мал. лейтэнантаў (1942), Ваен. акадэмію імя Фрунзе (1955). 3 мая 1942 на Бранскім, Цэнтр., 3-м і 4-м Укр., 1-м і 2-м Прыбалт. франтах. Камандзір знішчальнай процітанк. батарэі капітан К. вызначыўся пры вызваленні Латвіі. 22.8.1944 у час танк. контратакі праціўніка ў раёне пас. Букайшы Добельскага р-на Латвійскай ССР батарэя на чале з К. першая прыняла ўдар, падбіла і спаліла 6 танкаў, 3 самаходныя гарматы, што садзейнічала поспеху наступлення сав. войск. Да 1974 у Сав. Арміі, палкоўнік.