Качурка, В. «Першыя крокі рабіліся тут» / Васіль Качурка // Кобрынскі веснік. – 2013. – 20 ліпеня. – С. 4.
Віншаванне доктара сельскагаспадарчых навук, прафесара В. Качуркі (нар. у в. Стрыі Кобрынскага раёна) з Днём вызвалення г. Кобрына.
Васіль Качурка (нарадзіўся ў вёсцы Стрыі Кобрынскага раёна), доктар сельскагаспадарчых навук, прафесар, з 2004-га года па сённяшні час — рэктар Баранавіцкага дзяржаўнага ўніверсітэта:
“Першыя крокі рабіліся тут”
— ПАВАЖАНЫЯ ЗЕМЛЯКІ!
Шчыра віншую вас са святам — Днём вызвалення горада Кобрына!
Сталым чалавекам мне пашчасціла вярнуцца на зямлю берасцейскую, бліжэй да вёсачкі Стрыі, дзе нарадзіўся і вырас.
Падзяляю пачуцці паэта Басецкага, які пісаў:
“Першыя крокі рабіліся тут,
Песцілі сонца і неба,
Можа, ёсць лепшыя нівы і кут,
Толькі мне іншых не трэба…”.
Нягледзячы на пастаянныя клопаты і загружанасць працай (а ў рэктара няма ні адзінай свабоднай хвілінкі) стараюся выкройваць час, каб наведаць Кобрыншчыну. Прыемна чуць навіны пра добрыя перамены ў жыцці знаёмых і незнаёмых людзей. Радасна бачыць, як прыгажэе і мяняецца горад, растуць новабудоўлі, з’яўляюцца новыя прадпрыемствы і г.д.
Жадаю вам, дарагія землякі, поспехаў у працы на карысць Бёларусі, здароўя і дабрабыту кожнай сям’і.
Васіль КАЧУРКА