Беларуская савецкая энцыклапедыя

Кірмановіч Уладзімір Мікалаевіч // Беларуская савецкая энцыклапедыя : у 12 т. – Мінск, 1972. – Т. 5. – С. 590.Кірмановіч Уладзімір Мікалаевіч (н. 15.11.1919, г.Кобрын Гродзенскай губ.), Герой Сав. Саюза (1945), палкоўнік (1958). З рабочых. чл. КПСС з 1943. Скончыў Ваен. акадэмію імя Фрунзе (1955). У Чырв. Арміі з 1940. У Айч. вайну на Бранскім, Цэнтр., 4-м Укр. і 2-м Прыбалтыйскім франтах – камандзір знішчальнай процітанкавай батарэі. Вызначыўся ў Латвіі. 22.8.1944 у час варожай танкавай атакі батарэі Кірмановіча першая прыняла ўдар і ў жорсткім баі падбіла і спаліла 14 варожых танкаў. З 1955 у ваен.-авіяц. вучылішчы, з 1960 у Харкаўскім вышэйшым ваен.-авіяц. вучылішчы лётчыкаў імя двойчы Героя Сав. Саюза С. І. Грыцаўца – выкладчык.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.