Біяграфічны нарыс

Кенда Мікалай Аляксеевіч

біяграфічны нарыс

Мікалай Аляксеевіч Кенда  нарадзіўся 15 студзеня 1951 годзе ў вёсцы Вялікае Міжлессе Бярозаўскага раёна Брэсцкай вобласці. У 1971 г. закончыў Пінскі гідрамеліяратыўны тэхнікум і адслужыў у арміі. Пачынаў сваю працоўную дзейнасць на пасадзе майстра ПМК-17 трэста «Пінсксаўгасбуд» (г. Бяроза). Затым працаваў галоўным інжынерам  (1975 – 1978) і начальнікам перасовачнай механізаванай калоны ў г. Іванава (1978 – 1980). З 1980  па 1986 гады — начальнік ПМК-61  трэста  «Пінскводбудмеханізацыя» г. Іванава Брэсцкай вобласці. У 1981 годзе атрымаў дыплом  Беларускай сельска-гаспадарчай акадэміі па спецыяльнасці «гідрамеліярацыя». З 1986 па 1995 год кіраваў калгасам «Кастрычнік» (Іванава), 1995 — 1998 гг. — намеснік старшыні Брэсцкага райвыканкама. На працягу пяці гадоў кіраваў упраўленнем бытавога абслугоўвання аблвыканкама, а пасля рэарганізацыі —  генеральным дырэктарам управлення бытавога абслугоўвання вобласці. У 2002 годзе стаў старшынёй Камянецкага раённага выканаўчага камітэта. Праз два гады Камянецкі раён пад кіраваннем Мікалая Кенды стаў першым у рэспубліцы па загатоўцы кармоў і цукровых буракоў, а ў 2005 годзе выйшаў пераможцам у спаборніцтве па уборцы збожжа. У 2004 годзе Мікалай Аляксеевіч быў узнагароджаны медалём «За працоўныя заслугі».

З 2 снежня 2005 г. Кенда М. А. — старшыня Кобрынскага раённага выканаўчага камітэта. Пад яго кіраўніцтвам быў праведзены шэраг арганізацыйных мерапрыемстваў, дазволіўшых дабіцца станоўчых змяненняў у дзейнасці прадпрыемстваў і аганізацый Кобрынскага раёна.

Кенда М. А. у перыяд правядзення рэспубліканскага фестываля-кірмашу  «Дажынкі-2009» актыўна кіраваў работай па добраўпарадкаванню горада і сельскіх населенных пунктаў, рамонту і будаўніцтву аб’ектаў сацыякультурнага прызначэння. Было заасфальтавана 120 кіламетроў дарог, пракладзена 62 кіламетры інжанерных сетак, адрамантавана 198 жылых дамоў, пабудаваны новыя сучасныя аб’екты: Палац культуры, аздараўленчы цэнтр з водагрязелячэбніцай «Аквапарк», Лядовая арэна, Амфітэатр, реканструіраваны стадыён, гасцініца. Штогод праводзіліся вялікія аб’ёмы работ по будаўніцтву аграгарадкоў. Мікалай Аляксеевіч Кендаўзначальваў Кобрынскі раён па 2013 год. «У сваёй рабоце карыстаюсь прынцапам трох «Д»: дысцыпліна працоўная, дысцыпліна тэхналагічная і дысцыпліна эканамічная», — гаварыў Мікалай Аляксеевіч у шматлікіх інтэрвью.

Рашэннем Кобрынскага раённага Савета дэпутатаў ад 10 студзеня 2020 года № 86 «Аб прысваенні звання «Ганаровы грамадзянін Кобрынскага раёна» за выдатны асабісты ўклад у сацыяльна-эканамічнае развіццё раёна і грамадскую дзейнасць Кендзе Мікалаю Аляксеевічу прысвоена званне «Ганаровы грамадзянін Кобрынскага раёна».

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.