Ілья Міхайлавіч Падбярэзін // Кобрынскі веснік. – 2002. – 20 ліпеня. — (Кобрына Ганаровыя грамадзяне).
Ілья Міхайлавіч ПАДБЯРЭЗІН
У армію ён пайшоў добраахвотнікам, у 1920 годзе быў ад’ютантам камандзіра палка, затым, пасля заканчэнмя кароткатэрміновых курсаў камандзіраў у Кіеве, служыў да канца грамадзянскай вайны. У 1933 годзе закончыў акадэмію імя Фрунзе.
У гады Вялікай Айчыннай вайны Ілья Падбярэзін камандаваў 692-м палком 12-й стралковай дывізіі, якая вызваляла Кобрын. Пасля гэтага полк, што асабліва вызначыўся пры вызваленні горада, атрымаў назву «Кобрынскі».
А ўдзячныя гараджане прысвоілі Ільі Міхайлавічу Падбярэзіну званне Ганаровага грамадзяніна Кобрына.