2020 Гасюк Кобрыншчына

Гасюк, Н. Кобрыншчына ў маім жыцці / Нінэль Гасюк // Кобрынскі веснік. – 2020. – 15 студзеня. – С. 4.

Да 80-годдзя Кобрынскага раёна.

Кобрыншчына ў маім жыцці

— Так склаліся абставіны, што мяне — ураджэнца Смаленшчыны, лёс цесна звязаў з Кобрыншчынай. У далёкім 1949 годзе я былы франтавік — за плячамі ў мяне больш за дзве тысячы кіламетраў ваенных дарог — упершыню трапіў у Кобрын. I вось ужо 70 гадоў жыву тут і называю гэты горад сваёй другой радзімай. Добра помню пасляваенны Кобрын, яго ціхія вулачкі, сціплыя будынкі. Ён мяняўся і квітнеў таксама на маіх вачах. Зараз горад не пазнаць! Лёс Кобрына — гэта ўжо і мой лёс. З гордасцю магу сказаць, што і я ўнёс свой уклад у яго развіццё. Я ніколі не цураўся ніякай работы. Працаваў нарыхтоўшчыкам садавіны і агародніны, механікам, выкладаў у школе дзецям працоўнае навучанне. Хочацца, каб усё, што было створана кабрынчанамі, толькі прымнажалася, а гэта немагчыма без пераемнасці пакаленняў. Таму трэба з малога выхоўваць у дзяцей любоў да малой радзімы і яе народа, павагу да свайго мінулага, каб яны разумелі, якую дарагую цану прыйшлося заплаціць іх продкам за незалежнасць, мір і спакой на роднай зямлі, тады яны будуць імкнуцца рабіць на яе карысць вялікія добрыя справы.

ветэран Вялікай Айчыннай вайны: НІНЭЛЬ ГАСЮК

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.