Клачковіч, М. Найперш патрабуючы з сябе… / [М. М. Клачковіч ; запісаў] Ігар Сідарук // Кобрынскi веснiк. — 2015. — 15 красавiка. — С. 4.
Ганаровы грамадзянін Кобрынскага раёна М. Клачковіч — аб добрых справах, аб зробленым за мінулыя гады.
Найперш патрабуючы з сябе…
Марыя Клачковіч — ганаровы грамадзянін Кобрынскага раёна. Гэта звание яна заслужыла вялікім укладам у равіццё нашай Кобрыншчыны, шматгадовай дзейнасцю на педагагічнай ніве, высокай культурай зносін з людзьмі Заслужыла амаль кожнай хвілінай жыцця, аддадзенай дзецям, маладому пакаленню, з якім знітаваны лёс Марыі Мікалаеўны. Урэшце, заслужыла права выказацца, адкрыта і шчыра падзяліцца ўспамінамі аб жыцці, аб многіх добрых справах, зробленых за мінулыя гады.
I сёння інспектар па кадрах УА «Кобрынскі дзяржаўны прафесіянальны ліцэй сферы абслугоўвання» Марыя Клачковіч аптымістычна глядзіць на жыццё.
Разам з дзецьмі цягнуцца да сонца
Дзяцінства… Школа… Пытанне «Кім быць?» ніколі не пакідала мяне. У розных гульнях, думках уяўляла сябе настаўнікам, прадаўцом, бухгалтарам… I усё-такі — настаўнік. Гэта чалавек, які гатовы спаўна аддаць сябе іншым: тым маленькім, празорлівым парасткам, якія цягнуцца да сонца, а магчыма, і зусім не жадаючым ведаць, што адбываецца вакол… А ты, настаўнік, павіен усё ведаць і ўмець!
Сёння, з вышыні прайшоўшых гадоу, можна гаварыць аб сабе, аб вынках работы. Але ўсё роуна, азіраючыся назад, паўтарыла бы свой шлях, хоць, магчыма, шмат чаго зрабіла б па-іншаму.
Настаўніцкую дзейнасць пачала ў 1965 годзе піянерскай важатай у Лясковіцкай 8-гадовай школе Іванаўскага раёна, пасля няўдалай спробы паступіць у Брэсцкі педагагічны інстытут імя А.С. Пушкіна. Работа ў школе не астудзіла майго запалу быць настаўнікам, наадварот, толькі заахвоціла яго. Паспяховае, праз год, наступленне на хіміка-біялагічны факультэт таго ж педінстытута ператварыла намеры ў рэальнасць.
Пазнаючы сябе ў сваёй мары
Работа ў Бельскай школе Кобрынскага раёна — гэта лепшы час майго жыцця. Я спрабавала сябе, я пазнавала сябе ў сваёй мары — навучала дзяцей хіміі, біялогіі. 30 хлопчыкаў і дзяўчынак, 60 пар вачэй глядзелі на мяне кожны дзень. Гэта не давала мне разняволіцца, прымушала працаваць над сабой, выкладаць натхнёна, поўна…
У рабоце было ўсе цікавым.
У прыемнай камісіі на ўступных экзаменах
Хвалявалі ўмовы, у якіх навучаліся дзеці, узаемасувязь з сем’ямі, прычыны поспеху і няўдач у вучобе дзяцей. Як і потым, працуючы дырэктарам гэтай жа школы, метадыстам аддзела народнай адукацыі Кобрынскага райвыканкама, адчувала, што настаўніцкая работа з усімі яе пераменамі і навацыямі павялічвае цікавасць да ведаў, пашырае кола магчымасцяў, з кожным днём узмацняе і адточвае ўласную жыццёвую пазіцыю.
Грамадская дзейнасць заўсёды была неад’емнай часткай гэтай пазіцыі. Сакратар камсамольскай арганізацыі калгаса «За Радзіму», дэпутат у мясцовыя Саветы народных дэпутатаў, прапагандыст маладзёжнага гуртка камбіната грамадскага харчавання, старшыня прафкама прафсаюзнай арганзацыі аддзела адукацыі — усё было ў радасць.
А першыя заахвочванні яшчэ болей надавалі стымулу для далейшай дзейнасці. Да гэтага дня ашчадна захоўваю каштоўныя для мяне адзнакі: Ганаровую грамату аддзела народнай адукацыі райвыканкама (1972 г.), грамату Падзякі таварыства «Веды» Беларускай ССР (1977 г.), настольны медаль ЦК ВЛКСМ «Камсамольскаму прапагандысту» (1981 г.)
Ствараючы новую рэчаіснасць
Будаўніцтва буйнога тэкстыльнага прадпрыемства «Кобрынская прадзільна-ткацкая фабрыка» запатрабавала адкрыцця прафесіянальнай навучальнай установы. Так у 1981 годзе ў горадзе адчыняе свае дзверы тэхнічнае вучылішча № 153, куды я спачатку была прызначана намеснікам дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце, а яшчэ праз два гады — дырэктарам.
Вучылішча стваралася практычна на пустым месцы. Нават сама тэрыторыя першапачаткова нагадвала балота. Днём пасля работы мы з настаўнікамі і дзецьмі рабілі ўсё магчымае, каб навесці тут парадак, надаць прыстойны выгляд, а вечарамі… Вечарамі ледзь не плакала, стомленая, без сіл.
I ўсё-такі вера, што ствараем патрэбнае і новае для горада, для моладзі, перамагала, вяла наперад. Ужо праз год быў адчынены інтэрнат, а да пачатку 1984 г. уведзены ў эксплуатацыю вучэбны, грамадска-бытавы корпусы і майстэрні. Паралельна з падрыхтоўкай кадраў тэкстыльных прафесій пачалі навучаць швачак для работы на Кобрынскай швейнай фабрыцы. Яшчэ праз год, у 1985-м, вучылішча набывае статус сярэдняга.
Работа кіпела: калектыў ствараў вучэбную базу як па прафесіянальнай, так і па агульна-адукацыйнай падрыхтоуцы. Перад усімі намі стаяла галоўная задача: выпускнік павіен атрымліваць высокую кваліфікацыю і быць маральна выхаваным. Была наладжана трывалая сістэма навучальна-выхаваўчага працэсу, якая штогод аналізавалася і карэкціравалася. Шмат для гэтага зрабілі мае намеснікі Л. Жук, Т. Талочка, М. Уласевіч, Н. Бандарук, В. Букач. I сёння з прыемнасцю ўспамінаю, што 24 з 60 чалавек нашага першага выпуску 1982 г. атрымалі дыпломы з адзнакамі.
Неўзабаве запрацавалі ткацкія і швейныя майстэрні, прадукцыя якіхкарысталася попытам у насельніцтва. Вучылішча пачало браць удзел у абласных і рэспубліканскіх кірмашах, выставах, конкурсах сярод ПТФ. У1988 г. ужо мелі званні «Вучылішча высокай культуры», «Інтэрнат высокай культуры», а праз два гады калектыў быў уз- нагароджаны Пераходным сцягам Савета Міністраў і Міністэрства народнай адукацыі БССР.
Выкарыстоўваючы цяжкасці як магчымасці
Але далёка не ўсё было так проста на жыццёвых шляхах. Самымі цяжкімі ў развіцці вучылішча былі 90-я гады. Падзенне эканамічнага патэнцыялу лёгкай прамысловасці ў краіне, скарачэнне штату рабочых на ПТФ адбіліся і на стане нашай установы. Трэба было тэрмінова шукаць іншыя падыходы.
Пачалі уважліва вывучаць рынак працы, каб даць моладзі прафесіі, запатрабаваныя часам. Паступова зніжаючы набор і падрыхтоўку па тэкстыльных спецыяльнасцях, сталі рыхтаваць навучэнцаў па новых: «сацыяльны работнік», «страхавы агент», «агент па забеспячэнні і збыце», «прадпрымальнік». Імкнучыся глядзець на перспектыву, у 1999 г. адкрываем ліцэйную групу з фізіка-матэматычным ухілам па кваліфікацыях «швачка», «кравец», а у 2003 г. — «аператар ЭВМ».
Усё гэта садзейнічае павышэнню прэстыжу вучылішча, прыём пачынае здзяйсняцца на конкурснай аснове. Значна ўзрастае ўзровень падрыхтаванасці вучняў. Яны гучна заяўляюць пра сябе на раённых і абласных алімпіядах, намі цікавяцца падобная вучылішчы з іншых рэгіёнаў Беларусі. Такія абставіны адкрываюць нашым выпускнікам паспяховую магчымасць паступлення ў СНУ, ВНУ (ад 14 да 20% ад агульнай колькасці выпускнікоў). 3 шэрагу самых здольных вяртаюцца да нас і становяцца паспяховымі майстрамі вытворчага навучання В. Бойка, А. Харошка, С. Капылова, В. Пархомчык, Н. Бераснева, С. Палявода.
Значнай заслугай, як сваёй, так і ўсяго калектыву, лічу пераўтварэнне у 2004 г. ПТВ-153 тэкстыльшчыкаў у дзяржаўны прафесіянальны ліцэй сферы абслугоўвання. 3 гэтага часу перад установай адкрываюцца болей шырокія перспектывы, а вытворча-навучальны працэс выходзіць на новы якасны ўзровень.
…Марыя Мікалаеўна магла б расказаць яшчэ шмат аб чым цікавым, неардынарным, што сапрауды стала неад’емнай часткай яе жыцця, яе багатай на падзеі біяграфіі. Біяграфіі сапраўднай жанчыны, якая без вынятку аддавапася таму, што робіць. Якая шмат патрабавала ад іншых, але найперш, як падкрэслівае, патрабавала з самой сябе. Вынік гэтай дзейнасці, энергіі, сіл, патрабаванняў — у добрых справах, у сэрцах удзячных выпускнікоў, у людзях. Урэшце, у самой Марыі Мікалаеўне, як у Жанчыне, Асобе, Грамадзяніне.
Ігар СІДАРУК