2014 Мельнік, Р. “Няма прывычкі часта глядзець на гадзіннік”

Мельнік, Р. “Няма прывычкі часта глядзець на гадзіннік” / Раман Мельнік // Кобрынскі веснік. — 2014. — 19 ліпеня. — С. 9.

Аб дасягненнях СВК “Узыходзячая зара”, які ўзначальвае Таццяна Дземідзюк.

“Няма прывычкі часта глядзець на гадзіннік”

Калі праязджаеш уздоўж сельгасугоддзяў СВК “Узыходзячая зара», міжволі звяртаеш увагу на дагледжаныя збожжавыя палі, адзначаеш чысціню на тэрыторыях малочнатаварных ферм і мехдвары, ветлівасць і гасціннасць мясцовых жыхароў. Адразу становіцца зразумела, што на гэтай зямлі ёсць сапраўдны, руплівы гаспадар, які кожную гадзіну надзейна кіруе ўсімі выт- ворчымі працэсамі. Галерэя прэстыжных трафеяў у кабінеце старшыні СВК «Узыходзячая зара» Таццяны Дземідзюк нядаўна папоўнілася дыпломам трэцяй ступені, які быў заваяваны ў спаборніцтве сярод арганізацый АПК Брэсцкай вобласці за дасягнутыя высокія паказчыкі ў сацыяльна-эканам- ічным развіцці па выніках работы за 2013 год.

Сёлета ў СВК «Узыходзячая зара» добрыя віды на ўраджай. Жывёлаводы атрымліваюць 84 працэнты малака гатункам «экстра». Станоўчая тэндэнцыя намецілася і ў жывёлагадоўлі. Паспяхова праведзена мадэрнізацыя свінакомплексу. Уведзены ў эксплуатацыю новы ма тачнік, які ўжо запоўніўся першым прыплодам. Аграрнікі сельгаскааператыва датэрмінова справіліся з задачай, даведзенай дзяржавай, — аднавіць пагалоўе свіней да 25800 галоў. Высакаякасная мясная прадукцыя ў поўным аб’ёме рэалізуецца на патрэбы Брэсцкага мясакамбіната.

— Высокая дысцыплінаванасць, парадак, патрабавальнасць да кожнага работніка і бездакорнае выкананне тэхналагічных цыклаў — вось простыя сакрэты поспеху, якія фарміраваліся на працягу многіх гадоў, — адзначае Таццяна Дземідзюк, — Усяго ў нас працуюць 380 чалавек. І ніхто з іх нават і не ўяўляе, як працаваць інакш. У маіх падначаленых няма прывычкі часта глядзець на гадзіннік і лічыць, колькі засталося хвілін да канца рабочага дня. Калі патрабуе сітуацыя — людзі працуюць і да позняга вечара, і ў любое надвор’е. Любоў да працы, вернасць сваёй справе, пераканана, перадаюцца з пакалення ў пакаленне. Узяць, напрыклад, нашага інжынера-энергетыка Сяргея Iллюкевіча, які з’яўляецца выпускніком Беларускага дзяржаўнага аграрна-тэхнічнага ўніверсітэта. Малады  чалавек — унук Героя Сацыялістычнай Працы Міхаіла Дубінкі. З першых дзён работы Сяргей зарэкамендаваў сябе як самастойны сталы спецыяліст, якому пад сілу задачы любой ступені складанасці. Менавіта такая пераемнасць пакаленняў заслугоўвае павагі.

Таццяна Дземідзюк шчыра дзякуе за плённую працу механізатарам Iвану Штыку, Фёдару Мартынюку, Андрэю Ігнацюку, Андрэю Дзмітруку, вадзіцелям Генадзю Шпендзіку, Аляксандру Гураву, Уладзіміру Вашчуку, які задзейнічаны на адвозцы малака на масласырзавод. Прыемна радуюць сваімі вытворчымі вынікамі аператары машыннага даення Святлана Батурка, Валянціна Гардун, Галіна Дунда, жывёлаводы Ніна Краўчук, Тамара Бык, Алена, Людміла, Аляксандр і Сяргей Сергейчукі, Андрэй Краўчук. І гэты спіс можна працягваць далей. Людзям у СВК «Узыходзячая зара» створаны ўсе ўмовы для працы і адпачынку.

Раман МЕЛЬНІК.

Фота аўтара.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.