2014 Краязнавец з Вялікай літары

Па яго ініцыятыве ў 1948 г. у Кобрыне быў заснаваны парк культуры і адпачынку імя А. В. Суворава, першы дырэктар якога Васіль Іванавіч Харытанюк быў блізкім сябрам свайго калегі. Дзякуючы актыўнай дзейнасці А. М. Мартынава ў 1964 г. у Кобрыне быў устаноўлены помнік А. В. Сувораву работы Чабатарова. Аляксей Міхай-лавіч правёў вялікую работу па ўстанаўленні даты першага пісьмовага ўпамінання аб горадзе Кобрыне.

I на пенсіі А. М. Мартынаў, нягледзячы на ўзрост, не збавіў тэмпы дзейнасці на абраным шляху. Па спрэчных пытаннях гісторыі да яго звярталіся як у своеасаблівае бюро даведак.

Мартынаў, пераймаючы сувораўскія традыцыі, умацоўваў дух, стамляючы цела. Мала хто ведаў, што, захварэўшы сухотамі лёгкіх у трыццацігадовым узрос-це, ён вылечыўся самас-тойна галаданнем. Аба-вязковым элементам яго жыцця сталі ёга і плаванне. Адзіным срод-кам перасоўвання па вуліцах горада, прычым да апошніх дзён жыцця, служыў яму ровар.

Высокі інтэлект, дыпламатычнасць, уменне аб’ектыўна ацаніць магчымасці кожнага чалавека, тактоўнасць у зносінах, тонкі гумар, а часам і лёгкая іронія прыцягвалі да яго людзей. Ён ніколі нікога не крыўдзіў і не прыніжаў. Прысутная сціпласць не дазваляла Мартынаву прасіць для сябе і за сябе. Але, калі трэба было папрасіць ці вырашыць пытанне на карысць агульнай справы, роўных яму ў гэтым не было.

Аляксей Міхайлавіч Мартынаў памёр 15 лістапада 1999 г. За актыўную краязнаўчую работу ўзна-гароджаны медалём імя Н. К. Крупскай, мноствам грамат, імяннымі падарункамі.

За шматгадовы ўдзел у культурна-асветніцкай рабоце, вялікі ўклад у вывучэнне і прапаганду гістарычнай спадчыны Кобрыншчыны, актыўную жыццёвую пазіцыю і ў сувязі з 710-годдзем горада Кобрына Аляксей Міхайлавіч Мартынаў у 1997 г. удастоены звання «Ганаровы грамадзянін горада Кобрына»

Памяць пра А. М. Мартынава не згасла. На доме, дзе ён жыў, усталявана мемарыяльная дошка.

Імем Мартынава названа адна з новых вуліц горада.

Працуюць у горадзе арганізацыі, у вытокаў якіх ён стаяў — установа сувязі, бібліятэка. Паспяхова развіваецца ваенна-гістарычны музей імя А. В. Суворава, якому А. М. Мартынаў даў жыццё і доўгія гады знаходзіўся ў яго руля, і які сёння шырока вядомы і ў Рэспубліцы Беларусь, і далёка за яе межамі.

Але лепшая ўзнагарода — добрая памяць пра яго ў сэрцах кабрынчан. А. М. Мартынаў пакінуў багатую спадчыну, глыбокі след у гісторыі горада і ў душах кабрынчан.

Жыхары Кабрына ўдзячны лёсу за тое, што ў горадзе жыў такі ўнікальны даследчык і летапісец, як Аляксей Михайлавич Мартынаў.

Ганаровы грамадзянін горада Кобрына, Ганаровы член рэспубліканскага грамадства аховы помнікаў гісторыі і культуры, публіцыст, краязнаўца, гісторык, выдатны кіраўнік… Вялікі інтэлектуал, найцікавейшы субяседнік, старэйшы жыхар Кобрына, проста добры, сціплы, з тонкім гумарам і тонкім густам чалавек… Легендарны для нас, кабрынчан, чалавек.

У 24 гады А. Мартынаў напісаў апавяданне «Дух вайны»

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.