2014 Краязнавец з Вялікай літары

Аляксей Міхайлавіч самастойна вывучыў і добра валодаў англійскай, французкай, нямецкай, польскай і ўкраінскай мовамі, асвоіў эсперанта. Апрача мовазнаўства, захапляўся чытаннем твораў класікаў сусветнай літаратуры.

Аб сур’ёзнасці захаплення літаратурнай працай сведчыць перапіска з рускімі пісьменнікамі і выдаўцамі ў эміграцыі ў краінах Заходняй Еўропы. Захаваліся пісьмы Міхаіла Арцыбашава, Марка Алданава і Міхаіла Асаргіна. Было пасланне і ад Івана Буніна, які ўбачыў у Мартынаве зерне таленту і рэкамендаваў яму не кідаць заняткі літаратурай, але адначасова раіў мець стабільную крыніцу даходаў. Любоў да літаратуры чырвонай ніткай прайшла праз увесь творчы шлях Аляксея Міхайлавіча Мартынава

Самастойныя пробы пяра ўвянчаліся з’яўленнем шэрагу цікавых апавяданняў і аповесці. Першая сусветная вайна, жахі, якія перажывалі людзі ў той час, назаўсёды захаваліся ў памяці Аляксея Мартынава. У дваццаць чатыры гады хлопец напісаў апавяданне «Дух вайны», аповесць «Уладальнік свету», у якіх прадстаўлены яго глыбокадумныя разважанні аб вайне, спробы выкласці сваё філасофскае светаадчуванне.

У яго доме захавалася багацейшая бібліятэка ўнікальных кніг, сцены ўпрыгожваюць партрэты любімых пісьменнікаў і паэтаў. Літаратурная і публіцыстычная спадчына Аляксея Міхайлавіча і сёння не пакідае сумненняў у аўтарстве. Талент заўсёды шматгранны, не апошняе месца ў шырокім спектры яго захапленняў займала маляванне. У сямейным архіве сустракаюцца арыгінальныя карандашныя партрэтныя і гістарычныя замалёўкі, якія здзіўляюць дакладнасцю адлюстравання і падмечанага характару. Гэтыя мініяцюры пераконваюць нас у абгрунтаванні жадання Міхаіла Якаўлевіча Мартынава паслаць сына вучыцца ў Пецярбургскае мастацкае вучылішча, але войны і рэвалюцыя паўсталі на шляху да мары.

А. Мартынаў добра ведаў сусветную гісторыю і гісторыю Кобрыншчыны. Нездарма яго артыкулы сталі першакрыніцай па вывучэнні і асэнсаванні мінулага роднага краю. У яго была нейкая незвычайная цікавасць да ўсяго што акружае. Не існавала такога пытання, якое застала б яго знянацку. Ён мог сябе нароўні пачуваць з людзьмі любога інтэлектуальнага ўзроўню, здзіўляў суразмоўцаў сваёй эрудыцыяй, нягледзячы на тое, што дыплома аб вышэйшай адукацыі не меў.

Пасля ўз’яднання Заходняй Беларусі з БССР у 1939 г. Аляксея Міхайлавіча залучылі да працы ў Часовае ўпраўленне Кобрынскага павета наладжваць службу сувязі. Потым ён стаў арганізоўваць гарадскую бібліятэку, загадчыкам якой прапрацаваў да самага пачатку вайны.

У час акупацыі Мартынаву ўдалося пазбегнуць прымусовай мабілізацыі на работу ў Германіі. 3 мая 1942 г. працаваў кладаўшчыком і бляхаром у бу- даўнічай фірме. Потым пры садзейнічанні падпольшчыка Аляксея Курэшы стаў сувязным партызанскага атрада імя Чапаева, забяспечваў партызанаў патрэбнымі ім матэрыяламі са склада. У будучым выконваў разведвальныя заданні ў тыле ворага, якія атрымліваў ад оперупаўнаважанага партызанскай брыгады імя Чапаева С. І. Шмырова. Ён рызыкаваў жыццём, калі дзякуючы сваёй пісьменнасці і назіральнасці, па заданні штаба Чырвонай Арміі нанёс на карту роднага горада размяшчэнне варожых дотаў, дзотаў, супрацьтанкавых равоў і воінскіх злучэнняў праціўніка.

Адразу пасля выгнання гітлераўскіх акупантаў па заданні райкама КПБ Мартынаў абнаўляў работу гарадской бібліятэкі, а ў лістападзе 1944 г. быў прызваны ў рады Савецкай Арміі. Пасля дэмабілізацыі каля года працаваў тэхнікам-інвентарызатарам. А са жніўня 1946 г. быў прызначаны дырэктарам Кобрынскага ваенна-гістарычнага музея імя А. В. Суворава. Па тым часе гэта было незвычайнае прызначэнне. Вядо-ма, што партыя, асабліва на пасты ў галіне ідэалогіі, ставіла камуністаў, у рэдкіх выпадках — перспектыўных камсамольцаў. Але Аляксей Мартынаў не быў і не стаў ні тым, ні другім, а жыццё даказала, што ўлада не памылілася ў «беспартыйным бальшавіку».

Аляксею Міхайлавічу домік Суворава дастаўся ў даволі сумным стане. У ліпені 1944 г. перад воінамі-вызваліцелямі паўстаў толькі каркас будынка з перакошанымі сценамі і трухлявым гонтавым дахам. Мясцовыя жыхары ледзьве не разабралі пабудову на паліва, але дзякуючы старанням і энтузіязму Мартынава ён не толькі ацалеў, але і стаў візітнай карткай Кобрына, атрымаў вядомасць за межамі Беларусі.

Трыццаць два гады Аляксей Міхайлавіч аддаваў сябе любімай справе, даследаваў мінулае роднага горада. Напісаў больш за 70 артыкулаў, публікаваўся ў рэспубліканскіх і мясцовых сродках друку. Пабываў у шэрагу краін, больш чым у 150 гарадах свету, выкарыс-тоўваў здабытыя звесткі і экспанаты для папаўнення музея. Калі ў горадзе Ізмаіле былі знойдзены ядры для гармат далёкага сувораўскага часу, дырэктар музея прывёз іх у чамаданах. Бясцэнную зброю XVIII стагоддзя ён даставіў з Ленінграда: вёз яе ў рэчавым мяшку ў агульным вагоне поезда, паклаўшы пад галаву замест падушкі.

3 1965 па 1972 г. Мартынаў на грамадскіх пачатках узначаліў Коб-рынскае аддзяленне добраахвотнага тава-рыства аховы помнікаў гісторыі і культуры. Ён не толькі вёў работу па захаванні наяўных помнікаў, але таксама ініцыіраваў работу па ўвекавечанні месцаў, звязаных з гістарычнымі падзеямі на тэрыторыі Кобрыншчыны. У 1974 г. да трыццацігоддзя вызвалення Беларусі па ініцыятыве Аляксея Міхайлавіча і пры яго непасрэдным удзеле было ўстаноўлена 24 абеліскі з мемарыяльнымі дошкамі, прысвечанымі падзеям Вялікай Айчыннай вайны.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.