2014 Краязнавец з Вялікай літары

БІЯГРАФІЧНЫ НАРЫС

У кожнага горада ёсць свае запаветныя імёны, якія ніколі не забываюцца. Яны, як зоркі на небасхіле, ззяюць доўга і шчодра, асвятляюць гістарычны шлях людзям, уяўляючы сабой узор служэння Айчыне. Для кабрынчан такой пуцяводнай зоркай стаў Аляксей Міхайлавіч Мартынаў.

Жыццёвы шлях А. М. Мартынава быў даўжынёй у дзевяноста пяць гадоў. Ён перажыў дзве сусветныя войны, асабіста бачыў у вочы апошняга расійскага імператара Мікалая II, быў сведкам узнікнення, росквіту і заняпаду велізарнай дзяржавы — СССР. Яго жыццё не было багатая выдатнымі падзеямі глабаль-нага маштабу, аднак у кожным зігзагу лёсу прысут-нічаў запал — тварыць, які зрабіў яго самым вядомым і паважаным чалавекам на Кобрыншчыне.

Аляксей Міхайлавіч Марты-наў нарадзіўся 7 жніўня (20 жніўня па новым стылі) 1904 г. у горадзе Кобрыне ў сям’і народ-нага настаўніка Міхаіла Якаўле-віча Мартынава і Параскевы Антонаўны, народжанай Пісарэ-віч. Аляксей выхоўваўся ў класічнай патрыярхальнай сям’і.

З юнацкіх гадоў добра вучыўся і меў вялікі творчы патэнцыял. Яго інтарэсы, захапленні былі разнастайнымі і ахоплівалі многія галіны ведаў: літара-туру, публіцыстыку, замежныя мовы, гісторыю, мастацтва.

3 1911 года дзіця аддалі вучыцца ў Кобрынскае прыходскае вучылішча, але ў сувязі з ваеннымі дзеяннямі 1915 г. вучоба была перапынена, і сям’я эвакуіравалася ў горад Рагачоў Магілёўскай губерні.

Там Аляксей Мартынаў прадоўжыў навучанне ў рэальным вучылішчы. У 1919 г. яго бацька быў прызначаны загадчыкам школы ў вёсцы Прыбар Гарадзецкага сельсавета. У гэтай вёсцы зімой 1920-1921 гг. Аляксей Міхайлавіч стаў выкладчыкам лікбеза, а з сакавіка 1921 г. працаваў настаўнікам у вёсцы Нікалаеўка.

У маі 1922 г. пасля саракадзевяцігадовай службы настаўнікам раптоўна ад інсульту на 65-м годзе жыцця памёр бацька. Параскева Антонаўна вырашыла вярнуцца ў Кобрын, дзе ў бацькоў быў драўляны домік з прысядзібным участкам. Тут А. М. Мартынаў працаваў чорнарабочым пераважна на сезонных работах іна лесазаводзе, потым займаўся садоўніцтвам на прысядзібным участку. Клопат пра маці і малодшых дзяцей, пастаянная цяжкасць са сродкамі не дазволілі маладому чалавеку пайсці вучыцца далей. Але імкненне стаць пісьменным было настолькі моцным, што ён заняўся самаадукацыяй і займеў вялікі поспех на гэтай ніве.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.