2014 Краязнавец з Вялікай літары

ПРАДМОВА

Біябібліяграфічны паказальнік «Краязнавец з Вялікай літары» прысвечаны жыццю і дзейнасці Аляксея Міхайлавіча Мартынава.

А. М. Мартынаў — Ганаровы грамадзянін горада Кобрына, Ганаровы член рэспубліканскага грамадства аховы помнікаў гісторыі і культуры, публіцыст, краязнаўца, гісторык, выдатны кіраўнік. Ён унёс вялікі ўклад у захаванне гісторыка-культурных каштоўнасцей Кобрынскага раёна, быў ініцыятарам увекавечання месцаў, звязаных з гістарычнымі падзеямі на Кобрын-шчыне. Многія ўстановы горада з’явіліся пры непасрэдным удзеле і намаганнях гэтага чалавека.

А. М. Мартынаў — не толькі збіральнік матэрыялаў пра кобрынскі край, але яшчэ і выдатны папулярызатар гэтых ведаў.

Паказальнік мае наступную структуру:

Біяграфічны нарыс

Ілюстрацыйный матэрыял 

Бібліяграфічныя матэрыялы

Працы А. М. Мартынава

Працы А. М. Мартынава па тэмах:

Ваенна-гістарычны музей імя А. В. Суворава;

Вялікая Айчынная вайна на Кобрыншчыне;

1812 год на Кобрыншчыне;

ВуліцыКобрына;

Старэйшыя прафесіі на Кобрыншчыне

Аб жыцці і дзейнасці А. М. Мартынава

Алфавітны паказальнік прац

Раздзел «Працы А. М. Мартынава» ўключае публікацыі А. М. Мартынава ў часопісах, газетах на беларускай, рускай мовах за 1967-2010 гг. Матэрыял размешчаны ў алфавіце назваў артыкулаў.

Раздзел «Аб жыцці і дзейнасці» ўключае часткі з кніг, артыкулы з газет на беларускай і рускай мовах за 1999-2014 гг., бібліяграфічныя выданні Кобрынскай цэнтральнай раённай бібліятэкі, успаміны суседзяў. Матэрыял згрупаваны ў адваротна-храналагічным парадку.

Даведачны апарат бібліяграфічнай часткі складае «Алфавітны паказальнік публікацый А. М. Мартынава».

Выданне ўключае таксама фотаздымкі з сямейнага архіва краязнаўца і Кобрынскага ваенна-гістарычнага музея імя А. В. Суворава. Паказальнік прац і літаратуры аб жыцці і дзейнасці А. М. Мартынава будзе карысны даслед-чыкам, настаўнікам, навучэнцам, бібліятэкарам, краязнаўцам-аматарам.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.