2006 Панасюк Мастакі напярэдадні юбілею

Панасюк, М. Мастакі напярэдадні юбілею / Мікола Панасюк // Народная трыбуна. – 2006. – 6 студзеня. – С. 3.

Мікалай Кузьміч — старшыня абласнога аддзялення Грамадскага аб’яднання «Беларускі саюз мастакоў».

Мастакі напярэдадні юбілею

Як паведамілі нам напачатку года ва ўпраўленні ідэалагічнай работы аблвыканкама, сёлета, у кастрычніку-лістападзе, адбудзецца шэраг мерапрыемстваў, прысвечаных 60-годдзю Грамадскага аб’яднання «Беларускі саюз мастакоў». Гутарку з Мікалаем Кузьмічам, старшынёй яго абласнога аддзялення, вы толькі што прачыталі.

Аднак, згадзіцеся, інтарэс да гэтай твбрчай арганізацыі Брэстчыны будзе залежыць не толькі ад ініцыятыўнасці саміх мастакоў, якіх на ўліку ў абласным аддзяленні Саюза каля 60 чалавек, значнасці праводзімых імі мерапрыемстваў, але і ад таго, як яны будуць асвятляцца на старонках раённых, абласных і рэспубліканскіх газет, на радыё і тэлебачанні.

— У нашых майстроў пэндзля, людзей неспакойных, ініцыятыўных і ў асноўным таленавітых вялікі творчы патэнцыял, скіраваны ў будучыню Рэспублікі Беларусь, цяперашняга і будучага пакаленняў людзей, якія перажылі шмат знішчальных войнаў і цяпер жадаюць жыць у міры, згодзе і назаўсёды паяднанымі са сваёй зямлёй-карміцелькай, з Богам, — сказаў напярэдадні Каляд Мікалай Кузьміч, асабліва падкрэсліўшы, што мастакі і ў будучым маюць намер сцвярджаць духоўнасць нашых людзей у сваіх творах, вялікае жаданне зрабіць XXI стагоддзе эпохай стваральнай працы, духоўнага яднання з прыродай, найбольш значнымі каштоўнасцямі гэтага кшталту ў свеце.

Што да «Народнай трыбуны», дык мы хацелі б, каб на старонках газеты з’явіліся цікавыя матэрыялы пра вядомых мастакоў Пятра Данелію, Уладзіслава Куфко, Льва Алімава, ды і маладзейшых.

— Будзем рады супрацоўнічаць у новым 2006 годзе з вашай газетай, — сказаў Мікалай Пятровіч на развітанне, пажадаўшы ўсім у новым годзе творчага ўзлёту, аптымізму і натхнення.

Мікола Панасюк.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.