2006 Марчук, Н. Узнаўленне ракі Прападобнай Еўфрасінні

Марчук, Н. Узнаўленне ракі Прападобнай Еўфрасінні / Ніна Марчук // Беларуская нива. – 2006. – 6 января.

Мастак-эмальер М. Кузьміч працуе над узнаўленнем ракі беларускай святой.

Узнаўленне ракі Прападобнай Еўфрасінні

Напэўна, кожны праваслаўны хрысціянін помніць верасень 1997 года, калі ў Полацкім Свята-Еўфрасіннеўскім манастыры адбылося свята — вяртанне копіі беларускай праваслаўнай святыні Крыжа Еўфрасінні Полацкай, які па адзінай каляровай ілюстрацыі аднавіў брэсцкі мастак Мікалай Кузьміч. I вось зноў прыемная навіна: цяпер мастак-эмальер працуе над узнаўленнем ракі беларускай святой.

А гісторыя такая. Сапраўдная рака прападобнай Еўфрасінні Полацкай была зроблена ў Маскве ў 1910 годзе на ахвяраванні вернікаў, да переносу мошчаў святой з Кіева-Пячорскай Лаўры ў Полацкі манастыр. Своеасаблівую грабніцу вырабілі тады з кіпарысу, абліцаваўшы яе срэбрам у візантыйскім стылі.

Але ў 1921-м рака, як царкоўная каштоўнасць, была вывезена з манастыра, і далейшы яе лёс невядомы. I толькі ў 2003-м спецыяльным распараджэннем Прэзідэнта Беларусі былі выдзелены сродкі на закупку 120 кілаграмаў срэбра для вырабу копіі праваслаўнай святыні.

Сёння сваю работу нават сам майстар Мікалай Кузьміч называе «беспрецедентной в истории белорусского искусства». I гэта праўда.

Чакаецца, што да 5 чэрвеня 2006 года, калі адзначаецца Дзень памяці беларускай асветніцы і заступніцы, яе мошчы зноў знойдуць спакой у адноўленай рацы.

Ніна МАРЧУК.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.