Прэм’ер-міністр уручыў дзяржаўныя ўзнагароды // Настаўніцкая газета. – 2002. – 28 верасня.
Звання «Заслужаны настаўнік Рэспублікі Беларусь» удастоена дырэктар Кобрынскага прафтэхвучылішча № 153 тэкстыльшчыкаў Марыя Клачковіч.
Прэм’ер-міністр уручыў дзяржаўныя ўзнагароды
Па даручэнню кіраўніка дзяржавы прэм’ер-міністр Гёнадзь Навіцкі ўручыў дзяржаўныя ўзнагароды вялікай групе работнікаў прамысловасці, аховы здароўя, адукацыі, навукі, культуры і спорту. Урачыстая цырымонія ўручэння ўзнагарод адбылася 25 верасня ў Доме ўрада. Генадзь Навіцкі назваў людзей, удастоеных дзяржаўных узнагарод, нацыянальнай гордасцю рэспублікі. Паводле яго слоў, гэта група ўзнагароджаных, а сярод іх настаўнікі і ўрачы, работнікі навукі і культуры, кіраўнікі буйных прамысловых прадпрыемстваў і будаўнічых арганізацый, суддзі і спецыялісты службы МНС, найбольш поўна прадстаўляюць сацыяльны зрэз грамадства.
Звання «Заслужаны настаўнік Рэспублікі Беларусь» удастоены дырэктар мінскай гімназіі № 12 Кацярына Пятруша і яе калега з гімназіі № 1 горада Баранавічы Мікалай Шырко, а таксама дырэктар Кобрынскага прафтэхвучылішча № 153 тэкстыльшчыкаў Марыя Клачковіч, настаунік Арэхаўскай сярэдняй школы імя Юрыя Смірнова Аршанскага раёна Людміла Навуменка.