2002 Праскоўя Сямёнаўна Сідарук

Праскоўя Сямёнаўна Сідарук // Кобрынскі веснік. – 2002. – 20 ліпеня. – (Кобрына Ганаровыя грамадзяне).

Праскоўя Сямёнаўна СІДАРУК

Вясковая дзяўчына, яна была на рэдкасць адважнай і свабодалюбівай. Таму і прымала актыўны ўдзел у падпольным руху за вызваленне Заходняй Беларусі ад буржуазнай Польшчы. А калі Кобрыншчыну акупіравалі фашысцкія захопнікі, уключылася ў барацьбу. Вяла вялікую растлумачальную работу сярод насельніцтва, заклікала да барацьбы з акупантамі, з-за чаго не раз была, як кажуць, на краю гібелі, дапамагала стварэнню партызанскіх атрадаў імя Чкалава і імя Кірава.

Пасля вызвалення Беларусі ад фашысцкіх захопнікаў Праскоўя Сідарук шмат працавала па аднаўленню разбуранай гаспадаркі, наладжванню мірнага жыцця насельніцтва горада і вёсак яе роднай Кобрыншчыны.

Актыўная падпольная, партызанская дзейнасць Праскоўі Сямёнаўны адзначана шматлікімі ўзнагародамі. Высокую ацэнку яе працы і клопатам далі і кабрынчнане, удастоіўшы ганаровага звання.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.