Імі ганарыцца Кобрыншчына

Ратайка Пётр Іванавіч // Імі ганарыцца Кобрыншчына. Ганаровыя грамадзяне кобрынскага краю : біябібліяграфічны даведнік з серыі «Імёны на карце Кобрыншчыны» / Кобрынская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма, цэнтральная раённая бібліятэка, аддзел абслугоўвання і інфармацыі ; склад. гал. бібліёграф С. Д. Курачук ; дызайн вокладкі : інжынер-праграміст П. С. Грыневіч. – Кобрын, 2018. – С. 72-73.

РАТАЙКА

ПЁТР ІВАНАВІЧ

Ратайка Пётр Іванавіч Ганаровы грамадзянін горада Гродна (Рэспубліка Беларусь).

Нарадзіўся 13 студзеня 1898 года ў в. Пескі Кобрынскага павета Гродзенскай губерніі (цяпер Кобрынскі раён Брэсцкай вобласці). З сялянскай сям’і.

Закончыў мясцовую трохкласную школу ў 1912 годзе, з 14 гадоў пачаў працаваць.

У верасні 1915 года сям’я Ратайкаў з набліжэннем германскіх войск эвакуіравалася ў г. Арэнбург. У маі 1916 года Пятра забралі на фронт.

Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 года ён з першых дзён са зброяй у руках у Чырвонай Арміі, у складзе 18-га стралковага палка. Служыў спачатку радавым, а потым палітруком. Удзельнічаў у баях супраць войск генерала А. І. Дутава і адмірала А. В. Калчака.

У ліпені 1920 года ўступіў у РКП(б). Пасля дэмабілізацыі П. І. Ратайка працаваў у Беларусі. Быў старшынёй Заслаўскага і Самахвалавіцкага валасных выканкамаў.

3 1926 года П. І. Ратайка тры гады вучыўся ў Камуністычным універсітэце Беларусі ў Мінску. Пасля яго заканчэння працаваў старшынёй Чэрыкаўскага, потым Крычаўскага райвыканкамаў, намеснікам старшыні Магілёўскага аблвыканкама.

У 1939-1941 гг. — старшыня Гродзенскага гарвыканкама.

З першых дзён Вялікай Айчыннай вайны Ратайка знаходзіўся ў дзеючай арміі. Ваяваў у складзе 3-й арміі на Бранскім фронце. За мужнасць у барацьбе з ворагам ён быў узнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі.

Восенню 1943 года з пачаткам вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў Пётр Іванавіч быў адкліканы з арміі і накіраваны ў распараджэнне Савета Народных Камісараў (СНК) БССР, які часова знаходзіўся ў Гомелі.

П. І. Ратайка працаваў намеснікам старшыні СНК рэспублікі, а ў 1944 годзе прыехаў у Гродна. Да 1948 года займаў пасаду старшыні Гродзенскага абласнога выканкама. У гэтыя гады шмат увагі і часу аддаваў аднаўленню разбуранай гаспадаркі горада.

У наступныя гады Пётр Іванавіч працаваў у Мінску. У 1958 годзе закончыў Цэнтральны інстытут рыбнай прамысловасці. На працягу некалькіх гадоў узначальваў Галоўнае ўпраўленне рыбнай прамысловасці пры Савеце Міністраў БССР.

Ратайка Пётр Іванавіч — дзяржаўны дзеяч БССР. У 1938-1955 гг. ён выбіраўся дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР. Узнагароджаны 6 ордэнамі і медалямі.

6 снежня 1967 года Пятру Іванавічу Ратайка прысвоена званне «Ганаровы грамадзянін горада Гродна».

Памёр П. І. Ратайка ў 1982 годзе.

Ратайко, П. И. На жизненных кручах : документальная повесть / Пётр Ратайко ; [литературная запись В. Дубинки]. – Минск : Юнацтва, 1985. — 239 с.

Ганаровыя грамадзяне горада Гродна ў пасляваенны перыяд. Ратайка Пётр Іванавіч // Памяць : гісторыка-дакументальная хроніка горада Гродна. – Мінск, 1999. – С. 683. – (З матэрыяльнай і духоўнай спадчыны).

Госцеў, А. П. [РатайкоПётр Иванович] / А. П. Госцеў, В. В. Швед // Кронан. Летапіс горада на Немане (1116-1990 гг.) / А. П. Госцеў, В. В. Швед. — Гродна, 1993. – С. 203.

Долготович, Б. Д. Романюк Иван Леонтьевич / Б. Д. Долготович // Почетные граждане белорусских городов / Б. Д. Долготович. — Минск, 2008. – С. 204-205.

Плешавеня, А. М. Першы старшыня / А. М. Плешавеня // Памяць : гісторыка-дакументальная хроніка горада Гродна. – Мінск, 1999. – С. 330, 331. – (На крутым павароце гісторыі).

Ратайка Пётр Іванавіч // Беларуская савецкая энцыклапедыя : у 12 т. — Мінск, 1972. – Т. 9. – С. 132.

Жебрун, Е. Председатели Гродненского облисполкома [в т. ч. П. И. Ратайко] [Электронный ресурс] / Евгений Жебрун // Проза.ру. — Режим доступа: https:// www.proza.ru/2015/08/03/269. — Дата доступа: 01.03.2018.

Почётные граждане. Ратайко Пётр Иванович [Электронный ресурс] // Гродненский городской исполнительный комитет : официальный Интернет-портал. — Режим доступа: http://grodno.gov.by/ru/main.aspx?guid=2071 — Дата доступа: 01.03.2018.

Ратайко Пётр Иванович [Электронный ресурс] // Книга славы г. Гродно. – Режим доступа: http://persony. grodno.by/ glory/? page=people&item=77. – Дата доступа: 28.02.2018.

Ратайко, Пётр Иванович [Электронный ресурс] // Википедия — свободная энциклопедия. — Режим доступа: https://ru.wikipedia.org/wiki/ Ратайко,_Пётр_ Иванович — Дата доступа: 01.03.2018.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.