Сітуха Землякі

Сітуха, У. М. Землякі : паэма / Уладзімір Сітуха. – Брэст : Альтернатива, 2008. – 192 с.

Гл. на с. 161-163 – М. Крывецкі.

Землякі

Пра Крывецкага Міколу

Шмат ласкавых ходзіць слоў:

Памагчы, відаць, наўкола

Той Мікола ўсім гатоў.

То ж такім радзіцца трэба,

Бо заўважана не раз:

Свой аддасць кавалак хлеба

Ён на просьбу — у адказ.

Калі можа, падтрымае,

З земляком сустрэчы рад,

I бяды ніхто не знае –

Даўжа Бог такі зарад!

Ды хапіла небараку,

Хаця сёння скрозь хвала.

Над буртом аднойчы плакаў,

Калі бульба прагніла.

Жыта сеяў шчэ са жмені,

Ды так хораша спяваў…

Ён пад песні ўсе ступені

Кажуць людзі, перабраў.

З брыгадзіра — да абкома.

А цяпер — аблвыканкам.

Не бярэ Міколу стома,

Ён заўжды паможа Вам.

Памагаў не раз Янову,

Кабрынчанам памагаў.

I Драгічыну — вядома,

Дзе і стаў на ногі сам.

Колькі помню ў добрай славе –

Ён заўжды сярод людзей:

Заслужыў такое права,

Шмат з ім звязана надзей.

Даў разгон для шчасця, плёну,

Каб другім падоўжыць век –

Ён стварыў у Брэсце Зону,

Каб вальней жыў чалавек.

Уладзімір Сітуха

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.