Зводны Каляндар дат і падзей Кобрыншчыны на 2021-2025 гг.

85 гадоў з дня нараджэння П. Д. Селюка (1939) // Зводны Каляндар дат і падзей Кобрыншчыны : краязнаўча-бібліяграфічны каляндар на 2021-2025 гг. / Кобрынская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма, цэнтральная раённая бібліятэка, аддзел абслугоўвання і інфармацыі ; склад.: С. Д. Курачук, Л. С. Дардзюк. – Кобрын, 2020. – С. 133-134.

85 гадоў з дня нараджэння П. Д. Селюка (1939)

Сялюк Пётр Дзянісавіч (1939-2010). Нарадзіўся 12 ліпеня 1939 г. у в. Філіповічы Капаткевіцкага раёна Гомельскай вобласці ў сялянскай сям’і. З верасня 1959 г. і да апошняга дня Пётр Дзянісавіч працаваў на Кобрынскім рамонтным заводзе. За высокія паказчыкі ў працы Пётр Дзянісавіч Сялюк удастоены ордэнамі «Знак Пашаны» (1977), Працоўнай Славы II (1986) і III (1975) ступеняў, медалём «За доблесную працу» (1970), «Ветэран працы»(1984). Пётр Дзянісавіч актыўна ўдзельнічаў у жыцці завода, быў членам бюро гарадскога камітэта КПБ і партбюро завода, дэлегатам XXVIII з’езда КПБ і XXVI з’езда КПСС. У 1971 г. яму было прысвоена званне «Ударнік камуністычнай працы». Узнагароджаны нагрудным знакам «Настаўнік моладзі» (1976). У 1978 г. прысвоена ганаровае званне «Заслужаны настаўнiк працуючай моладзі Беларускай ССР». Удзельнік выстаў ВДНГ СССР (1971) і ВДНГ БССР (1979). У год святкавання 700-годдзя Кобрына прысвоена званне «Ганаровы грамадзянін горада Кобрына». Памёр П. Д. Сялюк 28 снежня 2010 г.

Долготович, Б. Д. Селюк Петр Денисович / Б. Д. Долготович // Почетные граждане белорусских городов / Б. Д. Долготович. — Минск, 2008. – С. 32.

Сялюк Пётр Дзянісавіч // Імі ганарыцца Кобрыншчына. Ганаровыя грамадзяне кобрынскага краю : біябібліяграфічны даведнік з серыі «Імёны на карце Кобрыншчыны» / Кобрынская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма, цэнтральная раённая бібліятэка, аддзел абслугоўвання і інфармацыі ; склад. гал. бібліёграф С. Д. Курачук ; камп’ютарны дызайн вокладкі : інжынер-праграміст П. С. Грыневіч. – Кобрын, 2018. – С. 29-30. : каляр. іл.

Сялюк Пётр Дзянісавіч // Па працы — пашана : біябібліяграфічны даведнік з серыі «Імёны на карце Кобрыншчыны» / Кобрынская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма, цэнтральная раённая бібліятэка, аддзел абслугоўвання і інфармацыі ; склад. : С. Д. Курачук, Л. С. Дардзюк. – Кобрын, 2020. – С. 76, 115. : фат.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.