110 гадоў з дня нараджэння Д. К. Барысава (1911) // Зводны Каляндар дат і падзей Кобрыншчыны : краязнаўча-бібліяграфічны каляндар на 2021-2025 гг. / Кобрынская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма, цэнтральная раённая бібліятэка, аддзел абслугоўвання і інфармацыі ; склад.: С. Д. Курачук, Л. С. Дардзюк. – Кобрын, 2020. – С. 11.
110 гадоў з дня нараджэння Д. К. Барысава (1911)
Барысаў Дзмітрый Кузьміч (1911–1975) — Ганаровы грамадзянін горада Кобрына. Ураджэнец расійскай в. Ясенкі Тульскай вобласці. Нарадзіўся 12 мая 1911 г. У гады Вялікай Айчыннай вайны Дзмітрый Кузьміч займаў высокія камандныя пасады. У 1943 г. ён стаў камандзірам палка № 1282 зенітна-артылерыйскіх часцей 61-й арміі. У ліпені 1944 г. полк прымаў удзел у вызваленні Кобрына, за што ў 1974 г. Дзмітрыю Барысаву прысвоена званне «Ганаровы грамадзянін горада Кобрына». Узнагароджаны ордэнамі Леніна, Чырвонага Сцяга, Аляксандра Неўскага, Айчыннай вайны II ступені, Чырвонай Зоркі, дзевяццю медалямі.
Долготович, Б. Д. Борисов Дмитрий Кузьмич / Б. Д. Долготович // Почётные граждане белорусских городов / Б. Д. Долготович. — Минск, 2008. – С. 30.
Барысаў Дзмітрый Кузьміч // Імі ганарыцца Кобрыншчына. Ганаровыя грамадзяне кобрынскага краю : біябібліяграфічны даведнік з серыі «Імёны на карце Кобрыншчыны» / Кобрынская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма, цэнтральная раённая бібліятэка, аддзел абслугоўвання і інфармацыі ; склад. гал. бібліёграф С. Д. Курачук ; камп’ютарны дызайн вокладкі: інжынер П. С. Грыневіч. – Кобрын, 2018. –
С. 10-11.
Курашова, Л. Московские гости на Кобринской земле / Лидия Курашова // Кобрин-информ. — 2014. — 24 июля. — С. 7. — О Дмитрие Кузьмиче Борисове, Почётном гражданине г. Кобрина.