Біяграфічны нарыс

Замковіч Аркадзь Сямёнавіч

Біяграфічны нарыс

Замковіч Аркадзь Сямёнавіч нарадзіўся ў 1954 годзе.

У 1974 годзе скончыў Пружанскі сельскагаспадарчы тэхнікум.

У філіяле «Будтрэст № 33» ААТ «Будаўнічы трэст № 8» працаваў з 1989 года па 2023 год. На пасадзе дырэктара — з 2013-га па 2023 год.

Аркадзь Сямёнавіч аддаў будаўнічай галіне рэгіёна 35  гадоў. Пад яго кіраўніцтвам прайшла рэарганізацыя, якая аб’яднала шматлікія стратныя ўпраўленні ў адзіную ўніверсальную арганізацыйную структуру «ААТ Будтрэст № 33» са стварэннем участкаў: агульнабудаўнічых, аддзелачных, электра-мантажных работ, сантэхнікі, добраўпарадкавання. У трэсце стварылі трывалую матэрыяльна-тэхнічную базу, распрацавалі спецыяльную праграму далейшага развіцця, якая прадугледжвала меры па мадэрнізацыі вытворчасці і тэхнічным пераўзбраенні арганізацый. Гонар трэста – людзі. Магутны кадравы патэнцыял паслужыў залогам новых працоўных здзяйсненняў на кобрынскай зямлі.

На яго вачах і з яго ўдзелам мяняліся, развіваліся і раслі Кобрын і ўся Брэстчына. Шматпавярхоўкі па вуліцы Дружбы, жыллё ў вёсцы, Кобрынскі Палац культуры, амфітэатр, плавальны басейн, стадыёны ў Лунінцы і Брэсце, Брэсцкі спартыўны комплекс «Вікторыя», пагранзаставы «Дзівін» і «Махро», будаўніцтва БелАЭС у Астраўцы. Будаўнікі філіяла ўдзельнічалі ва ўзвядзенні камбікормавага завода ў Калінінградзе, будынка пасольства ў Маскве.

Аркадзь Сямёнавіч — ініцыятыўны і прынцыповы кіраўнік, кампетэнтны ў пытаннях эканомікі, права, аховы працы і тэхнікі бяспекі.

Рашэннем Кобрынскага раённага Савета дэпутатаў ад 27 снежня 2024 года № 37 «Аб прысваенні звання «Ганаровы грамадзянін Кобрынскага раёна»» за выбітны асабісты ўклад у развіццё будаўнічай галіны Кобрынскага раёна і грамадскую дзейнасць Замковічу Аркадзю Семяновічу, пенсіянеру (былы дырэктар філіяла «Будтрэст № 33» адкрытага акцыянернага таварыства «Будаўнічы трэст № 8»), прысвоена званне «Ганаровы грамадзянін Кобрынскага раёна».

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.