КІРМАНОВІЧ Уладзімір Мікалаевіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. – Мінск, 1999. — Т. 8. – С. 280.
КІРМАНОВІЧ Уладзімір Мікалаевіч (н. 5.11.1919, г. Кобрын Брэсцкай вобл.), Герой Сав. Саюза (1945). Скончыў курсы мал. лейтэнантаў (1942), Ваен. акадэмію імя Фрунзе (1955). У Вял. Айч. вайну з мая 1942 на Бранскім, Цэнтр., 3-м і 4-м Укр.,1-м і 2-м Прыбалт. франтах. Камандзір знішчальнай протанк. батарэі капітан К. вызначыўся 22.8.1944 у баі ў раёне пас. Букайшы (Латвія). Да 1975 у Сав.Арміі, потым у нар. гаспадарцы.