Біяграфічны нарыс

Кенда Мікалай Аляксеевіч

біяграфічны нарыс

Мікалай Аляксеевіч Кенда нарадзіўся 15 студзеня 1951 годзе ў вёсцы Вялікае Міжлессе Бярозаўскага раёна Брэсцкай вобласці.

Закончыў Беларускую сельска-гаспадарчую акадэмію па спецыяльнасці «гідрамеліярацыя». Пачынаў сваю працоўную дзейнасць на пасадзе майстра ПМК-17 трэста «Пінсксаўгасбуд» (г. Бяроза). Затым працаваў галоўным інжынерам і начальнікам перасовачнай механізаванай калоны ў г. Іванава. З 1986 па 1995 год кіраваў калгасам «Кастрычнік» (Іванава), 1995 — 1998 гг. — намеснік старшыні Брэсцкага райвыканкама. На працягу пяці гадоў кіраваў упраўленнем бытавога абслугоўвання аблвыканкама. У 2002 годзе стаў старшынёй Камянецкага раённага выканаўчага камітэта.

З 2005 па 2013 год – старшыня Кобрынскага райвыканкама.

За сваю працоўную дзейнасць прафесіяналізм М. А. Кенды адзначаўся на самым высокім узроўні. У 2004 годзе Мікалай Аляксеевіч узнагароджаны медалём «За працоўныя заслугі».

Пад яго кіраўніцтвам быў праведзены шэраг арганізацыйных мерапрыемстваў, якія дазволілі дамагчыся станоўчых зменаў у дзейнасці прадпрыемстваў і арганізацый Кобрынскага раёна.

М. А. Кенда у перыяд правядзення рэспубліканскага фестывалю-кірмашу працаўнікоў вёскі «Дажынкі-2009» актыўна працаваў па добраўпарадкаванні горада і сельскіх населеных пунктаў, рамонту і будаўніцтву будынкаў сацыяльна-культурнага прызначэння. Было заасфальтавана 120 кіламетраў дарог, пракладзена 62 кіламетры інжынерных сетак, адрамантавана 198 жылых дамоў, пабудаваны новыя сучасныя аб’екты: Палац культуры, аздараўленчы цэнтр з водагразелячэбніцай «Аквапарк», Лядовая арэна, амфітэатр, рэканструяваны стадыён, гасцініца. Таксама штогод праводзіліся вялікія аб’ёмы работ па будаўніцтву аграгарадкоў.

Рашэннем Кобрынскага раённага Савета дэпутатаў ад 10 студзеня 2020 года № 86 «Аб прысваенні звання «Ганаровы грамадзянін Кобрынскага раёна» за выдатны асабісты ўклад у сацыяльна-эканамічнае развіццё раёна і грамадскую дзейнасць Кендзе Мікалаю Аляксеевічу прысвоена званне «Ганаровы грамадзянін Кобрынскага раёна».

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.