2020 Па працы і пашана

Сялюк Пётр Дзянісавіч // Па працы і пашана : біябібліяграфічны даведнік з серыі «Імёны на карце Кобрыншчыны» / Кобрынская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма, цэнтральная раённая бібліятэка, аддзел абслугоўвання і інфармацыі ; склад. : С. Д. Курачук, Л. С. Дардзюк. – Кобрын : Цэнтральная раённая бібліятэка, 2020. – С. 76 : фат.

СЯЛЮК Пётр Дзянісавіч. Нарадзіўся 12 ліпеня 1939 года ў вёсцы Філіповічы Капаткевіцкага раёна Гомельскай вобласці ў сялянскай сям’і. У 1957 году, скончыўшы 8 класаў сярэдняй школы № 2 г. Кобрына, Пётр Сялюк пачаў сваю працоўную біяграфію аўтаслесарам пры вайсковай частцы ў п. Мачулішчы Мінскага раёна. У студзені 1958 года П. Сялюк пераехаў у горад Кобрын. Работа ў друкарні, токар, слесар, фрэзероўшчык, расточнік… Такімі прафесіямі авалодаў Пётр Сялюк у Кобрыне. У 1961 годзе ён закончыў школу працоўнай моладзі. З верасня 1959 года і да апошняга дня Пётр Дзянісавіч працаваў на Кобрынскім рамонтным заводзе. Пачынаў з падсобнага рабочага, потым быў слесарам, токарам, наладчыкам. Старанне рабочага адзначалася рознымі званнямі, граматамі. За высокія паказчыкі ў працы Пётр Дзянісавіч Сялюк удастоены ордэнамі «Знак Пашаны» (1977), Працоўнай Славы II (1986) і III (1975) ступеняў, медалём «За доблесную працу» (1970), «Ветэран працы»(1984). Пётр Дзянісавіч актыўна ўдзельнічаў у жыцці завода, быў членам бюро гарадскога камітэта КПБ і партбюро завода, дэлегатам XXVIII з’езда КПБ і XXVI з’езда КПСС. У 1971 годзе яму было прысвоена званне «Ударнік камуністычнай працы». Неаднаразова П. С. Сялюк быў пераможцам сацыялістычных спаборніцтваў, прызнаны лепшым па прафесіі, унёс мноства рацыяналізатарскіх прапаноў. Узнагароджаны нагрудным знакам «Настаўнік моладзі» (1976). У 1978 годзе прысвоена ганаровае званне «Заслужаны настаўнiк працоўнай моладзі Беларускай ССР». Удзельнік выстаў ВДНГ СССР (1971) і ВДНГ БССР (1979). У год святкавання 700-годдзя Кобрына прысвоена званне «Ганаровы грамадзянін горада Кобрына». Памёр П. Д. Сялюк 28 снежня 2010 года.

О награждении рабочих и мастеров предприятий и организаций Всесоюзного объединения «Сельхозтехника» Совета Министров СССР : Указ Президиума Верховного Совета СССР, 22 апреля 1975 г., № 1415-IХ // Зональный государственный архив в г. Кобрине. – Ф. 186. Оп. 1. Д. 502.

Селюка Петра Денисовича — токаря Кобринского ремонтного завода — орденом Трудовой Славы III степени.

Долготович, Б. Д. Селюк Петр Денисович / Б. Д. Долготович // Почетные граждане белорусских городов / Б. Д. Долготович. — Минск, 2008. – С. 32.

Селюк Петр Денисович : некролог / районный исполнительный комитет, районный Совет депутатов // Кобрынскі веснік. – 2011. – 5 студзеня. – С. 3.

Мельнік, Р. Жыццевае крэда Пятра Селюка / Раман Мельнік // Кобрынскі веснік. – 2006. – 22 ліпеня.

Пётр Дзянісавіч Сялюк // Кобрынскі веснік. – 2002. – 20 ліпеня. – (Кобрына Ганаровыя грамадзяне).

[Вярнуўшыся з XXVI з’езда КПСС] // Камуністычная праца. – 1981. – 7 сакавіка.

Вярнуўшыся з XXVI з’езда КПСС, яго дэлегат, токар рамонтнага завода Пётр Дзянісавіч Сялюк, падзяліўся з таварышамі сваімі ўражаннямі.

Петр Денисович Селюк, токарь Кобринского авторемонтного завода // Камуністычная праца. – 1981.

Праводзілі делегата на з’езд // Камуністычная праца. – 1981. – 21 лютага.

Урачыста праводзілі на XXVI з’езд КПСС токара рамонтнага завода Пятра Дзянісавіча Селюка яго таварышы па працы.

Романов, В. Простые истины / В. Романов // Заря. – 1981. — 17 января.

Вся рабочая биография Петра Денисовича Селюка связана с Кобринским авторемзаводом.

Селюк, П. Д. Давать бой равнодушию / Петр Денисович Селюк // Заря 1981. – 11 июля. – С. 2.

Токарь Кобринского авторемонтного завода, член бюро горкома КПБ П. Д. Селюк.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.