2020 Па працы і пашана

Раманюк Іван Лявонцьевіч // Па працы і пашана : біябібліяграфічны даведнік з серыі «Імёны на карце Кобрыншчыны» / Кобрынская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма, цэнтральная раённая бібліятэка, аддзел абслугоўвання і інфармацыі ; склад. : С. Д. Курачук, Л. С. Дардзюк. – Кобрын : Цэнтральная раённая бібліятэка, 2020. – С. 71 : фат.

РАМАНЮК Іван Лявонцьевіч.Нарадзіўся ў 1907 годзе ў вёсцы Асаўцы Кобрынскага павета Гродзенскай губерніі (цяпер Кобрынскі раён Брэсцкай вобласці). З 1916 да 1924 года быў парабкам. З 1925 па 1929 год — рабочы рыбнай гаспадаркі. З 1932 года — старшыня сельсавета. У гады Вялікай Айчыннай вайны прайшоў шлях ад радавога партызана да камісара партызанскага атрада імя Калініна брыгады імя Кірава Пінскага злучэння. З мая 1943 па ліпень 1944 года знаходзіўся на адказнай савецкай рабоце. З 1950 па 1954 год — старшыня калгаса. З 1958 года — персанальны пенсіянер. Узнагароджаны ордэнамі Чырвонага Сцяга і «Знак Пашаны», медалём «Партызану Айчыннай вайны» I ступені. Звання «Ганаровы грамадзянін горада Лунінца» І. Л. Раманюк удастоены ў 1974 годзе. Памёр у 1979 годзе.

Долготович, Б. Д. Романюк Иван Леонтьевич / Б. Д. Долготович // Почетные граждане белорусских городов / Б. Д. Долготович. — Минск, 2008. – С. 38-39.

[Раманюк Іван Лявонцьевіч] // Памяць. Гісторыка-дакументальная хроніка Лунінецкага раёна. –Мінск, 1995. — С. 347, 348,354, 391,392.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.