2020 Па працы і пашана

Мароз Іван Паўлавіч // Па працы і пашана : біябібліяграфічны даведнік з серыі «Імёны на карце Кобрыншчыны» / Кобрынская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма, цэнтральная раённая бібліятэка, аддзел абслугоўвання і інфармацыі ; склад. : С. Д. Курачук, Л. С. Дардзюк. – Кобрын : Цэнтральная раённая бібліятэка, 2020. – С. 62-63 : фат.

МАРОЗ Іван Паўлавіч. Нарадзіўся 22 сакавіка 1945 года ў вёсцы Свішчы Жабінкаўскага раёна Брэсцкай вобласці. Сваю працоўную дзейнасць пачаў ў 1966 годзе майстрам Кобрынскага рамонтнага завода. З 1969 па 1986 год працаваў на пасадзе начальніка вытворча-дыспетчарскага аддзела Кобрынскага рамонтнага завода. У 1986 годзе прызначаны на пасаду дырэктара адкрытага акцыянернага таварыства «Кобрынская сельгастэхніка». Пасля перайменавання ў адкрытае акцыянернае таварыства «Кобрынаграмаш» з 2003 года па жнівень 2014 года працаваў дырэктарам прадпрыемства. Пад кіраўніцтвам Івана Паўлавіча прадпрыемства дасягнула высокіх эканамічных і вытворчых паказчыкаў. За сваю працоўную дзейнасць, прафесіяналізм І. П. Мароз адзначаўся на самым высокім узроўні. У 1987 годзе ўзнагароджаны медалём «За працоўную доблесць», у 1989 годзе — медалём «Ветэран працы». У 1999 годзе ўдастоены ордэна Пашаны, у 2004 годзе — ордэна Айчыны III ступені (21.12. 2004, № 605)

Прымае актыўны ўдзел у грамадскім жыцці раёна. Неаднаразова выбіраўся дэпутатам Брэсцкага абласнога і Кобрынскага раённага Саветаў дэпутатаў. Па выніках працы за 2007 год занесены на раённую Галерэю Працоўнай Славы ў прамысловасці. Рашэннем Кобрынскага раённага Савета дэпутатаў ад 13 студзеня 2015 года № 37 «Аб прысваенні звання «Ганаровы грамадзянін Кобрынскага раёна» за асабісты ўклад у развіццё эканомікі раёна Марозу Івану Паўлавічу прысвоена званне «Ганаровы грамадзянін Кобрынскага раёна».

Кузина, С. Навечно сохраним / Светлана Кузина // Кобрынскі веснік. — 2018. — 6 кастрычніка. — С. 4.

Почетный гражданин Кобринского района И. Мороз подарил архиву свои документы.

Бакун, Е. Где дело само за себя говорит / Елена Бакун // Кобрынскі веснік. — 2017. — 5 красавіка. — С. 5.

Почетный гражданин Кобринского района И. П. Мороз прошел путь от рядового техника-механика до управляющего предприятия.

Лесик, И. Союз оказался прочным / Ирина Лесик // Кобрынскi веснiк. – 2015. – 14 студзеня. – С. 4.

Заслуги И. П. Мороза, 28 лет руководившего коллективом ОАО «Кобринагромаш», отмечены орденом, медалями и уважением коллег.

Савчук, М. Трудовой стаж длиной в полвека / Маргарита Савчук // Кобрин-информ. — 2015. — 5 февраля. — С. 4.

Трудовой путь И. П. Мороза, 28 лет возглавлявшего коллектив сельхозтехники, отмечен званием «Почетный гражданин Кобринского района».

Сталі грамадзянамі. Ганаровымі // Народная трыбуна. – 2015. – 23 студзеня. – С. 3.

Звання «Ганаровы грамадзянін Кобрынскага раёна» ўдастоены Марыя Клачковіч, Уладзімір Кузіч і Іван Мароз.

Мароз, І. «Гораду патрэбна наша праца» / Іван Мароз // Кобрынскі веснік. – 2012. – 21 ліпеня. – С. 4.

Мороз, И. Многовекторность как фактор стабильности / [Иван Мороз ; беседовал] Юрий Бехтерев // Директор. – 2011. – 30 мая.

Интервью с директором ОАО «Кобринагромаш» Иваном Морозом.

Мельнік, Р. Іван Мароз: «Я заўсёды жыву праблемамі вёскі» / Раман Мельнік // Кобрынскі веснік. – 2010. – 24 лютага. – С. 2.

Мороз, И. «Нынешний финансовый кризис по сравнению с началом 90-х — мелочи» / Иван Павлович Мороз ; [беседовал] Сергей Волков // Заря. — 2010. — 27 марта. — C. 3.

Сацук, А. Треугольник успеха / Алексей Сацук // Кобрынскі веснік. – 2006. – 27 верасня. – С. 1, 2.

Более 20 лет возглавляет ОАО «Кобринский завод агропромышленного ма¬шиностроения» ди¬ректор Иван Павло¬вич Мороз.

А у нас такой земляк! // Кобрынскі веснік. – 2005. – 6 студзеня. Директор ОАО «Кобринагромаш» И. П. Мороз награжден орденом Отечества III степени.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.