2019 Гольцман Горад, дзе збываюцца мары

Гольцман, А. Горад, дзе збываюцца мары / Андрэй Гольцман // Кобрынскі веснік. – 2019. – 20 ліпеня. – С. 3.

«Горад, дзе збываюцца мары»

− У кожнага ёсць свой запаветны куток, дзе ён з’явіўся на свет і рос, з якім звязаны самыя цёплыя ўспаміны, што суправаджаюць усё жыццё. Для мяне ўсе гэтыя каштоўнасці даў горад майго дзяцінства — Кобрын.

Чую выраз «малая радзіма» — і перад вачыма адразу паўстае вуліца Жукава, дзе жывуць мае бацькі, дзіцячая спартыўная школа і стадыён, настаўнікі сярэдняй школы № 5 (цяпер гімназія г. Кобрына), дзе я атрымаў пуцёўку ў жыццё. Нельга не згадаць калектыў ПМК № 44 г. Кобрына, адкуль пачаўся мой працоўны шлях і дзе прыйшло сапраўднае разуменне таго, што веліч чалавека — у працы і толькі ў ёй ён можа рэалізаваць сябе на ўсе 100%.

Кобрын для мяне гэта горад, у якім ажыццяўляюцца мары, надзеі і планы. Шчодрая кобрынская зямля і працавітыя землякі паспрыялі таму, што мы маем буйное прадпрыемства, якое болыш за 20 гадоў забяспечвае дабрабыт краіны. Былі гады розныя — шчаслівыя і напружаныя… Але разам з калегамі і аднадумцамі (а на прадпрыемстве працуе больш за 3000 чалавек) мы сістэматычна распрацоўваем і ўкараняем новыя бізнес-накірункі, пашыраем асартымент прадукцыі, які налічвае болын за 3500 найменняў. Вырабы прадпрыемства экспартуюцца ў болыш як 60 краін, дзякуючы чаму Кобрын ведаюць далёка за межамі рэспублікі.

Кобрын — горад, прывабны для бізнесу. Новы інвестыцыйны праект, што рэалізуецца на прадпрыемстве сёння, — гэта будаўніцтва вытворча-складскога і кагенерацыйнага комплексаў. Пашырэнне плошчаў дазволіць прад- прыемству ў паўтара раза павялічыць аб’ёмы вытворчасці, устаноўка аўта- матызаванага абсталявання паспрыяе павышэнню прадукцыйнасці працы. Будзе створана каля 200 працоўных месцаў.

Кобрын для мяне як цікавая кніга: новы дзень нібы новая старонка, якая адлюстроўвае значныя для людзей падзеі. Хочацца, каб кожны чалавек мог рэалізаваць сябе на сваім працоўным месцы, атрымліваць годную заработную плату і адчуваць упэўненасць у тым, што прадпрыемства — гэта другі дом, дзе ў цяжкую хвіліну яму заўсёды працягнуць руку дапамогі.

АНДРЭЙ ГОЛЬЦМАН,

дырэктар СТАА «ВП Палессе»

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.