2018 Імі ганарыцца Кобрыншчына

Раманюк Іван Лявонцьевіч // Імі ганарыцца Кобрыншчына. Ганаровыя грамадзяне кобрынскага краю : біябібліяграфічны даведнік з серыі «Імёны на карце Кобрыншчыны» / Кобрынская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма, цэнтральная раённая бібліятэка, аддзел абслугоўвання і інфармацыі ; склад. гал. бібліёграф С. Д. Курачук ; дызайн вокладкі : інжынер-праграміст П. С. Грыневіч. – Кобрын, 2018. – С. 71-72.

РАМАНЮК ІВАН ЛЯВОНЦЬЕВІЧ

Раманюк Іван Лявонцьевіч — Ганаровы грамадзянін горада Лунінца (Брэсцкая вобласць, Рэспубліка Беларусь).

Нарадзіўся ў 1907 годзе ў в. Асаўцы Кобрынскага павета Гродзенскай губерніі (цяпер Кобрынскі раён Брэсцкай вобласці).

З 1916 да 1924 года быў парабкам. З 1925 па 1929 год — рабочы рыбнай гаспадаркі. З 1932 года — старшыня сельсавета.

У гады Вялікай Айчыннай вайны І. Л. Раманюк прайшоў шлях ад радавога партызана да камісара партызанскага атрада імя Калініна брыгады імя Кірава Пінскага злучэння. З мая 1943 па ліпень 1944 года знаходзіўся на адказнай савецкай рабоце. З 1950 па 1954 год — старшыня калгаса. З 1958 года — персанальны пенсіянер.

Узнагароджаны ордэнамі Чырвонага Сцяга і «Знак Пашаны», медалём «Партызану Айчыннай вайны» I ступені.

Звання «Ганаровы грамадзянін горада Лунінца» І. Л. Раманюк удастоены ў 1974 годзе.

Памёр Іван Лявонцьевіч Раманюк у 1979 годзе.

Долготович, Б. Д. Романюк Иван Леонтьевич / Б. Д. Долготович // Почетные граждане белорусских городов / Б. Д. Долготович. — Минск, 2008. – С. 38-39. [Раманюк Іван Лявонцьевіч] // Памяць : гісторыка-дакументальная хроніка Лунінецкага раёна. – Мінск, 1995. — С. 347, 348,354, 391,392.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.