2018 Імі ганарыцца Кобрыншчына

Меярэвіч Канстанцін Мікалаевіч // Імі ганарыцца Кобрыншчына. Ганаровыя грамадзяне кобрынскага краю : біябібліяграфічны даведнік з серыі «Імёны на карце Кобрыншчыны» / Кобрынская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма, цэнтральная раённая бібліятэка, аддзел абслугоўвання і інфармацыі ; склад. гал. бібліёграф С. Д. Курачук ; дызайн вокладкі : інжынер-праграміст П. С. Грыневіч. – Кобрын, 2018. – С. 69-71.

МЕЯРЭВІЧ КАНСТАНЦІН МІКАЛАЕВІЧ

Меярэвіч Канстанцін Мікалаевіч — Ганаровы грамадзянін горада Разані (Расійская Федэрацыя).

Нарадзіўся Канстанцін Меярэвіч 26 студзеня 1936 года ў горадзе Кобрыне. Выпускнік Кобрынскай сярэдняй школы № 2 . Вучыўся ён выдатна і ў 16 гадоў закончыў школу з медалем.

У 1952 годзе К. Меярэвіч паступіў ў Кіеўскі політэхнічны інстытут. У 1957 годзе ён закончыў інстытут, тады ж пачаўся яго працоўны шлях у будаўнічай галіне. На Краснадарскім камбінаце будаўнічых матэрыялаў Канстанцін Мікалаевіч працаваў зменным і старшым майстрам, начальнікам кардоннага цэху. З 1966 года па 1970 год узначальваў партыйную арганізацыю прадпрыемства. У 1970-1971 гг. — намеснік галоўнага інжынера камбіната.

Адукацыю Канстанцін Меярэвіч працягнуў у Ленінградскім інжынерна-эканамічным інстытуце, па заканчэнні якога ў 1971 годзе пераехаў у Разань. Тут яго чакала цікавая праца ў галіновай праектна-канструктарскай арганізацыі. Працаваў начальнікам Разанскага вытворча-тэхнічнага аб’яднання «Оргкровля» Міністэрства прамысловасці будаўнічых матэрыялаў (МПБМ) РСФСР. У 1977 годзе быў прызначаны дырэктарам Разанскага кардонна-руберойднага завода, а з 1992 года Канстанцін Мікалаевіч — генеральны дырэктар ЗАТ «Разанскі КРЗ».

Больш 35 гадоў К. М. Меярэвіч кіраваў самым буйным у Расіі і СНД заводам па вытворчасці мяккіх дахавых матэрыялаў. Прадпрыемства пад яго кіраўніцтвам стала перадавым, многія гады ўваходзіць у эліту будаўнічага комплексу не толькі рэгіёна, але і Расіі, станавілася лаўрэатам конкурсу «100 лепшых тавараў Расіі», пераможцам Усерасійскага конкурсу «Лепшыя расійскія прадпрыемствы» за найвышэйшую эфектыўнасць выкарыстання ўсіх відаў рэсурсаў сярод прамысловых прадпрыемстваў краіны.

Указам Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі ў ліпені 1994 года Меярэвічу прысвоена званне «Заслужаны будаўнік Расійскай Федэрацыі». Канстанцін Мікалаевіч — лаўрэат нацыянальнай прэміі імя Пятра Вялікага ў намінацыі «За значны ўклад у стварэнне новых відаў канкурэнтаздольнай прадукцыі», лаўрэат конкурсу «СНД — дырэктар года 1999», пераможца Усерасійскага конкурсу «Менеджар года» ў намінацыі «Вытворчасць будаўнічых матэрыялаў» (1999 г.), уладальнік сертыфіката «Лепшы кіраўнік арганізацыі будаўнічага комплексу» (2007).

К. М. Меярэвіч — акадэмік Міжнароднай акадэміі арганізацыі вытворчасці, член-карэспандэнт Міжнароднай акадэміі менеджменту.

Узнагароджаны ордэнам Пашаны, Залатым медалем імя акадэміка У.Ф. Уткіна, залатым медалём «Дырэктар года — 2001», медалямі «За дабрачыннасць», «За дабрыню і шчодрасць» абласнога фонду ветэранаў вайны, працы і Узброеных Сіл, ганаровым знакам Расійскага саюза прамыслоўцаў і прадпрымальнікаў «За вялікі ўклад у развіццё айчыннай прамысловасці і прадпрымальніцтва, стварэнне асноў рыначнай эканомікі», ганаровымі граматамі федэральнага і рэгіянальнага ўзроўню.

Пастановай мэра г. Разані ў красавіку 1996 года Канстанціну Мікалаевічу Меярэвічу прысвоена званне «Ганаровы грамадзянін горада Разані».

Яго радзіма — Беларусь, месца вучобы – Украіна, месца жыхарства – Расія. Свае родныя мясціны ў Беларусі К. М. Меярэвіч не забывае ніколі, наведвае рэгулярна. Ён часта тэлефануе ў родны Кобрын, іншыя месцы, звязаныя з яго дзяцінствам і юнацтвам. З землякамі ён чэрпае сілы для жыцця і далейшай працы.

Мееревич Константин Николаевич // Почетные граждане Рязанской области и города Рязани : биобиблиографический указатель / РОУНБ им. Горького. — Рязань, 2009.

Говоров, А. Успешный Мееревич / Анатолий Говоров // Рязанские ведомости. – 2011. — 27 января.

80 гадоў з дня нараджэння К. М. Меярэвіча // Зводны Каляндар дат і падзей Кобрыншчыны : краязнаўча-бібліяграфічны каляндар на 2016-2020 гг. / Кобрынская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма, цэнтральная раённая бібліятэка, аддзел абслугоўвання і інфармацыі ; склад. : С. Д. Курачук, Л. С. Дардзюк. — Кобрын, 2018. — С. 13.

Меярэвіч Канстанцін Мікалаевіч // Людзі навукі нашага краю : біябібліяграфічны даведнік з серыі «Імёны на карце Кобрыншчыны» / Кобрынская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма, цэнтральная раённая бібліятэка, аддзел абслугоўвання і інфармацыі ; склад. : С. Д. Курачук, Л. С. Дардзюк. — Кобрын, 2017. — С. 97-98.

Мееревич Константин Николаевич // Администрация города Рязани : официальный сайт. – Режим доступа: http://admrzn.ru/gorod-ryazan/pochetnye-grazhdane/:5831. – Дата доступа: 2.102017.

Мееревич Константин Николаевич // «Лучшие люди» : международная энциклопедия. – Режим доступа: http://bestpeople.name/ book/face/url/ MJEJERJEVICH_ KONSTANTIN_NIKOLAJEVICH/. – Дата доступа: 2.10.2017.

Говоров, А. Генеральный директор / Анатолий Говоров, Валентина Севостьянова // МедиаРязань. – Режим доступа:http://mediaryazan. ru/articles /detail/328817.html. – Дата доступа: 2.10.2017.Выпускники. Ими гордится школа. Мееревич Константин Николаевич // ГУО «Средняя школа № 2 г. Кобрина». — Режим доступа: http://sch2.kobrin.edu.by/ ru/main.aspx?guid=1391. – Дата доступа: 2.10 2017.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.