2018 Імі ганарыцца Кобрыншчына

Цецярук Іван Мікалаевіч// Імі ганарыцца Кобрыншчына. Ганаровыя грамадзяне кобрынскага краю : біябібліяграфічны даведнік з серыі «Імёны на карце Кобрыншчыны» / Кобрынская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма, цэнтральная раённая бібліятэка, аддзел абслугоўвання і інфармацыі ; склад. гал. бібліёграф С. Д. Курачук ; дызайн вокладкі : інжынер-праграміст П. С. Грыневіч. – Кобрын, 2018. – С. 60-61.

ЦЕЦЯРУК

ІВАН МІКАЛАЕВІЧ

Цецярук Іван Мікалаевіч нарадзіўся 28 чэрвеня 1954 года ў вёсцы Павіцце Кобрынскага раёна.

Пасля заканчэння сярэдняй школы ў 1968 годзе працаваў трактарыстам.

У 1972 годзе быў прызваны служыць у Савецкую Армію. Пасля службы вярнуўся на сваю малую радзіму.

36 гадоў добрасумленнай працы аддаў роднаму прадпрыемству, з іх 33 гады працаваў трактарыстам. Іван Цецярук быў перадавіком вытворчасці, лічыўся лепшым механізатарам.

У 1987 годзе Іван Мікалаевіч выбраны мясцовым дэпутатам.

У 1988 годзе І. М. Цецярук узнагароджаны ордэнам Працоўнай Славы III ступені.

Пайшоў на пенсію, але працягвае працаваць. На заслужаным адпачынку лёс «перакваліфікаваў» нашага героя з механізатара ў навуковыя супрацоўнікі. З 2009 года па цяперашні час Іван Мікалаевіч працуе ў рэспубліканскім ландшафтным заказніку «Званец», размешчаным на тэрыторыі Драгічынскага і Кобрынскага раёнаў.

За асабісты ўклад у сацыяльна-эканамічнае развіццё аграгарадка Павіцце ў верасні 2016 года Івану Мікалаевічу Цецеруку прысвоена званне «Ганаровы грамадзянін аграгарадка Павіцце Кобрынскага раёна».

О присвоении звания «Почетный гражданин аг. Повитье Кобринского района» Тетеруку Ивану Николаевичу : решение Повитьевского сельского исполнительного комитета, 22 сентября 2016 г., № 83. – Повитье, 2016.

Пашкович, Л. Из механизаторов — в научные сотрудники / Людмила Пашкович // Кобрынскі веснік. — 2017. — 22 красавіка. — С. 4.

В 2016 году И. Н. Тетерук стал Почетным гражданином Повитья.

Сацук, А. Каб стала ніва ўражайнай / А. Сацук // Кобрынскі веснік. – 1998. – 22 красавіка.

Значна перавыконвае даведзеныя нормы на ўнясенні арганікі механізатар Іван Мікалаевіч Цецярук.

Тетерук Иван Николаевич : биографическая справка / Повитьевская публичная библиотека ; сост. библиотекарь Н. В. Радкович. – Повитье, 2018.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.