2018 Імі ганарыцца Кобрыншчына

Сялюк Пётр Дзянісавіч // Імі ганарыцца Кобрыншчына. Ганаровыя грамадзяне кобрынскага краю : біябібліяграфічны даведнік з серыі «Імёны на карце Кобрыншчыны» / Кобрынская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма, цэнтральная раённая бібліятэка, аддзел абслугоўвання і інфармацыі ; склад. гал. бібліёграф С. Д. Курачук ; камп’ютарны дызайн вокладкі: інжынер-праграміст П. С. Грыневіч. – Кобрын, 2018. – С. 29-30.

СЯЛЮК

ПЁТР ДЗЯНІСАВІЧ

Сялюк Пётр Дзянісавіч нарадзіўся 12 ліпеня 1939 года ў в. Філіповічы Капаткевіцкага раёна Гомельскай вобласці ў сялянскай сям’і. На яго долю выпаў лёс мільёнаў дзяцей вайны. Каб выратаваць свайго адзінага сына, маці Пятра Дзянісавіча перабралася з разбуранай фашыстамі Гомельшчыны на захад Беларусі. Так Пётр Сялюк стаў кабрынчанінам.

У 1957 годзе пасля заканчэння 8 класаў сярэдняй школы № 2 г. Кобрына, П. Сялюк пачаў сваю працоўную біяграфію аўтаслесарам пры вайсковай частцы ў п. Мачулішчы Мінскага раёна. Пасля працы вучыўся ў Мінскім аэраклубе на курсах пілота, якія закончыў у 1959 годзе.

У студзені 1958 года П. Сялюк пераехаў у горад Кобрын, які стаў яму другой радзімай. Токар, слесар, фрэзероўшчык, расточнік… Такімі прафесіямі авалодаў Пётр Сялюк у Кобрыне. У 1961 годзе ён закончыў школу працоўнай моладзі.

З верасня 1959 года і да апошняга дня Пётр Дзянісавіч працаваў на Кобрынскім рамонтным заводзе. Пачынаў з падсобнага рабочага, быў слесарам, токарам, наладчыкам. Старанне рабочага адзначалася рознымі званнямі, граматамі. За высокія паказчыкі ў працы Пётр Дзянісавіч Сялюк узнагароджаны ордэнамі «Знак Пашаны», Працоўнай Славы II і III ступеняў, медалём «За доблесную працу» (1970 г.), «Ветэран працы»(1984 г.).

Пётр Дзянісавіч актыўна ўдзельнічаў у жыцці завода, быў членам бюро гарадскога камітэта КПБ і партбюро завода, дэлегатам XXVIII з’езда КПБ і XXVI з’езда КПСС. У 1971 яму было прысвоена званне «Ударнік камуністычнай працы».

Неаднаразова П. Д. Сялюк быў пераможцам сацыялістычных спаборніцтваў, прызнаны лепшым па прафесіі, унёс мноства рацыяналізатарскіх прапаноў.

На заводзе ён з’яўляўся старшынёй савета настаўнікаў моладзі. Узнагароджаны нагрудным знакам «Настаўнік моладзі» (1976 г.). 31 мая 1978 года Пятру Дзянісавіча прысвоена ганаровае званне «Заслужаны настаўнiк працоўнай моладзі Беларускай ССР».

П. Д. Сялюк — удзельнік выстаў ВДНГ СССР (1971 год) і ВДНГ БССР (1979 год).

Узнагароджваўся Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, быў занесены на Дошку гонару і ў Кнігу гонару завода.

У год святкавання 700-годдзя г. Кобрына Пятру Дзянісавічу Селюку было прысвоена званне «Ганаровы грамадзянін горада Кобрына» (рашэнне Кобрынскага гарсавета № 237 от 15.09.87 г.).

Памёр П. Д. Сялюк 28 снежня 2010 года.

О присвоении звания Почетных граждан города Кобрина [Милоянину И. Ф., Кирмановичу В. Н., Селюку П. Д.] : решение Кобринского городского Совета народных депутатов, 15.09.1987 г., № 237. – Кобрин, 1987.

Долготович, Б. Д. Селюк Петр Денисович / Б. Д. Долготович // Почетные граждане белорусских городов / Б. Д. Долготович. — Минск, 2008. – С. 32.

Селюк Петр Денисович : некролог / районный исполнительный комитет, районный Совет депутатов // Кобрынскі веснік. – 2011. – 5 студзеня. – С. 3.

Мельнік, Р. Жыццевае крэда Пятра Селюка / Раман Мельнік // Кобрынскі веснік. – 2006. – 22 ліпеня.

Пётр Дзянісавіч Сялюк // Кобрынскі веснік. – 2002. – 20 ліпеня. – (Кобрына Ганаровыя грамадзяне).

Петр Денисович Селюк, токарь Кобринского авторемонтного завода // Камуністычная праца. – 1981.

Праводзілі делегата на з’езд // Камуністычная праца. – 1981. – 21 лютага.

Урачыста праводзілі на XXVI з’езд КПСС токара рамонтнага завода Пятра Дзянісавіча Селюка яго таварышы па працы.

Романов, В. Простые истины / В. Романов // Заря. – 1981. — 17 января.

Вся рабочая биография Петра Денисовича Селюка связана с Кобринским авторемзаводом.

[Вярнуўшыся з XXVI з’езда КПСС] // Камуністычная праца. – 1981. – 7 сакавіка.

Вярнуўшыся з XXVI з’езда КПСС, яго дэлегат, токар рамонтнага завода Пётр Дзянісавіч Сялюк, падзяліўся з таварышамі сваімі ўражаннямі.

Селюк Петр Денисович // Список почетных граждан города Кобрина / отдел идеологической работы Кобринского исполкома. – Кобрин, 2002. – С. 1.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.