2018 Бакун, А. Каб зерне ўзышло

Бакун, А. Каб зерне ўзышло / Алена Бакун // Кобрынскі веснік. — 2018. — 28 красавіка. – С. 4. – (Год малой радзімы).

Усё жыццё Марыі Клачковіч, Ганаровага грамадзяніна Кобрынскага раёна, заслужанага настаўніка Рэспублікі Беларусь, — гэта несупынная самаадданая праца.

ГОД МАЛОЙ РАДЗІМЫ

Каб зерне ўзышло

Мне часта задаюць пытанне, як правільна выхаваць падрастаючае пакаленне, каб яно стала годнай зменай тым, хто не сёння-заўтра саступіць маладым. На што я заўсёды адказваю: павінна быць пераемнасць і цесная ўзаемасувязь: сям’я дзіцячы сад — школа — наступная навучальная ўстанова. I кожны, хто стаіць за пэўным звяном гэтага доўгага ланцуга, не мае права перакласці свае абавязкі на другога. Павінен быць яскравым прыкладам для свайго выхаванца, і ад сябе патрабаваць намнова больш, чым хоча атрымаиь ад свайго падапечнага. У асобы, якую трэба выпусціць у вялікае самастойнае жыццё і ад якой у будучым залежыць яе ўласны дабрабыт і лес усёй краіны, павінна быць ідэя, вялікая мэта, што аб’ядноўвае блізкіх па духу людэей, і, безумоўна, асэнсаванне адказнасці за свае ўчынкі, — сивярджае былы дырэтар Кобрынскага дзяржаўнага прафесіянальнага ліцэя сферы абслугоўвання Марыя Клачковіч.

Хто, як не яна, ганаровы грамадзянін Кобрынскага раёна, заслужаны настаўнік Рэспублікі Беларусь, які выхаваў і выпусціў у свет не адно пака- ленне маладых швачак, повараў, сацыяльных работнікаў, афіцыянтаў, аператараў ЭВМ, страхавых і камерцыйных агентаў, што сёння сваей сум- леннай працай праслаўляюць Кобрыншчьну і ўсю нашу Беларусь, мае права на такое выказванне?!

Усё жыццё Марыі Клачковіч — гэта несупынная самаадданая праца, пошукі шляхоў, якія павінны былі, дзякуючы вялікім намаганням, прывесці да канчатковай мэты, якая заключалася не толькі ў выпуску ў свет прафесіянальнага спецыяліста, а яшчэ і грамадзяніна-патрыёта, годнага сына сваёй краіны. I калі ўлічыць той факт, што за перыяд працоўнай дзейнасці Марыі Мікалаеўны ў ліцэі сферы абслугоўвання сярод навучэнцаў не было зафіксавана ніводнага правапарушэння, што пра былых выхаванцаў яна чула толькі станоўчыя водгукі, можна сцвярджаць: з задачай сваёй яна як кіраўнік і выхавальнік справілася.

Нельга не згадзіцца з меркаваннямі Марыі Мікалаеўны наконт ідэалагіч- ных аспектаў у складаным і шматгранным выхаваўчым працэсе. Так, ёсць віна і сям’і, і школы ў тым, што многія слаўныя традыцыі, якія фарміраваліся дзесяцігодазямі ў нашым грамадстве, былі страчаны. Сказаць, што толькі час, новыя змены, якія хваляй накрылі нашу краіну ў канцы 20-стагоддзя, віна- ваты ў тым, што не кожны сённяшні вучань ведае складальнікі беларускай дзяржаўнасці, дрэнна валодае роднай мовай, не ведае свой род да сёмага. калена і культурныя традыцыі продкаў, значыць перакласці сваю віну на няпэўную асобу. Вярнуць добрыя традыцыі, на якіх выхавалася не адно пакаленне беларусаў, можна сумеснымі намаганнямі, бо аснова — сам падмурак — у нас ёсць. I яе трэба ўмацоўваць, абапірацца на традыцыі і ствараць новае, бо час, безумоўна, патрабуе перамен, але не разбурэння. А пачынаеццаўсё проста — з калыскі, над якой маці спявала песню дзіцяці, з кіну- тага разам з бацькам зерня ў праагэтую веснавым сонцам глебу, з пасаджаных разам з класам кволенькіх дрэўцаў у парку…

Алена БАКУН.

НА ЗДЫМКУ аўтара: Марыя Клачковіч.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.