2010 Бялоў Д. На дзяржаву разлічвай — але сам не лянуйся

Мароз, І. П. «На дзяржаву разлічвай — але і сам не лянуйся»/ Іван Паўлавіч Мароз ; [гутарыў] Дзмітрый Бялоў // Кобрынскi веснiк. — 2010. — 10 лістапада. — C.1.

Аб аснаўных напрмках дзейнасці ААТ «Кобрынаграмаш» — дырэктарААТ «Кобрынскі завод аграпрамысловага машынабудавання» Іван Мароз .

«На дзяржаву разлічвай — але сам не лянуйся»

Менавіта такім прынцыпам кіруецца ў жыцці дырэктар ААТ «Кобрынскі завод аграпрамысловага машынабудавання» Іван Мароз, дэпутат Брэсцкага абласнога і Кобрынскага раённага Саветаў дэпутатаў, які ўжо ў чацвёрты раз становіцца ўдзельнікам Усебеларускага народнага сходу ад Кобрынскага раёна.

— Удзел ва Усебеларускім народным сходзе — гэта вельмі ганаровая, але і вельмі адказная місія, — расказвае Іван Мароз. — Справа ў тым, што менавіта мы будзем выконваць і адказваць за ўсё тое, за што будзем галасаваць. Нельга не адзначыць і той факт, што Усебеларускі сход — гэта сапраўднае праяўленне дэмакратыі, якое ясна дэманструе непарыўную сувязь улады з народам.

— Іван Паўлавіч, як можна ацаніцьь падтрымку, якую длзяржава сёння аказвае сельскагаспадарчай галіне?

Сказаць, што наша дзяржава проста падтрымлівае сельскагаспадарчую галіну, значыць не сказаць нічога. Ільготнае крэдытаванне, пастаяннае тэхнічнае пераўзбраенне, у тым ліку аснашчэнне гаспадарак энергана- сычанымі трактарамі — такімі, як, напрыклад, “МТЗ-3022”, новым абсталяваннем ферм, сушыльных гаспадарак — усяго не пералічыць. Зразу- мела, што з такой маштабнай падтрымкай павінны быць і вынікі — якія, у сваю чаргу, ужо залежаць ад нас.

— Мабыць. кожны згадзіцца — на сённяшні дзень у нас ёсць рынкі збыту для сельскагаспадарчай прадукцыі, матэрыяльная база, падтрымка дзяржавы… Застаецца адно — працаваць і з адказнасцю ставіцца да сваёй працы і сваіх абавязкаў. Раскажыце, калі ласка, пра жыццё вашага прадпрыемства.

За сваю гісторыю прадпрыемства прайшло шлях ад простай машынна-трактарнай станцыі да сучаснага завода з высокім узроўнем ме- ханізацыі вытворчых працэсаў. Зараз мы ажыццяўляем каля 50-ці відаў дзейнасці, сярод якіх рамонт і тэхнічнае абслугоўванне сельскагаспадарчай тэхнікі, вытворчасць жгутоў, правадоў для аўтатрактарнага электраабсталя- вання, кабельнай прадукцыі, рознічны і аптовы гандаль вузламі, агрэгатамі і жгутамі, аказанне транспартных паслуг і многае іншае. Сярод асноўных спажыўцоў завода — такія гіганты айчыннай індустрыі, як «МТЗ», «Гом- сельмаш», «Амкодор», сельскагаспадарчыя прадпрыемствы і фермерскія гаспадаркі не толькі Рэспублікі Беларусь, але і краін СНД, Прыбалтыкі, Еўропы і Азіі.

— Тэхнічны прагрэс не стаіць на месцы — з кожным годам ставіць перад намі усё больш складаныя задачы, прымушае выходзіць на новыя ўзроўні…

— Абсалютна правільна. Дарэчы, сёння ААТ «Кобрынаграмаш» асвоіў і яшчэ адну складаную сферу дзейнасці — рамонт і абслугоўванне новых энерганасычаных трактароў «МТЗ-3022», што патрабуе не толькі выдатнай матэрыяльнай базы, але і высокакваліфікаванага персаналу. Усё гэта на Коб- рынскім заводзе машынабудавання прадстаўлена ў поўнай меры. Не стаіць на месцы і пошук новых шляхоў — так, літаральна за апошнія тры гады мы асвоілі выпуск новай прадукцыі — аўтатрактарных і будаўніча-мантажных правадоў. І не проста асвоілі, але выйшлі на аб’ём вытворчасці каля мільярда рублёў у месяц.

— Іван ПаЎлавіч, і напрыканцы — некалькі слоў пра планы на будучыню…

У першую чаргу — гэта пашырэнне гамы кабельнай прадукцыі, якая сёння карыстаецца попытам у самых розных сферах, далейшая распрацоўка вытворчасці жгутоў. Вялікая ўвага будзе надавацца і інвестыцыям — у прыватнасці, у новае абсталяванне і тэхналогіі, якія дазволяць заводу заставацца на грэбені рыначнай хвалі, а яго прадукцыі — на належным узроўні для самых патрабавальных спажыўцоў.

Дзмітрый Бялоў.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.