2009 Войны ў гісторыі

Мартынов, А. Войны в истории Кобринщины / А. Мартынов // Кобрин-информ. – 2009. – 12 февраля, 12 марта.

Войны ў гісторыі нашага горада

У вялікай гісторыі Кобрыншчыны шмат звестак аб ваенных падзеях, якія адбыліся на яе тэрыторыі. Праўда, што датычыцца найбольш аддаленых часоў, то ў сувязі з адсутнасцю дакладных пісьмовых звестак прыходзіцца абмяжоўвацца меркаваннямі — па  аналогіі з вядомымі гістарычнымі падзеямі па суседству.

Калі звярнуцца да такога роду крыніц, то перш за ўсё прыцягвае увагу ўпартасць, з якой у X-XI стагоддзях аспрэчвалі Брэстчыну з аднаго боку Уладзімір і Яраслаў, а з другога — першыя польскія князі. Бясспрэчна, ва уяўленні кіеўскіх князёў захаванасць трывалых рубяжоў па Бугу з’яўлялася жыццёва важнай неабходнасцю для бяспекі Кіеўскай дзяржавы. Нашым землям адводзілася роля шчыта, прыкрываўшага з захаду і паўночнага заха- ду рускія граніцы ад бясконцых нападаў ятвягаў і палякаў.

Невядома, ці напаткаў Кобрын лёс суседняга Брэста і мноства іншых заходнерускіх гарадоў пры нашэсці Батыя ў 1241 годзе, калі Брэст быў цалкам спалены, а ўсё яго насельніцтва перабіта. Магчыма, татары пабаяліся пранікаць у туэйшыя непраходныя, забалочаныя пушчы.

Аб пастаяннай неабходнасці быць у стане баявой гатоўнасці да абароны ад арожых нападаў сведчыць існаванне з незапамятных часоў Кобрынскага абароннага замка. Ён быў размешчаны на штучна насыпаным узвышшы ў цэнтры вострава, які ўтвараўся дэльтай Кобрынкі пры яе ўпадзенні ў Мухавец.

Пасля захопу Брэстчыны літоўцамі ў першай палавіне XIV стагоддзя за Прыбужжа завязалася ўпартая польска-літоўская барацьба, якая працягвалася дзесяцігоддзямі. ІІа мірнаму дагавору за Літвой былі прызнаны землі, якія межавалі з Польшчай, Мазурыяй і ІІрусіяй, у тым ліку гарады Брэст і Кобрын.

У адным з дакументаў сустракаецца звестка, што кобрынскі князь Сямён Раманавіч стаў на бок паўстаўшага супраць палякаў Сандрыгайлы і прымаў удзел у баявых дзеяннях. А з пісьма вялікага князя Сігізмунда каралю Ягайле, датаванага 1439 годам, у перыяд княскіх міжусобіц, даведваемся, што «случане около Берестия, около Каменца всё чисто учинили, а еще Пружанскую, Кобринскую и Слонимскую волости зачепили».

Асабліва цяжкія выпрабаванні выпалі на долю кабрынчан у перыяд пра- цяглых войнаў, якія скаланулі Рэч Паспалітую ў сярэдзіне XVII стагоддя. У тое бурнае дзесяцігоддзе па ўсяму Брэсцкаму ваяводству не спыняліся рух і пастоі войск. У гады вызваленчай вайны украінскага і беларускага народаў хвалі народнага гневу абрушваліся на каталіцкае духавенства і шляхту, аб чым сведчаць дайшоўшыя да нас успаміны сучаснікаў: «по дороге до Кобрина спустошены костелы и все шляхетские усадьбы разрушены …». Дасталося, вядома. і нашаму гораду.

Хто толькі ні пабываў тут у той смутны час! Пачатак паклалі атрады казакаў Хмяльніцкага пад камандваннем праслаўленага атамана Івана Багуна. Затым гараджан рабавалі шведскія войскі, якія паявіліся ў Кобрыне ў 1655 годзе. Праз пяць гадоў тут атабарыліся маскоўскія стральцы ваяводы Хаванскага. А ў 1662 годзе пад Кобрынам размясцілася лагерам літоўскае войска маршала Жыромскага.

А яшчэ праз паўстагоддзе, у перыяд Паўночнай вайны, у 1706 годзе Кобрын акупіравалі шведскія войскі Карла XII. Салдаты злавілі трох бургамістраў і заявілі, што ў выпадку няўплаты ў тэрмін цяжкай кантрыбуцыі яны не толькі заложнікаў, але і увесь горад спаляць. Каб пазбегнуць гэтага, насельніцтва спешна вырашыла збіраць неабходную суму.

Доўга не магла Кобрыншчына акрыяць ад гэтых бед. Так, па даных інвентарызацыі 1724 года 80 працэнтаў ворных раней зямель усё яшчэ былі запакінуты …

Набліжаўся канец XVIII стагоддзя. У разгар руска-польскай вайны 1794 года, згодна з загадам галоўнакамандуючага Румянцава, ў жніўні Сувораў з невялікім атрадам выступіў з Нямірава на Падоліі да Кобрына, паблізу якога размяшчаўся корпус генерала Серакоўскага. Марудна рухаючыся па палескім бездарожжы, рускія войскі падышлі 3 верасня да Дзівіна, які быў заняты перадавым атрадам ворага. У выніку кароткай сутычкі казакі разбілі і ўзялі ў палон 200 кавалерыстаў. Аб гэтым паходзе нашым сучаснікам напамінае мемарыяльная дошка ля векавога дуба, пад якім адпачываў А. В. Сувораў.

4 верасня на паўднёва-ўсходняй ускраіне Кобрына паўтарыліся падзеі мінулага дня. Непрыкметна наблізіўшыся да горада палямі і агародамі, казакі выкарыстаўшы раптоўнасць і бяспечнасць ворага, смелай атакай змялі вартавыя пасты і адным ударам выйгралі бітву. У Кобрыне Сувораву давялося затрымацца на суткі, бо артылерыйскія і абозныя коні на бездарожжы зусім выбіліся з сіл ды і людзі стаміліся, адпачынак быў неабходны.

Тым часам корпус Серакоўскага, адыходзячы ў бок Брэста, заняў вельмі выгадную для бою пазіцыю ў двух мілях ад Кобрына, на ўзвышшы, ахоўваемым каменнымі сценамі Крупчыцкага манастыра. Непрыступнасць пазіцыі ўзмацнялася працякаўшай наперадзе яе рэчкай Трасцяніцай з шырокай, цяжкапраходнай балоцістай поймай. 6 верасня, з раніцы, пачаўся бой. Праціўнік аказваў упартае супраціўленне і толькі да 6 гадзін вечара вымушаны быў пачаць адступленне на захад. Стаміліся салдаты, стаміўся і сам Сувораў, які на працягу гэтага гарачага дня сам вадзіў сваіх воінаў у бой. Страты з абодвух бакоў былі вялікія. Для пахавання забітых былі прыцягнуты мясцовыя жыхары. На іх адначасова ўскладаўся збор зброі ў забітых, параненых і палонных. У адабранай зброі Сувораў загадаў перабіваць ружэйныя прыклады і абламваць эфесы сабель, каб у будучым ні адзін з ваюючых бакоў не мог яе выкарыстаць. Любімай пагаворкай праслаўленага палкаводца была «Перамога — вораг вайны».

Прама з поля бою Сувораў накіраваў галоўнакамандуючаму П. А. Румянцаву кароткую рэляцыю: «Ваше сиятельство имею честь поздравить з победой, которая одержана над Бржестким польским корпусом, прибывшим к монастырю Крупчице, от Кобрина 2 мили, под командой генералов Мокрановского и Сераковского. Атакованый неприятель сражался сильно более 5 часов, но разбит, потерял убитыми да 2-х тысяч и побежал по доро- ге на Каменец-Подольский. С нашей стороны урон мал. Обстоятельное донесенне всего сего не умедлю прислать. Я с войсками следую к Бржесту, где осталось их не более тысячи».

Крупчыцкая перамога мела важнае значэнне. Тут былі зломлены лепшыя польскія сілы. на якія ўскладваліся вялік я надзеі. Па выразу мясцовых сялян, на крупчыцкіх палях «отбылась тяжёлая война» у выніку якой «сгинула Польша і настала Москва».

Да гэтага часу на Крупчыцкім полі можна бачыць брацкія магілы загінуўшых. Непадалёку ўзвышаецца магутны «сувораўскі дуб», з якога, па паданню, палкаводзец аглядаў непрыяцельскія пазіцыі. У стагоддзе бітвы тут была пабудавана арыгіналыіай архітэктуры царква — помнік. А ў пасляваенныя гады паблізу школы ўстанавілі абеліск з мемарыяльнай дошкай.

Чарговыя ваенныя дзеянні ахапілі Кобрыншчыну ў 1812 годзе. Праз тры тыдні пасля ўварвання варожых полчышчаў на рускія землі Кобрын апынуўся ў цэнтры баявых дзеянняў. 15 ліпеня тут адбыўся бой паміж часцямі 3-й рускай арміі генерала А. П. Тармасава і атрадам генерала Кленгеля, які ўваходзіў у пяты корпус арміі Напалеона. Перад Тармасавым стаяла задача вызваліць Кобрын, які раптоўна быў захоплены ворагам. Рускія часці з усіх бакоў адрэзалі ворагу шляхі да адступлення, аднак той працягваў аказваць супраціўленне. У выніку артылерыйскага абстрэлу ў розных частках горада ўспыхнулі пажары, якія прымусілі салдатаў Кленгеля ўкрыцца за каменнай сцяной Базіліянскага манастыра і ў развалінах старажытнага замка паблізу Мухаўца.

Акружаны з усіх бакоў Кленгель, страціўшы надзею вырвацца з акружэння, быў вымушаны скласці зброю і капітуляваць. Здаліся 2 генералы, 78 афіцэраў і 2382 салдаты. Каля тысячы французаў было забіта. Пераможцы страцілі 280 чалавек. У гэтым баі былі захоплены 4 варожыя сцягі. Два з іх знаходзяцца на магіле М. I. Кутузава ў Ленінградзе.

Маральнае значэнне гэтай перамогі было велізарным. Вестка аб Кобрынскай перамозе значна падняла дух адступаючых армій. У яе гонар упершыню ў перыяд Айчыннай вайны са сцен Петрапаўлаўскай крэпасці прагрымеў пераможны салют.

Што ж датычыцца самога горада, то ён вельмі пацярпеў ад пажару: з 630 домаўладанняў уцалелі толькі 82. Кабрынчане доўга не маглі аправіцца ад гэтага бедства.

Тым часам 18-тысячная армія Тармасава, якая накіроўвалася ў напрамку Пружан, сустрэла ля вёсак Гарадзечна — Паддубная, на поўнач ад вёскі Тэўлі, 40-тысячныя корпусы напалеонаўскіх генералаў Шварцэнберга і Рэнье. 31 ліпеня адбыўся ўпарты бой з праціўнікам, пасля.чаго часці Тармасава сталі адыходзіць ад Кобрына. З бесперапыннымі ар’ергарднымі баямі на палях вёсак Тэўлі — Стрыгава. Аб гэтым напамінае стэла. устаноўленая ў цэнтры Стрыгава ў 150-ю гадавіну Айчыннай вайны.

З падзеямі 1812 года звязана так званая «батарэя» — вялікі курган, які яшчэ не так даўно ўзвышаўся на паўночна-заходняй ускраіне Кобрына, паблізу рачулкі Шэўня.У схілах гэтага кургана знаходзілі свінцовыя кулі, чыгунныя ядры, абломкі зброі, гўзікі. У пасляваенныя гады невядома з чыйго дазволу курган быў раскапаны дарожнікамі. У час земляных работ жыхары дома інвалідаў, які размешчан непадалёку, знаходзілі тут шмат ядзер, якія перададзены ў фонд музея імя А. В. Суворава. Адзін з гарматных ствалоў, устаноўленых ля ўвахода ў музей, таксама з’яўляецца сведкай тых слаўных падзей. Ён быў знойдзены непадалёку ад Антопаля.

Што датычыцца Кобрына, то на брацкай магіле загінуўшых рускіх воінаў у шасцідзесятых гадах XIX стагоддзя быў пабудаваны сабор імя Аляксандра Неўскага. У стагоддзе Кобрынскай перамогі ў цэнтры горада быў устаноўлены манументальны помнік. Сродкі на яго былі сабраны сярод асабовага саставу воінскіх часцей, якія некалі прымалі ўдзел у гэтым баі і сярод насельніцтва Гродаенскай губерні. А 150-я гадавіна Айчыннай вайны была азнаменавана ў нас адкрыццём мемарыяльных дошак на будынках былога сабора і былога манастыра, паблізу якога адбылася капітуляцыя варожага атрада.

Акупіраваная ворагам пасля гэтых баёў Кобрыншчына была да свайго вызвалення ператворана па французскаму ўзору ў падпрэфектуру. Аднак удзел Кобрыншчыны ў вайне на гэтым не скончыўся. У тыя кастрычніцкія дні, калі Напалеон рыхтаваўся да адступлення з Масквы, у вёсцы Булькова, тады Кобрынскага павета, знаходзіўся зборны пункт для канцэнтрацыі часцей паўднёвай арміі адмірала Чычагава, якія падыходзілі з тўрэцкай граніцы. У канцы кастрычніка Чычагаў накіраваўся да Беразіны з. мэтай адрэзаць шляхі адступлення французам на захад.

У 1813 годзе, калі вайна адкацілася далёка за межы Расіі, у Кобрыне фарміраваўся Іркуцкі гусарскі полк, у якім ў чыне карнета служыў А. С. Грыбаедаў.

Аддаленым рэхам дакаціліся да Кобрына падзеі руска-турэцкай вайны 1877-1878 года. У горадзе размясціўся лагер для ваеннапалонных. Магчыма, гэта было звявана з будаўніцтвам тут у гэты час чыгункі.

Калі ўспыхнула руска-японская вайна 1904-1905 гадоў, у далёкую Маньчжурыю з Кобрына адправіліся батальёны Таманскага і Чарнаморскага пяхотных палкоў. Затым у горад двойчы збіралася з усяго павета папаўненне для дзеючай арміі. Многія з салдат не вярнуліся, некаторыя прыйшлі з вайны інвалідамі. Летам 1905 года пад уплывам рэвалюцыйных падзей у Расіі сярод чарговай партыі прызыўнікоў успыхнулі хваляванні, якія суправаджаліся адмовай адпраўляцца на бойню. Узрушаныя мабілізаваныя запалілі гандлёвыя рады, пажар хутка распаўсюдзіўся на ўвесь горад. Згарэлі цэнтр і ўся Пінская (Першамайская) вуліца.

Праз дзесяцігоддзе ўспыхнула першая сусветная вайна. Яе грукат дакаціўся да Кобрына ўжо вясной 1915 года. Летам праз Кобрын пацягнуліся на ўсход бясконцыя абозы з польскімі бежанцамі. А ў жніўні іх лёс раздзялілі дзесяткі тысяч нашых землякоў.

Першакласная па тым часе Брэсцкая крэпасць не апраўдала ўскладзеных на яе надзей і была здадзена немцам без бою, затое адступаючая ад яе руская армія аказала ўпартае супраціўленне, гераічна адстойваючы кожны кавалачак роднан зямлі. Вялікімі ахвярамі плацілі захопнікі за кожны крок наперад. Яскравым доказам гэтага з’яўляюцца воінскія могілкі, раскіданыя па ўсяму раёну.

Пры набліжэнні фронта болыпая частка насельніцтва была эвакуіравана ў глыбіню краіны. Толькі нямногія мелі магчымасць ехаць па чыгунцы, большасць насельніцтва адпраўлялася ў гэты сумотны шлях на падводах, гружаных няхітрым скарбам. Гэты шматмільённы адыход насельніцтва быў выкліканы стратэгічнай канцэпцыяй галоўнакамандуючага вялікага князя Мікалая Мікалаевіча, які прытрымліваўся недарэчнай тэорыі пакідаць ворагу «выпаленую зямлю». I па меры адыходу арміі спецыяльныя атрады казакоў цалкам спальвалі эвакуіраваныя вёскі, прычым часта гэта рабілася тады, калі абоз бежанцаў толькі выязджаў за аколіцу.

Кобрыну пашанцавала: згарэлі толькі адноўленыя пасля пажару 1905 года гандлёвыя рады ды частка вуліцы Ганчарная (Пралетарская).

Куды толькі ні занёс лёс бежанцаў! У далейшым гэтая абставіна адыграла немалаважную ролю ў ідэйным супрацьборстве з парадкамі буржуазна-памешчыцкай Польшчы. Людзі, якія былі актыўнымі ўдзельнікамі і сведкамі рэвалюцыйных падзей, вярнуўшыся ў родныя месцы, не маглі мірыцца са старарэжымнымі парадкамі. Адсюль — узнікненне падпольных рэвалюцыйных арганізацый, адсюль — масавыя выступленні супраць буржуазна-панскіх парадкаў.

Вяртанне бежанцаў пачалося ў 1918 годзе і зацягнулася да 1923. «Рэпатрыянты», як іх тады называлі, у большасці выпадкаў заставалі на месцы пакінутых сядзіб заросшыя бур’яном пажарышчы і запушчаныя палі.

Аднак з паражэннем у 1918 годзе кайзераўскай Германіі ваеннае ліхалецце на гэтым не скончылася. Рэвалюцыйная Савецкая Расія вымушана была абараняць свае заходнія рубяжы ад нападу панскай Польшчы і дзяржаў Ан- танты. Пасля кароткатэрміновых поспехаў захопнікі пад ударамі Чырвонай Арміі кінуліся ў бегства. У апошнія дні ліпеня 1920 года ў шэрагу месц павета разгарнуліся баявыя дзеянні. У вызваленым Кобрыне быў арганізаваны ваенна-рэвалюцыйны камітэт, дзейнасць якога спынілася ў верасні ў сувязі з далейшым неспрыяльным паворотам ваенных дзеянняў, у выніку чаго Кобрыншчына аказалася ўключанай у граніцы Польшчы.

Вясной 1939 года паміж Польшчай і Германіяй рэзка абвастрылася нап- ружанасць. У сакавіку ва ўсходніх ваяводствах была праведзена частковая мабілізацыя ваеннаабязаных. Прызваных у армію беларусаў і украінцаў накіравалі на заходнія граніцы, якія ўжо 1 верасня ператварыліся ў гарачую лінію фронта. Апошні, безнадзейны бой палякі далі ў Кобрыне 17 верасня. I ў гэты ж самы дзень часці Чырвонай Арміі перайшлі былую граніцу, каб узяць пад сваю абарону лёс заходніх беларусаў і ўкраінцаў. 22 верасня ў Кобрыне ўрачыста сустракалі воінаў-вызваліцеляў.

А. МАРТЫНАЎ.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.