2006 Мельнік Жыццёвае крэда Пятра Селюка

Мельнік, Р. Жыццевае крэда Пятра Селюка / Раман Мельнік // Кобрынскі веснік. – 2006. – 22 ліпеня.

Жыццевае крэда Пятра Селюка

Ганаровы жыхар Кобрына. уладальнік ордэнаў Славы 2 і 3 ступеняў і «Знак Пашаны», Пётр Дзянісавіч Сялюк усё сваё жыццё старанна працаваў і ніколі не задумваўся, што дасягне такіх высокіх узнагарод. Сёння Пётр Сялюк працуе наладчыкам у ААТ «Гідрамаш». Ён памятае дні, калі пераехаў з маці з Гомельскай вобласці ў Кобрын. Пасляваенныя часы былі надзвычай цяжкімі. Фашысцкія агрэсары пакінулі пасля сябе руіны. Людзі жылі ў бядоце, на работу ўладкавацца было складана. Лёс дыктаваў кабрынчанам не жыццё, а выжыванне.

Юны Пётр закончыў СШ № 2 і вельмі жадаў набыць рабочую спецыяльнасць, каб была ўпэўненасць у заўтрашнім дні. Так здарылася, што паехаў у пасёлак Мачулішчы Мінскай вобласці ў вайсковую часць. Працаваў слесарам. Але яго мара здзейснілася не поўнасцю. Жаданай была прафесія токара. Добра, што побач знаходзіўся такарны станок, за якім Пётр Дзянісавіч праводзіў доўгія часы. Любіў назіраць, як з бясформеннай жалезнай балванкі атрымліваецца прыгожая дэталь.

У Мінску Пётр Сялюк закончыў курсы пілотаў. Неаднаразова рабіў вылеты на спартыўным самалёце «ЯК-18». Неба ўражвала сваёй свабодай, блакітнай глыбінёй і прыгажосцю. Вось бы аднойчы праляцець над родным Кобрынам! Асабліва над сучасным!.. Кобрын стаў значна большым, зусім змяніўся. На вуліцы Пушкіна, дзе яшчэ ў дзяцінстве Пётр Сялюк памятаў прыватны сектар, цяпер стаяць вялікія дамы. На месцы вуліц Дзяржынскага і Паркавай была забалочаная мясцовасць, там пасвіўся скот. А цяпер… Горад-мара, зялёны і квітнеючы.

Работа ў друкарні, токар, слесар, фрэзероўшчык, расточнік… Такімі прафесіямі авалодаў Пётр Сялюк у Кобрыне. Давялося шмат працаваць на ремонтным заводзе, часта ездзіць у камандзіроўкі па Беларусі, у краіны цяпер ужо бліжняга замежжа. і заўсёды, сцвярджае Пётр Дзянісавіч, цягне ў родныя мясціны. Наш горад як вялікая сям’я — ты ўсіх ведаеш і цябе ўсе ведаюць. Ідзеш па вуліцы і атрымліваеш асалоду ад пачуцця, што ты дома. Дзень горада Пётр Дзянісавіч разам са сваімі дзецьмі і ўнукамі адзначае абавязкова, паважае гэта свята.

Жыццёвае крэда Пятра Селюка простае і высакароднае — рабіць дабро. Ён прызнаўся нам у гэтым у вершаванай форме:

Как бы жизнь ни летела,

Дней своих не жалей.

Делай доброе дело

Ради счастья людей.

Как бы ни было трудно,

Выстой, веру храня,

Свежесть доброго утра,

Доблесть славного дня.

Чтобы сердце горело

И не тлело во мгле,

Делай доброе дело!

Тем живём на земле…

Раман Мельнік

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.