2002 Пянко, А. Настаўніцкае шчасце

Пянко, А. Настаўніцкае шчасце / Аляксей Пянко // Кобрынскі веснік. – 2002. – 17 жніўня.

Марыя Мікалаеўна Клачковіч – дырэктар прафесіянальна-тэхнічнага вучылішча тэкстыльшчыкаў № 153.

Настаўніцкае шчасце

…у той дзень, калі гэта вестка з’явілася ў друку, давялося пабываць у вучылішчы. Рабочы дзень быў на зыходзе. Марыя Мікалаеўна толькі што прыйшла з аўдыторыі, дзе працавала конкурсная камісія, — ішоў адбор у вучылішча новых навучэнцаў. Дырэктар была задаволена папаўненнем, вочы яе выпраменьвалі цяпло, радасць. Потым, у працэсе навучання, магчыма, давядзецца нялёгка, ужо з першага знаёмства часта высвятляюцца шматлікія нюансы школьнай падрыхтоўкі, складанасці сямейных умоў жыцця, характараў дзяцей. Але гэга не першы набор, вопытнаму педагагічнаму калектыву падуладны складаныя задачы.

Прафесіянальна-тэхнічнае вучылішча тэкстыльшчыкаў № 153 рыхтуе спецыялістау з 1982 года. Два гады Марыя Мікалаеўна працавала намеснікам дырэктара, астатнія 18 – узначальвае вучылішча.

Першыя выпускнікі набылі добрыя прафесіянальныя навыкі, затым хутка адапціраваліся ў працоўных калектывах. З 60 чалавек першага выпуску 24 атрымалі дыпломы з адзнакай.

Вось гэта тэндэнцыя прасочваецца на працягу двух дзесяцігоддзяў існавання вучылішча. Зараз тут займаюцца дзеці першых выпускнікоў.

На першым часе не кожны падлетак па-належнаму ўспрымае патрабаванні дысцыпліны. А якраз яна з’яўляецца рашаючым фактарам поспеху ўсіх і кожнага навучэнца паасобку. Затое ўпаследку прыходзіць усведамленне важнасці выхаваўчых прыёмаў педагогаў, майстроў вытворчага навучання. Урэшце пасіў трансфарміруецца ў актыў і працуе на прывабны імідж вучылішча.

Крызіс у прамысловасці прымусіў педкалектыў перагледзець вучэбныя планы. У выніку вучылішча пачало рыхтаваць спецыялістаў па новых прафесіях, якія запатрабаваны жыццём. Так з’явілася інтэгрыраваная прафесія — повар, швачка, сацыяльны работнік і інш. Гэта азначае, што за тры гады навучэнец атрымлівае адразу тры прафесіі. Такім чынам, статус выпускніка павышаецца ўтрая, без асаблівых праблем вырашаюцца пытанні працаўладкавання.

Дарэчы, працаўладкаванне — адзін з найважнейшых клопатаў вучылішча. Тут улічваюцца пажаданні выпускнікоў, спецыфіка будучай работы. Неабыякавае стаўленне да лёсу дзяцей, кпопаты аб іх паспяховым будучым з’яўляюцца зместам і сэнсам працы калектыву.

Аляксей ПЯНКО.

НА ЗДЫМКУ: заслужаны настаўнік Рэспублікі Беларусь, дырэктар прафесіянальна- тэхнічнага вучылішча N153 тэк- стыльшчыкаў Марыя

Мікалаеўна Клачковіч.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.