2002 Дзмітрый Кузьміч Барысаў

Дзмітрый Кузьміч Барысаў // Кобрынскі веснік. – 2002. – 20 ліпеня.

БАРЫСАЎ Дзмітрый Кузьміч

Ураджэнец расійскай вёскі з прыгожай назвай Ясенкі, Дзмітрый Барысаў да службы ў арміі працаваў на шахце ў Заходняй Сібіры. У 1929 годзе быў прызваны ў рады Чырвонай Арміі, дзе і праслужыў да 1956 года.

У гады Вялікай Айчыннай вайны Дзмітрый Кузьміч займаў высокія камандныя пасады. У 1943 годзе ён стаў камандзірам палка № 1282 зенітна-артылерыйскіх часцей 61-й арміі. У ліпені 1944 года полк прымаў удзел у вызваленні Кобрына, за што Дзмітрыю Барысаву і прысвоена званне Ганаровага   грамадзяніна нашага горада. Барысаў узнагароджаны ордэнамі Леніна, Чырвонага Сцяга, Аляксандра Неўскага, Айчыннай вай­ны II ступені, Чырвонай Зоркі і дзевяццю медалямі. Ён жыў у Маскве, дзе і памёр у жніўні 1975 года.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.