1987 На «крэсах усходніх»

Мартынаў, А. На «крэсах усходніх» / А. Мартынаў // Камуністычная праца. – 1987. – 6 чэрвеня. – С. 2.

Кобрын у 1915-1927 гг..

На «крэсах усходніх»

Першая сусветная вайнa і выкліканая ёю небывалася міграцыя велізарных мас людзей з’явілася адным з важнейшых фактараў, вызначыўшых галоўныя напрамкі ў духоўнай сферы карэннага насельніцтва Кобрыншчыны ў перыяд улады белапалякаў. Тысячы нашых зямлякоў былі мабілізаваны ў армію і прымалі ўдзел у баявых дзеяннях, у рэвалюцыйных падзеях, пабывалі на франтах грамадзянскай вайны, абаранялі маладую дзяржаву ад іншаземных інтэрвентаў, контррэвалюцыі. Дзесяткі тысяч вясковых людзей розных узростаў, для якіх у нармальных умовах паездка ў горад станавілася памятнай падзеяй, у жніўні 1915 года былі сарваны з родных мясцін і развеяны па неабсяжных прасторах, на асабістым вопыце пазнаючы сэнс даволі туманнага да гэтага часу слова «Расія».

Знаёмства з иншым ладам жыцця, устоямі і парадками прымушала крытычна ацэньваць уласнае жыццё ў пакінутых родных мясцінах. Не маглі прайсці бясследна для кожнага гіганцкія рэвалюцыйныя патрасенні, у самай гушчы якіх апынуліся бежанцы і были калі не ўдзельнікамі, то сведкамі.

Карацей кажучы, з далёкіх падарожжаў вярнуліся не тыя забітыя палешукі, што пакаленнямі прывыклі гнуць спіну перад панам, а людзі, якія ўсвядомілі сваю чалавечую годнасць. У далейшым гэтая абставіна сыграла рашучую ролю ў стыхійным адпоры масіраванай дэнацыяналізацы.

Адносіны польскіх улад да беларусаў, якія вярнуліся з Расіі — патэнцыяльных носьбітаў «чырвонай заразы» — былі насцярожанымі, недаверлівымі. Спешна прывезеныя з польскіх ваяводстваў натоўпы чыноўнікаў лічылі сябе носьбітамі «вышэйшай культуры» і адносіліся да мясцовых «крэсавікоў» высакамерна. Мала таго, у першыя гады сярод прадстаўнікоў польскай адміністрацыі было шмат такіх, хто лічыў сябе ледзьве не ахвярай, несправядліва закінутай «у такую дыру, якая ад свету дошкамі забіта». Аднак, ужо ў хуткім часе большасць чыноўнікаў перастала сумавадь па культурнаму захаду, а трывала замацоўвалася на прыволлі «праклятых крэсаў» і старалася перацягнуць сюды родзічаў і сяброў…

Прыязджалі сюды далека не лепшыя ў маральным сэнсе людзі. I гэтым тлумачыцца хабарніцтва, усемагчымыя паборы , і кантрыбуцыі, якімі чыноўнікі, і ў асаблівасці акцызнага ведамства, абкладалі гандляроў, якія цалкам залежалі ад іх. У сапраўдную эпідэмію ператварыліся растраты і казнакрадства. Газеты былі перапоўнены справаздачамі аб судовых працэсах над чыноўнікамі (вінаватыя часцей за ўсё выходзілі сухімі з вады).

Галоўнай апорай рэжыму служыла шматлікая і высокааплочваемая паліцыя, тайная і «мундуровая». Адчуваючы сябе поўным гаспадаром становішча, паліцыя вяла сябе з выклікам, беспакарана дапускала самавольства. Працвітала сістэма правакацый і подкупаў, шырокае распаўсюджванне атрымала сетка канфедэнтаў — асведамляльнікаў. Паўсядзённай з’явай былі нічым не апраўданыя катаванні, пабоі. За рэвалюцыйныя выступленні ў адносінах да сялян практыкавалася так званая паціфікацыя —усмірэнне.  Яна суправаджалася выбіваннем у западозраных у палітычнай ненадзейнасці людзей вокан і дзвярэй, зрываннем саламяных стрэх з дамоў, разбурэннем печаў, сельскагаспадарчых машын  “Паціфікатары “ маглі змяшаць зерне розных гатункаў, абліць газай сала ў квасках і г. д. У адказ на ветлівы зварот мясцовага жыхара «пане паліц’янце» нярэдка можна было чуць у адказ: «Які я табе паліцыянт? Я — улада!»

На чале ўрада знаходзілася авантурыстычная кліка пілсудчыкаў, якія ставілі перад сабой фантастычную мэту стварэння вялікадзяржаўнай Польшчы «ад мора і да мора». I гэта ў той час, калі няўмела праводзімая эканамічная палітыка не выводзіла краіну з крызісаў, не спынялася беспрацоўе і поўнае закабаление заходнім капіталам

Унутраная палітыка шматнацыянальнай дзяржавы, у якой палякі складалі ад 55 да 65 працэнтаў (афіцыйныя статыстычныя даныя вызначаюцца крайнім разнабоем у залежнасці ад крыніц і пагэтаму асаблівага даверу не выклікаюць), у адносінах насельніцтва крэсаў вызначалася зайздроснай паслядоўнасцю — тэндэнцыяй да хутчэйшага апалячвання беларусаў і ўкраінцаў.

Нацыянальнае пытанне так цесна перапляталася з рэлігійным, што пераход з праваслаўя ў каталіцызм быў раўназначны аўтаматычнаму залічэнню да пануючай польскай нацыянальнасці.

 Найбольш магутным рычагом паланізацыі з’яўляліся школа з выключна польскай мовай і каталіцкая царква надзейна звязаная з кіруючымі коламі.

У Кобрыне паявіліся манашкі-уршулянкі, якія займаліся выхаваннем дзяўчынак у ультрарэлігійным напрамку. У сваю чаргу каталіцкія манахі арганізавалі прытулак для хлопчыкаў-сірот сялянскага паходжання, якія бесперашкодна падвяргаліся апрацоўцы і хутка апалячваліся. Тая ж мэта была і ў змешаных шлюбах: муж ці жонка беларусы абавязкова павінны былі пераходзіць у каталіцтва, інакш шлюб лічыўся незаконным. Некатоліку нельга было і думаць пра дзяржаўную службу.

Для псіхалагічнага ўздзеяння на масы ксяндзы арганізоўвалі на вуліцах пышны хрэсны ход. У праваслаўных царквах пропаведзі павінны былі праходзіць «на дзіяржаўнай мове», г. з. на польскай.

Да апалячвання палешукоў прыцягваліся і гандлярыяўрэі, якія абавязаны былі размаўляць з пакупнікамі вьключна на польскай мове. Нават могілкі былі падключаны да справы паланізацыі: пры разгароджванні штыхетнікам каталіцкай і праваслаўнай частак — што раней ніколі не рабілася — дайшло да таго, што там, дзе была парушана прамая « дэмаркацыйная лінія », ксяндзам спецыяльна выгароджваліся «свае» выступаючыя магілы…-

У заключэнне расказу аб страчаным дваццацігоддзі неабходна хоць коратка расказаць аб барацьбе шырокіх народных мас Кобрыншчыны за сваё эканамічнае і, сацыяльнае вызваленне.

Пад уздзеяннем ідэй Вялікага Кастрычніка ўжо ў 1918 годзе на Кобрьшчыне быў арганізаваны першы ўзброены партызанскі атрад, які разграміў маёнтак памешчыка Шэмета і забіў яго гаспадара.

Падзеі 1920 года, калі пасля вызвалення ад белапольскай акупацыі ў Кобрыне дзейнічаў ваенна-рэвалюцыйны камітэт — першы орган народнай улады, увекавечаны мемарыяльнай дощкай на будынку музычнай школы.

Яшчэ ў 1921 годзе, да афіцыяльнага ўзнікнення КПЗБ, у вёсках Паляцічы і Батча з’явіліся першыя падпольныя арганізацыі змагароў за свабоду. А Першамай 1925 года быў азнаменаваны арганізаваным выступленем працоўных дэманстрацыяй рэвалюцыйнай моладзі ў цэнтры Кобрына.

Праз 6 гадоў, у 1927 годзе, на буйным палітычным працэсе ў кобрынскім судзе на лаве падсудных апынуліся 36 кіраўнікоў КЦЗБ. прыгавораных да працяглых тэрмінаў турэмнага зняволення. Аднак ужо ў наступным годзе кіраўніцтва партыйнай арганізацыяй было цалкам адноўлена.

Далека за межы Польшчы разнеслася эха Навасёлкаўскага паўстання 1933 года;

Нягледзячы на суровыя меры ўлад, арганізазанае супраціўленне насельніцтба  супраць  мерапрыемстваў  белапалякаў не спынялася аж да 1939 года.

А. МАРТЫНАЎ.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.