1981 Зыбайла На ўдарнай

Зыбайла, І. На ўдарнай вахце / І. Зыбайла // Камуністычная праца. – 1981. – 17 студзеня.

Токар рамонтнага завода, дэлегат XXVI з’езда КПСС П. Д. Сялюк задае тон у сацыялістычным спаборніцтве.

На ўдарнай вахце

З кожным днём на рамонтным заводзе нарастае размах перадз’ездаўскага садыялістычнага спаборніцтва. У яго авангардзе ідзе калектыў механічнага цэха, які ў мінулым годзе быў прызнаны пераможцам у спаборніцтве паміж цэхамі завода. Сярод работнікаў, якія задаюць тон у сацыялістычным спаборніцтве, па праву першым трэба назваць токара, дэлегата XXVI з’езда КПСС Пятра Дзянісавіча Селюка. На яго працоўным календары ўжо май 1982 года. П. Д. Сялюк план адзінаццатай пяцігодкі абавязаўся выканаць за чатыры гады, а да дня адкрыцця форуму камуністаў Радзімы завяршыць квартальны план. Пачын перадавога токара падтрымалі слесар Мікалай Мікалаевіч Буснюк, токары Васіль Іванавіч Багдановіч і Дзяменцій Іосіфавіч Какала, якія таксама працуюць у лік 1982 года. У дні перадз’ездаўскай вахты перадавыя рабочыя абавязаліся працаваць з найвышэйшай прадукцыйнасцю працы. Уся выпускаемая імі прадукцыя — толькі выдатнай якасці.

У авангардзе заводскага перадз’ездаўскага спаборніцтва ідзе і кавалер ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга Пётр Піліпавіч Лясняк, які пяцідзённае заданне сістэматычна выконвае за чятыцы дні. Не адстаюць ад яго электраслесары Сяргей Мікалаевіч Багаеў, Мікалай Васільевіч Чарноў, токар Мікалай Кірылавіч Садоўнічак.

У гэтыя дні па-ўдарнаму працуюць таксама разборшчык Валянцін Барысавіч Гупінец, зборшчыкі Фёдар Сцяпанавіч Кулік, Іосіф Міхайлавіч Чарнякевіч і іншыя рабочыя з комплекснай брыгады Вячаслава Фёдаравіча Васільева, створанай нядаўна на ўчастку рамонту рухавікоў. Да дня адкрыцця з’езда брыгада абавязалася адрамантаваць звыш плана 10 рухавікоў.

I. ЗЫБАЙЛА,

рабкор.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.