Імі ганарыцца Кобрыншчына

Барысаў Дзмітрый Кузьміч // Імі ганарыцца Кобрыншчына. Ганаровыя грамадзяне кобрынскага краю : біябібліяграфічны даведнік з серыі «Імёны на карце Кобрыншчыны» / Кобрынская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма, цэнтральная раённая бібліятэка, аддзел абслугоўвання і інфармацыі ; склад. гал. бібліёграф С. Д. Курачук ; камп’ютарны дызайн вокладкі: інжынер-праграміст П. С. Грыневіч. – Кобрын, 2018. – С. 10-11.

БАРЫСАЎ

ДЗМІТРЫЙ КУЗЬМІЧ

Барысаў Дзмітрый Кузьміч — ураджэнец расійскай вёскі з прыгожай назвай Ясенкі Тульскай вобласці. Нарадзіўся ў 1911 годзе.

Да службы ў арміі Дзмітрый Барысаў працаваў на шахце ў Заходняй Сібіры.

У 1929 годзе быў прызваны ў рады Чырвонай Арміі, дзе і праслужыў да 1956 года.

Вялікую Айчынную вайну сустрэў пад горадам Сумы (Украіна) у складзе 20-й арміі. Быў начальнікам штаба зенітнага дывізіёна з ліпеня 1941 па ліпень 1943 год.

У гады Вялікай Айчыннай вайны Дзмітрый Кузьміч займаў высокія камандныя пасады. У 1943 годзе ён стаў камандзірам палка № 1282 зенітна-артылерыйскіх часцей 61-й арміі. У ліпені 1944 года полк прымаў удзел у вызваленні Кобрына, за што ў 1974 годзе Дзмітрыю Барысаву прысвоена званне «Ганаровы грамадзянін горада Кобрына». Д. К. Барысаў узнагароджаны ордэнамі Леніна, Чырвонага Сцяга, Аляксандра Неўскага, Айчыннай вайны II ступені, Чырвонай Зоркі, дзевяццю медалямі.

Дзмітрый Кузьміч Барысаў жыў у Маскве, дзе і памёр у жніўні 1975 года.

Долготович, Б. Д. Борисов Дмитрий Кузьмич / Б. Д. Долготович // Почетные граждане белорусских городов / Б. Д. Долготович. — Минск, 2008. – С. 30.

Курашова, Л. Московские гости на Кобринской земле / Лидия Курашова // Кобрин-информ. — 2014. — 24 июля. — С. 7.

О Дмитрие Кузьмиче Борисове, Почётном гражданине г. Кобрина.

Курашова, Л. «Здешняя земля начинена осколками мин и снарядов, обильно полита кровью наших солдат…» / Лидия Курашова // Кобрынскі веснік. – 2014. — 19 ліпеня. – С. 3.

Воспоминания участников освобождения Кобрина от фашистской оккупации, в т. ч. воспоминания Дмитрия Кузьмича Борисова.

Курашова, Л. Посетить город, который освобождал дед / Лидия Курашова // Кобрынскi веснiк. – 2014. – 26 лiпеня. – С. 4.

Сотрудники музея принимали в своих стенах внучку Дмитрия Кузьмича Борисова, полковника, командира 1282-го зенитно — артиллерийского полка, одного из освободителей Кобрина.

Дзмітрый Кузьміч Барысаў // Кобрынскі веснік. – 2002. – 20 ліпеня.

Борисов Дмитрий Кузьмич // Список почетных граждан города Кобрина / отдел идеологической работы Кобринского райисполкома. – Кобрин, 2002. – С. 1.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.