Імі ганарыцца Кобрыншчына

Сухараў Уладзімір Іванавіч // Імі ганарыцца Кобрыншчына. Ганаровыя грамадзяне кобрынскага краю : біябібліяграфічны даведнік з серыі «Імёны на карце Кобрыншчыны» / Кобрынская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма, цэнтральная раённая бібліятэка, аддзел абслугоўвання і інфармацыі ; склад. гал. бібліёграф С. Д. Курачук ; камп’ютарны дызайн вокладкі : інжынер-праграміст П. С. Грыневіч. – Кобрын, 2018. – С. 47-48.

СУХАРАЎ

УЛАДЗІМІР ІВАНАВІЧ

Сухараў Уладзімір Іванавіч нарадзіўся 14 жніўня 1947 года ў Маскве.

Закончыў Маскоўскі юрыдычны інстытут. Прайшоў службу ў радах Савецкай Арміі.

З 1971 па 1975 год працаваў у Чаромушкінскім райкаме камсамола г. Масквы. З 1975 па 1979 год — старшыня Чаромушкінскага раённага камітэта Добраахвотнага таварыства садзей-нічання арміі, авіяцыі і флоту г. Масквы.

Доўгі час Уладзімір Іванавіч узначальваў дырэкцыю Чаромушкін-скага вытворча-жыллёвага рамонтнага аб’яднання г. Масквы. Шмат увагі надаваў пытанням працаўладкавання насельніцтва, кіраваў службай занятасці г. Масквы.

У 1989 годзе заснаваў асацыяцыю «Інтэртрэйнінг».

З 1991 года Сухараў з’яўляецца сустаршынёй – выканаўчым дырэктарам Міжнароднага форума «Сусветны вопыт і эканоміка Расіі», у рамках якога правёў больш за 100 буйнамаштабных усерасійскіх і міжнародных кангрэсаў, сімпозіумаў, канферэнцый у Маскве.

Займаецца пытаннямі пашырэння супрацоўніцтва ў эканамічнай сферы з краінамі Бліжняга Усходу і Азіяцка-Ціхаакіянскага рэгіёну. З’яўляецца віцэ-прэзідэнтам міжнароднага грамадскага руху «Восточное измерение». Надае шмат увагі пытанням дзейнасці Асамблеі дзелавых колаў «Расія — Ліван» на пасадзе генеральнага сакратара. З’яўляецца віцэ-прэзідэнтам англійскага Інстытута фінансавых аналітыкаў.

Прымае актыўны ўдзел у навуковых пошуках. З’яўляецца членам Міжнароднай акадэміі менеджменту, прафесарам акадэміі інфармацыйных працэсаў і тэхналогій, членам Міжнароднай акадэміі навук «Праблемы інтэлектуальнага развіцця», членам Міжнароднай акадэміі эканомікі і фінансаў.

У. І. Сухараў мае ганаровыя ўзнагароды Прэзідэнта Расіі, Дзяржаўнай Думы, урада Расійскай Федэрацыі. З’яўляецца Памочнікам намесніка старшыні Савета Федэрацыі ФС РФ.

З 1991 года Уладзімір Іванавіч Сухараў актыўна ўдзельнічае ў жыцці Кобрына, падрыхтоўцы і правядзенні гарадскіх святаў, праводзіць вялікую работу па прыцягненні інвестыцый для эканамічнага развіцця рэгіёна, яго прадпрыемстваў, устаноў, аказвае дапамогу жыхарам і прадпрымальнікам Кобрыншчыны.

У 2005 годзе У. І. Сухараў прымаў актыўны ўдзел у арганізацыі і правядзенні Міжнароднага інвестыцыйнага форума «Кобрын-Інвест».

За вялікі асабісты ўклад у сацыяльна-эканамічнае развіццё Кобрыншчыны, умацаванне дзелавых і сяброўскіх сувязяў двух братэрскіх народаў Беларусі і Расіі ў 2005 годзе Уладзіміру Іванавічу Сухараву прысвоена званне «Ганаровы грамадзянін Кобрынскага раёна» (рашэннем Кобрынскага раённага Савета дэпутатаў ад 18.08.2005 № 99).

Долготович, Б. Д. Сухарев Владимир Иванович / Б. Д. Долготович // Почетные граждане белорусских городов / Б. Д. Долготович. — Минск, 2008. – С. 33.

Неповторимый колорит дружбы // Кобрынскі веснік. – 2007. – 25 ліпеня. –

С. 1.

         В августе 2005 года за большой личный вклад в социально-экономическое развитие Кобринщины, укрепление связей двух братских народов Беларуси и России В. И. Сухарев удостоен звания Почетного гражданина Кобринского района.

Почётные граждане Кобринского района // Кобрынскі веснік. – 2005. – 24 жніўня.

О присвоении звание «Почётный гражданин Кобринского района» Коренчуку Павлу Григорьевичу, Сухареву Владимиру Ивановичу.

Сухарев Владимир Иванович // Список почетных граждан города Кобрина, Кобринского района / Отдел идеологической работы Кобринского исполкома. – Кобрин, 2002. – С. 3-4.

Почетные граждане города Кобрина и Кобринского района. Сухарев Владимир Иванович [Электронный ресурс] // Туристический Кобрин. – Рэжым доступу: http:// ikobrin.ru/gragdane.php. – Дата доступу: 05.09.2018.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.